https://bel.sputnik.by/20240713/aperatsyya-bagratsn-zvodka-sanfarmbyuro-za-13-lpenya-1944-goda-1088014242.html
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 13 ліпеня 1944 года
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 13 ліпеня 1944 года
Sputnik Беларусь
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня... 13.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-13T09:08+0300
2024-07-13T09:08+0300
2024-07-13T09:08+0300
хроніка вызвалення беларусі: аперацыя "баграціён"
баграціён
саўінфармбюро
бяспека
гісторыя
вялікая айчынная вайна
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0a/1087939647_0:147:2702:1667_1920x0_80_0_0_b5d82971fc817f8abc6e2a7ea692fe9b.jpg
На паўночны захад ад горада Полацк нашы войскі авалодалі раённым цэнтрам Віцебскай вобласці горадам Дрыса, а таксама з баямі занялі больш за 20 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх Саломіна, Задзежжа, Казлоўшчына, Бароўка і чыгуначная станцыя Дрыса.На паўднёвы захад ад горада Ліда нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці горадам Шчучын і занялі больш за 60 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх Астрына, Каменка, Ражанка, Мікелеўшчына, Сухінічы, Занеменск, Зэльвяны, Масты, Пяскі, Самаровічы і станцыі Скшыбаўцы, Жалудон, Ражанка, Масты.На захад і паўднёвы-захад ад горада Слонім нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці горадам Ружаны, а таксама занялі больш за 70 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Янаўшчызна, Мендзыжач, Бязводна, Куляны, Баяры, Лыскуў, Смаляніца, Спорув.За 12 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 26 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 15 самалётаў праціўніка.* * *На паўднёвы захад ад горада Ліда нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці горадам Шчучын, а таксама занялі шэраг іншых населеных пунктаў. Падчас баёў знішчана звыш 1.000 салдат і афіцэраў праціўніка. Узята ў палон 340 немцаў. Захоплены трафеі, у ліку якіх 12 гармат, 62 кулямёты, пантонны парк і іншая ваенная маёмасць.* * *На паўднёвы захад ад горада Слонім нашы войскі, зламаўшы супраціўленне праціўніка, авалодалі важным вузлом шашэйных дарог горадам Ружаны. Развіваючы поспех, савецкія байцы прасунуліся на 20 кіламетраў на захад і занялі населены пункт Лыскуў. У гэтым раёне знішчана 4 танкі, 3 самаходныя гарматы і 35 аўтамашын праціўніка. Захоплены ў немцаў 2 танкі "Тыгр", 6 палявых гармат і два склады боепрыпасаў.* * *Беларускі партызанскі атрад імя Сталіна атакаваў калону немцаў, якія адступалі пад ударамі Чырвонай Арміі. Савецкія патрыёты вынішчылі 120 варожых салдат і афіцэраў, захапілі палонных, дакументы 217-га нямецкага грэнадзёрскага палка і іншыя трафеі. Партызанамі на працягу тыдня ўзята ў палон больш за 200 гітлераўцаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0a/1087939647_0:0:2702:2028_1920x0_80_0_0_55bff2da05b9cfe967b0198ca5fcd95d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
баграціён, саўінфармбюро, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь
баграціён, саўінфармбюро, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 13 ліпеня 1944 года
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
На паўночны захад ад горада Полацк нашы войскі авалодалі раённым цэнтрам Віцебскай вобласці горадам Дрыса, а таксама з баямі занялі больш за 20 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх Саломіна, Задзежжа, Казлоўшчына, Бароўка і чыгуначная станцыя Дрыса.
На паўднёвы захад ад горада Ліда нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці горадам Шчучын і занялі больш за 60 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх Астрына, Каменка, Ражанка, Мікелеўшчына, Сухінічы, Занеменск, Зэльвяны, Масты, Пяскі, Самаровічы і станцыі Скшыбаўцы, Жалудон, Ражанка, Масты.
На захад і паўднёвы-захад ад горада Слонім нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці горадам Ружаны, а таксама занялі больш за 70 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Янаўшчызна, Мендзыжач, Бязводна, Куляны, Баяры, Лыскуў, Смаляніца, Спорув.
За 12 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 26 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 15 самалётаў праціўніка.
На паўднёвы захад ад горада Ліда нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці горадам Шчучын, а таксама занялі шэраг іншых населеных пунктаў. Падчас баёў знішчана звыш 1.000 салдат і афіцэраў праціўніка. Узята ў палон 340 немцаў. Захоплены трафеі, у ліку якіх 12 гармат, 62 кулямёты, пантонны парк і іншая ваенная маёмасць.
На паўднёвы захад ад горада Слонім нашы войскі, зламаўшы супраціўленне праціўніка, авалодалі важным вузлом шашэйных дарог горадам Ружаны. Развіваючы поспех, савецкія байцы прасунуліся на 20 кіламетраў на захад і занялі населены пункт Лыскуў. У гэтым раёне знішчана 4 танкі, 3 самаходныя гарматы і 35 аўтамашын праціўніка. Захоплены ў немцаў 2 танкі "Тыгр", 6 палявых гармат і два склады боепрыпасаў.
Беларускі партызанскі атрад імя Сталіна атакаваў калону немцаў, якія адступалі пад ударамі Чырвонай Арміі. Савецкія патрыёты вынішчылі 120 варожых салдат і афіцэраў, захапілі палонных, дакументы 217-га нямецкага грэнадзёрскага палка і іншыя трафеі. Партызанамі на працягу тыдня ўзята ў палон больш за 200 гітлераўцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"