https://bel.sputnik.by/20240714/aperatsyya-bagratsn-zvodka-sanfarmbyuro-za-14-lpenya-1944-goda-1088014601.html
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 14 ліпеня 1944 года
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 14 ліпеня 1944 года
Sputnik Беларусь
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня... 14.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-14T09:08+0300
2024-07-14T09:08+0300
2025-04-24T19:58+0300
хроніка вызвалення беларусі: аперацыя "баграціён"
баграціён
саўінфармбюро
у беларусі
беларусь
бяспека
гісторыя
вялікая айчынная вайна
дзень перамогі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0a/1087941756_0:148:3115:1900_1920x0_80_0_0_2cec6ec104a373bebb48d7dd8ea4ba43.jpg
На паўночны захад ад горада Полацк нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і занялі больш за 20 населеных пунктаў, у тым ліку Мазалеўшчына, Зайцава, Пушчавыя, Коханавічы, Стрыжына.На паўднёвы захад ад горада Ліда нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Беластоцкай вобласці горадам Скідаль, а таксама з баямі занялі больш за 50 іншых населеных пунктаў; сярод іх – буйныя населеныя пункты Язеры, Верцалішкі, Гушчыцы, Каўшова, Лунна, Дубна, Рось і чыгуначныя станцыі Язеры, Жыдомля, Скідаль, Чарлена, Рось.Войскі 2-га Беларускага фронту 14 ліпеня авалодалі горадам і буйным чыгуначным вузлом Волкавым. Нашым часцям здаўся ў палон камандзір 45-й пяхотнай дывізіі немцаў генерал-маёр Энгель.На захад і паўднёвы захад ад горада Слонім нашы войскі працягвалі весці наступальныя баі, падчас якіх занялі больш за 70 населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Драгічаны, Рудзевічы, Падароск, Лаўрыновічы, Труханавічы, Навасёлкі, Стрыхін і чыгуначную станцыю Бронна Гара.Войскі 1-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы рэкі Ясельда і Прыпяць, 14 ліпеня, пры падтрымцы Дняпроўскай рачной ваеннай флатыліі, штурмам авалодалі абласным цэнтрам Савецкай Беларусі горадам Пінск, а таксама з баямі занялі населеныя пункты Масевічы, Падблоце, Іванікі, Купятычы, Галева.За 13 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 38 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіты 21 самалёт праціўніка.* * *На паўднёвы захад ад горада Ліда нашы войскі авалодалі горадам Скідаль і, развіваючы поспех, на шырокім фронце выйшлі да ракі Нёман. Савецкія байцы з ходу фарсіравалі раку і пасля бязлітаснага бою занялі вузел грунтавых дарог Лунна, размешчаны на заходнім беразе Нёмана.* * *Нашым войскам здаўся ў палон камандзір 45-й нямецкай дывізіі генерал-маёр Энтэль. Такім чынам, за час наступлення нашых войск, які пачаўся 23 чэрвеня, узята ў палон дваццаць нямецкіх генералаў.* * *Войскі 1-га Беларускага фронту, пры падтрымцы Дняпроўскай рачной ваеннай флатыліі, штурмам авалодалі горадам Пінск. Ноччу караблі флатыліі высадзілі дэсант на паўднёвай ускраіне горада. Дэсантнікі завязалі вулічныя баі з гарнізонам праціўніка. Тым часам савецкія войскі фарсіравалі рэкі Ясельда і Прыпяць і з двух бакоў уварваліся ў горад. Сёння раніцай нашы войскі ўшчэнт разбілі нямецкі гарнізон. Горад Пінск поўнасцю ачышчаны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Захоплена шмат трафеяў і палонных.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0a/1087941756_193:0:2924:2048_1920x0_80_0_0_5059877fe2b58ac7564585a52ca715ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
баграціён, саўінфармбюро, у беларусі, беларусь, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, дзень перамогі
баграціён, саўінфармбюро, у беларусі, беларусь, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, дзень перамогі
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 14 ліпеня 1944 года
09:08 14.07.2024 (абноўлена: 19:58 24.04.2025) Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
На паўночны захад ад горада Полацк нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і занялі больш за 20 населеных пунктаў, у тым ліку Мазалеўшчына, Зайцава, Пушчавыя, Коханавічы, Стрыжына.
На паўднёвы захад ад горада Ліда нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Беластоцкай вобласці горадам Скідаль, а таксама з баямі занялі больш за 50 іншых населеных пунктаў; сярод іх – буйныя населеныя пункты Язеры, Верцалішкі, Гушчыцы, Каўшова, Лунна, Дубна, Рось і чыгуначныя станцыі Язеры, Жыдомля, Скідаль, Чарлена, Рось.
Войскі 2-га Беларускага фронту 14 ліпеня авалодалі горадам і буйным чыгуначным вузлом Волкавым. Нашым часцям здаўся ў палон камандзір 45-й пяхотнай дывізіі немцаў генерал-маёр Энгель.
На захад і паўднёвы захад ад горада Слонім нашы войскі працягвалі весці наступальныя баі, падчас якіх занялі больш за 70 населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Драгічаны, Рудзевічы, Падароск, Лаўрыновічы, Труханавічы, Навасёлкі, Стрыхін і чыгуначную станцыю Бронна Гара.
Войскі 1-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы рэкі Ясельда і Прыпяць, 14 ліпеня, пры падтрымцы Дняпроўскай рачной ваеннай флатыліі, штурмам авалодалі абласным цэнтрам Савецкай Беларусі горадам Пінск, а таксама з баямі занялі населеныя пункты Масевічы, Падблоце, Іванікі, Купятычы, Галева.
За 13 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 38 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіты 21 самалёт праціўніка.
На паўднёвы захад ад горада Ліда нашы войскі авалодалі горадам Скідаль і, развіваючы поспех, на шырокім фронце выйшлі да ракі Нёман. Савецкія байцы з ходу фарсіравалі раку і пасля бязлітаснага бою занялі вузел грунтавых дарог Лунна, размешчаны на заходнім беразе Нёмана.
Нашым войскам здаўся ў палон камандзір 45-й нямецкай дывізіі генерал-маёр Энтэль. Такім чынам, за час наступлення нашых войск, які пачаўся 23 чэрвеня, узята ў палон дваццаць нямецкіх генералаў.
Войскі 1-га Беларускага фронту, пры падтрымцы Дняпроўскай рачной ваеннай флатыліі, штурмам авалодалі горадам Пінск. Ноччу караблі флатыліі высадзілі дэсант на паўднёвай ускраіне горада. Дэсантнікі завязалі вулічныя баі з гарнізонам праціўніка. Тым часам савецкія войскі фарсіравалі рэкі Ясельда і Прыпяць і з двух бакоў уварваліся ў горад. Сёння раніцай нашы войскі ўшчэнт разбілі нямецкі гарнізон. Горад Пінск поўнасцю ачышчаны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Захоплена шмат трафеяў і палонных.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"