https://bel.sputnik.by/20240715/stal-vyadomy-peramozhtsy-slavyanskaga-bazaru--vtsebsku-1088057378.html
Сталі вядомы пераможцы "Славянскага базару" ў Віцебску
Сталі вядомы пераможцы "Славянскага базару" ў Віцебску
Sputnik Беларусь
Паўночная і па сумяшчальніцтве культурная сталіца Беларусі чарговы раз прымала міжнародны фестываль мастацтваў. 15.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-15T10:45+0300
2024-07-15T10:45+0300
2024-07-15T10:45+0300
славянскі базар у віцебску
віцебск
культура
музыка
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103654/51/1036545181_0:95:3000:1783_1920x0_80_0_0_fe9b4cf8f329415525c1a96730f1ec06.jpg
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Гран-пры конкурсу выканаўцаў "Славянскага базару" заваявала Караліна Балан, якая прадстаўляла Малдову.Першую прэмію фестывалю атрымаў выканаўца з Казахстана Ерназар Жубан.Уладальнікамі другой прэміі сталі адразу два выканаўцы – Мар’ям Танкрэдзі з Італіі і Кацярына Кузіна з Расіі. Трэцюю прэмію журы таксама падзяліла паміж беларусам Валерыем Чучманам і балгаркай Нявенай Пейкавай.Спецыяльную прэмію імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства на гэты раз атрымаў прадстаўнік ПАР Тамсанка Мбата.Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі ўзнагародзіў сваімі спецыяльнымі прэміямі Валерыя Чучмана і Кацярыну Кузіну.Спецыяльная ўзнагарода "Песня – путь к содружеству" Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мир" сёлета паедзе разам са спявачкай Салімой ва Узбекістан.Латвійская спявачка Kaleriya атрымала з рук віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі, заснаваны прэзідэнтам Беларусі спецыяльны прыз "Славянская надзея".Унікальныя праекты SputnikІнфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь у рамках фестывалю ўпершыню прадставіла ў Віцебску найлепшыя імерсіўныя праекты міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" ў фармаце віртуальнай рэальнасці. Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з VR-праектам "Неизвестный знаменосец", акунуўшыся з дапамогай спецыяльнага абсталявання ў свет віртуальнай рэальнасці.Таксама былі прадстаўлены іншыя праекты гістарычных рэканструкцый і адноўленыя лічбавыя прасторы: "Ворота Куликова поля. Битва за Епифань", "Нюрнберг. VRдикт народов", "Игра ремесел. VR-погружение в мир народных промыслов".Акрамя таго, была адкрыта фотавыстава "Вызваленне. Шлях да Перамогі", складзеная па архіўных матэрыялах Саўінфармбюро.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240712/syarova-vr-praekty-pryvabnyya-dlya-moladz-1088010497.html
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103654/51/1036545181_206:0:2869:1997_1920x0_80_0_0_c56a8b47477a14cd40ef47a8a5e6e10d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
славянскі базар у віцебску, віцебск, культура, музыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
славянскі базар у віцебску, віцебск, культура, музыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Сталі вядомы пераможцы "Славянскага базару" ў Віцебску
Паўночная і па сумяшчальніцтве культурная сталіца Беларусі чарговы раз прымала міжнародны фестываль мастацтваў.
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Гран-пры конкурсу выканаўцаў "Славянскага базару" заваявала Караліна Балан, якая прадстаўляла Малдову.
Першую прэмію фестывалю атрымаў выканаўца з Казахстана Ерназар Жубан.
Уладальнікамі другой прэміі сталі адразу два выканаўцы – Мар’ям Танкрэдзі з Італіі і Кацярына Кузіна з Расіі. Трэцюю прэмію журы таксама падзяліла паміж беларусам Валерыем Чучманам і балгаркай Нявенай Пейкавай.
Спецыяльную прэмію імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства на гэты раз атрымаў прадстаўнік ПАР Тамсанка Мбата.
Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі ўзнагародзіў сваімі спецыяльнымі прэміямі Валерыя Чучмана і Кацярыну Кузіну.
Спецыяльная ўзнагарода "Песня – путь к содружеству" Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мир" сёлета паедзе разам са спявачкай Салімой ва Узбекістан.
Латвійская спявачка Kaleriya атрымала з рук віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі, заснаваны прэзідэнтам Беларусі спецыяльны прыз "Славянская надзея".
Унікальныя праекты Sputnik
Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь у рамках фестывалю ўпершыню прадставіла ў Віцебску найлепшыя імерсіўныя праекты міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" ў фармаце віртуальнай рэальнасці. Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з VR-праектам "Неизвестный знаменосец", акунуўшыся з дапамогай спецыяльнага абсталявання ў свет віртуальнай рэальнасці.
Таксама былі прадстаўлены іншыя праекты гістарычных рэканструкцый і адноўленыя лічбавыя прасторы: "Ворота Куликова поля. Битва за Епифань", "Нюрнберг. VRдикт народов", "Игра ремесел. VR-погружение в мир народных промыслов".
Акрамя таго, была адкрыта фотавыстава "Вызваленне. Шлях да Перамогі", складзеная па архіўных матэрыялах Саўінфармбюро.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"