Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 16 ліпеня 1944 года
09:08 16.07.2024 (абноўлена: 19:09 16.07.2024)
© Sputnik / Петр Бернштейн16 ліпеня 1944 года на полі іпадрома Мінска быў праведзены парад партызан, у якім прынялі ўдзел каля 30 тысяч байцоў трыццаці партызанскіх брыгад
16 ліпеня 1944 года на полі іпадрома Мінска быў праведзены парад партызан, у якім прынялі ўдзел каля 30 тысяч байцоў трыццаці партызанскіх брыгад
© Sputnik / Петр Бернштейн
Падпісацца
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
Войскі 3-га і 2-га Беларускіх франтоў 16 ліпеня, пасля трохдзённых баёў, штурмам авалодалі буйным чыгуначным вузлом і важным умацаваным раёнам абароны немцаў – горадам і крэпасцю Гродна.
На паўночы захад і захад ад горада Ваўкавыск нашы войскі вялі наступальныя баі, падчас якіх занялі больш за 30 населеных пунктаў і сярод іх Коматава, Дубраўляны, Жылічы, Струга, Навасады, Дулаўцы, Шэўкі, Шандры, Гняздо, Мсцібава.
На захад і паўднёвы захад ад горада Слонім нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці Бяроза-Картузская, а таксама з баямі занялі больш за 80 іншых населеных пунктаў; сярод іх – буйныя населеныя пункты Галабуды, Юшкевічы, Боркі, Галены, Роўбіцк, Мурава, Купічы, Стараволя, Бартновічы, Сялец, Кабакі, Сягневічы, Машковічы і чыгуначная станцыя Бяроза-Картузская.
На паўночны захад і захад ад горада Пінск нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Пінскай вобласці горадам Янаў і Целяханы, а таксама з баямі занялі больш за 50 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Тышковічы, Моталь, Опаль, Каліты, Трыліскі, Лескавічы, Рудск, Франапаль і чыгуначныя станцыі Юхнавічы, Янаў.
За 15 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 144 нямецкія танкі. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 66 самалётаў праціўніка.
© Sputnik / Сергей БарановВызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкія воіны разглядаюць захоплены сцяг адной з часцей гітлераўцаў
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Савецкія воіны разглядаюць захоплены сцяг адной з часцей гітлераўцаў
© Sputnik / Сергей Баранов
Бамбардзіраванне нашай авіяцыяй чыгуначных вузлоў Брэст і Крустпілс, чыгуначных станцый Уладава і Драгічын
У ноч на 16 ліпеня наша авіяцыя зрабіла масіраваныя налёты на чыгуначныя вузлы Брэст і Крустпілс. Бамбардзіроўцы былі падвергнуты скопішча нямецкіх воінскіх эшалонаў і ваенныя склады праціўніка.
На чыгуначным вузле Брэст у выніку бамбардзіроўкі ўзніклі дзесяткі пажараў. Уся паўночная частка вузла была ахоплена агнём. Гарэлі эшалоны з боепрыпасамі і ваеннай тэхнікай. Пажары суправаджаліся выбухамі, якія адбываліся адзін за адным. Назіраннем адзначана пяць выбухаў вялікай сілы. У паўднёва-заходняй частцы вузла падарваны буйныя склады з гаручым.
На чыгуначным вузле Крустпілс прамым пападаннем бомб разбіта некалькі эшалонаў. Узніклі пажары, асабліва буйныя ў паўночна-ўсходняй і паўночна-заходняй частцы чыгуначнага вузла. Вялікі пажар, які суправаджаўся моцнымі выбухамі, узнік таксама ў раёне ваенных складоў праціўніка.
У тую ж ноч наша авіяцыя падвергла бамбардзіроўцы воінскія эшалоны немцаў на чыгуначных станцыях Улодава (на поўдзень ад горада Брэст) і Драгічын (на захад ад горада Пінск).
© Sputnik / Василий СавранскийУзнагароджанне ордэнамі і медалямі за баявыя заслугі байцоў 3-га Беларускага фронту, 16 ліпеня 1944 года
Узнагароджанне ордэнамі і медалямі за баявыя заслугі байцоў 3-га Беларускага фронту, 16 ліпеня 1944 года
© Sputnik / Василий Савранский
* * *
Войскі З-га і 2-га Беларускіх франтоў сёння раніцай авалодалі буйным вузлом чыгунак і шашэйных дарог горадам і крэпасцю Гродна. Нашы кавалерыйскія злучэнні, громячы на сваім шляху апорныя пункты варожай абароны, прарваліся да горада з поўначы і паўночнага ўсходу і завязалі вулічныя баі. Неўзабаве да Гродна падышлі пяхотныя, танкавыя і артылерыйскія часці Чырвонай Арміі. Праціўнік жорстка супраціўляўся, імкнучыся любой цаной утрымаць горад у сваіх руках. Немцы кінулі ў бой сапёрныя, будаўнічыя, гаспадарчыя і санітарныя падраздзяленні. Выматаўшы сілы праціўніка, нашы войскі штурмам авалодалі горадам Гродна. У трохдзённых баях за Гродна савецкія часці разбілі некалькі злучэнняў праціўніка, у тым ліку 50-ю нямецкую пяхотную дывізію. Дывізія пад такім жа нумарам была знішчана Чырвонай Арміяй пры вызваленні Крыма ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Немцы сфарміравалі са сваіх часцей, якія знаходзіліся ў Нарвегіі, новую дывізію, прысвоілі ёй нумар 50 і накіравалі на савецка-германскі фронт.
* * *
На паўночны захад і захад ад горада Ваўкавыск нашы войскі працягвалі весці баі па пашырэнні плацдарма на заходнім беразе ракі Рось. Часці Н-скага злучэння, пераадольваючы супраціўленне праціўніка, выбілі яго з шэрага населеных пунктаў. Знішчана больш за 1.000 нямецкіх салдат і афіцэраў. Захоплены трафеі і 400 палонных. Акрамя таго, 300 немцаў вылаўлена пры прачэсванні лясоў атрадамі нашых аўтаматчыкаў.
* * *
На захад і паўднёвы захад ад горада Слонім нашы войскі працягвалі наступленне і авалодалі раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці Бяроза-Картузская. На іншым участку нашы байцы рушылі наперад па лясіста-багністай мясцовасці на 20 кіламетраў і занялі шэраг населеных пунктаў. Знішчана 600 варожых салдат і афіцэраў, 5 танкаў, адна мінамётная і дзве артылерыйскія батарэі праціўніка. Узята больш за 100 палонных.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"