https://bel.sputnik.by/20240713/sensatsyya-na-mentsy-yazychnk-zhyvl--dub-skvtsu-kabana-1088019857.html
Сенсацыя на Менцы: язычнікі ўжывілі ў дуб сківіцу кабана
Сенсацыя на Менцы: язычнікі ўжывілі ў дуб сківіцу кабана
Sputnik Беларусь
Драўляныя канструкцыі з ніжняй часткі вала гарадзішча на Менцы зараз вывучаюцца і кансервуюцца. Якія новыя адкрыцці зрабілі навукоўцы, даведаўся карэспандэнт... 13.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-13T12:47+0300
2024-07-13T12:47+0300
2024-07-13T12:47+0300
археалогія
археалагічныя знаходкі
беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
інстытут гісторыі нан беларусі
эксклюзіў
культура
спадчына
гісторыя
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0b/1087977024_0:209:960:749_1920x0_80_0_0_f2b2a64ef3e0cf17330cb4f82ffb7503.jpg
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. У ходзе кансервацыі драўляных канструкцый Х стагоддзя ў адным з дубоў была знойдзена сківіца кабана, расказаў загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх стагоддзяў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч карэспандэнту Sputnik.Паводле яго слоў, на беларускай тэрыторыі такіх знаходак яшчэ не было. Сама па сабе сківіца, ужыўленая ў дрэва, з’яўляецца сведчаннем язычніцкіх вераванняў.Андрэй Вайцяховіч удакладніў, што ў сваім маштабным даследаванні "Язычніцтва Старажытнай Русі" савецкі гісторык Барыс Рыбакоў, у тым ліку, апісваў і такія язычніцкія абрады славян.Пры гэтым ён адзначыў, што аналагічныя знаходкі рабілі польскія археолагі, калі вывучалі гарадзішча ў Гнезна часоў праўлення Мешко I. Па храналогіі гэта таксама X стагоддзе, як і гарадзішча на Менцы, нягледзячы на свае асаблівасці ёсць і відавочнае падабенства.Гісторык нагадаў, што на мінулым тыдні на адным з дубоў вала, якія праходзяць кансервацыю, была выяўлена зааморфная фігура. Цяпер, пасля знойдзенай сківіцы кабана і супастаўлення з матэрыяламі раскопак польскіх навукоўцаў, можна казаць аб тым, што на ім выразаны кабан з ікламі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240707/novaya-gpoteza-arkheolaga-chamu-letapsny-mensk-peranesl-na-svslach-1087814211.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0b/1087977024_0:119:960:839_1920x0_80_0_0_ad3340a83821008b4426009cb7ee9a9c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
археалогія, археалагічныя знаходкі, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі, інстытут гісторыі нан беларусі, эксклюзіў, культура, спадчына, гісторыя, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
археалогія, археалагічныя знаходкі, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі, інстытут гісторыі нан беларусі, эксклюзіў, культура, спадчына, гісторыя, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Сенсацыя на Менцы: язычнікі ўжывілі ў дуб сківіцу кабана
Эксклюзіў
Драўляныя канструкцыі з ніжняй часткі вала гарадзішча на Менцы зараз вывучаюцца і кансервуюцца. Якія новыя адкрыцці зрабілі навукоўцы, даведаўся карэспандэнт Sputnik.
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. У ходзе кансервацыі драўляных канструкцый Х стагоддзя ў адным з дубоў была знойдзена сківіца кабана, расказаў загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх стагоддзяў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч карэспандэнту Sputnik.
"Сківіца кабана спачатку была ўжыўлена ў дрэва, а потым яго ўжо ссеклі і выкарыстоўвалі для будаўніцтва клецяў у падножжы вала гарадзішча на Менцы", - распавёў археолаг.
Паводле яго слоў, на беларускай тэрыторыі такіх знаходак яшчэ не было. Сама па сабе сківіца, ужыўленая ў дрэва, з’яўляецца сведчаннем язычніцкіх вераванняў.
Андрэй Вайцяховіч удакладніў, што ў сваім маштабным даследаванні "Язычніцтва Старажытнай Русі" савецкі гісторык Барыс Рыбакоў, у тым ліку, апісваў і такія язычніцкія абрады славян.
Пры гэтым ён адзначыў, што аналагічныя знаходкі рабілі польскія археолагі, калі вывучалі гарадзішча ў Гнезна часоў праўлення Мешко I. Па храналогіі гэта таксама X стагоддзе, як і гарадзішча на Менцы, нягледзячы на свае асаблівасці ёсць і відавочнае падабенства.
Гісторык нагадаў, што на мінулым тыдні на адным з дубоў вала, якія праходзяць кансервацыю, была выяўлена зааморфная фігура. Цяпер, пасля знойдзенай сківіцы кабана і супастаўлення з матэрыяламі раскопак польскіх навукоўцаў, можна казаць аб тым, што на ім выразаны кабан з ікламі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"