https://bel.sputnik.by/20240714/konkurs-na-lepshaga-vaenruka-pravyaduts-syarod-belaruskkh-shkol-1088024877.html
Конкурс на лепшага ваенрука правядуць сярод беларускіх школ
Конкурс на лепшага ваенрука правядуць сярод беларускіх школ
Sputnik Беларусь
Лепшыя кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні школ і кадэцкіх вучылішч атрымаюць прызы. 14.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-14T14:53+0300
2024-07-14T14:53+0300
2024-07-14T14:53+0300
школа
бяспека
школьнікі
навіны
грамадства
ваенрук
у беларусі
беларусь
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104042/17/1040421728_0:0:2907:1635_1920x0_80_0_0_a7f310cb59226ce3efef30c29718ea78.jpg
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Конкурс сярод школьных ваенрукоў штогод будзе праводзіць Мінадукацыі Беларусі, вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы ведамства.Конкурс будуць праводзіць асобна сярод школ і кадэцкіх вучылішч. Каб стаць лепшым, трэба прайсці тры этапы: гарадскі (раённы), абласны (для Мінска – гарадскі) і рэспубліканскі. На апошнім фіналістаў чакаюць прызы.Гэта значыць першы прыз павінен каштаваць не больш за 120 рублёў, другі – не больш за 80 рублёў, трэці – не больш за 40 рублёў.Як лічаць у Мінадукацыі, конкурс павысіць прэстыж ваенрукоў, дапаможа абагульніць перадавы вопыт, будзе стымуляваць творчую актыўнасць прадстаўнікоў гэтага роду дзейнасці.Не так даўно міністэрства паведамляла, што школы краіны ўкамплектаваны кіраўнікамі ваенна-патрыятычнага выхавання на 93%. Створана 39 рэсурсных цэнтраў для ваенрукоў.Задачы ваенрука, акрамя дапрызыўнай падрыхтоўкі, уключаюць у сябе правядзенне ваенных збораў, турзлётаў, наведванне воінскіх часцей і іншае.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240615/belaruskya-starshaklasnk-zmoguts-asvots-u-shkole-azy-medytsynskkh-prafesy-1087126927.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104042/17/1040421728_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_4995df0983accbd0d65a793f6a6d0b1b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
школа, бяспека, школьнікі, навіны , грамадства, ваенрук, у беларусі, беларусь, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, пастанова
школа, бяспека, школьнікі, навіны , грамадства, ваенрук, у беларусі, беларусь, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, пастанова
Конкурс на лепшага ваенрука правядуць сярод беларускіх школ
Лепшыя кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні школ і кадэцкіх вучылішч атрымаюць прызы.
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Конкурс сярод школьных ваенрукоў штогод будзе праводзіць Мінадукацыі Беларусі, вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы ведамства.
Конкурс будуць праводзіць асобна сярод школ і кадэцкіх вучылішч. Каб стаць лепшым, трэба прайсці тры этапы: гарадскі (раённы), абласны (для Мінска – гарадскі) і рэспубліканскі. На апошнім фіналістаў чакаюць прызы.
"Памер кошту прыза пераможцу, які заняў першае месца, складае не больш за 3 базавыя велічыні, другое месца – не больш за 2 базавыя велічыні, трэцяе месца – не больш за 1 базавую велічыню", - сказана ў інструкцыі Мінадукацыі.
Гэта значыць першы прыз павінен каштаваць не больш за 120 рублёў, другі – не больш за 80 рублёў, трэці – не больш за 40 рублёў.
Як лічаць у Мінадукацыі, конкурс павысіць прэстыж ваенрукоў, дапаможа абагульніць перадавы вопыт, будзе стымуляваць творчую актыўнасць прадстаўнікоў гэтага роду дзейнасці.
Не так даўно міністэрства паведамляла, што школы краіны ўкамплектаваны кіраўнікамі ваенна-патрыятычнага выхавання на 93%. Створана 39 рэсурсных цэнтраў для ваенрукоў.
Задачы ваенрука, акрамя дапрызыўнай падрыхтоўкі, уключаюць у сябе правядзенне ваенных збораў, турзлётаў, наведванне воінскіх часцей і іншае.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"