https://bel.sputnik.by/20240716/svak-transpartnyya-znosny-paslya-raganu-adnoleny-1088095512.html
Віцэ-прэм'ер Беларусі: транспартныя зносіны пасля ўрагану адноўлены
Віцэ-прэм'ер Беларусі: транспартныя зносіны пасля ўрагану адноўлены
Sputnik Беларусь
Моцны вецер і навальніцы не толькі абясточылі многія населеныя пункты, але перашкодзілі руху транспарту і парушылі работу аграсектара. 16.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-16T12:59+0300
2024-07-16T12:59+0300
2024-07-16T12:59+0300
энергетыка
электрычнасць
транспарт
сельская гаспадарка
грамадства
прырода
катаклізмы надвор'я
анамаліі надвор'я
надвор'е
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060291477_0:203:2921:1846_1920x0_80_0_0_9f041a6fc5a09fe9e940016f1f613a8e.jpg
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Пасажырскі аўтатранспарт пасля разгулу стыхіі ўвайшоў у графік на працягу панядзелка, паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Сівак, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён дадаў, што пасажырскія чыгуначныя зносіны таксама вярнуліся ў рытм работы.Віцэ-прэм’ер паведаміў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка жорстка ставіў пытанне і па аднаўленні працы ў аграсектары."Больш за 500 ферм былі абясточаны, і забяспечыць функцыянаванне ферм, асаблівасці малочнатаварных... Гэта трэба было рабіць з дызельнымі генератарамі, забяспечваць электраэнергію. У мінулыя суткі ўся гэта работа была выканана", - запэўніў намеснік прэм’ер-міністра.Былі абясточаны і прадпрыемствы па перапрацоўцы малака. Прыходзілася задзейнічаць іншыя магутнасці."Хоць там таксама былі адпаведныя праблемы", - адзначыў віцэ-прэм’ер.У тым ліку выходзілі са строю высакавольтныя лініі.Шкода лясамУрон быў нанесены стыхіяй і лясгасам. Пацярпела 16 тысяч гектараў лесу.Зараз усе сілы леснікоў кінуты на расчыстку месцаў, дзе з-за дрэў пацярпела энергасістэма.Работа каналізацыі і водазабеспячэнняШмат зроблена і для таго, каб аднавіць працу каналізацыі і сістэмы водазабеспячэння, асабліва ў Мазыры. З іншых рэгіёнаў туды прывозілі магутныя дызель-генератары, падавалі ваду ў сетку і паднімалі ціск.Па словах віцэ-прэм’ера, галоўнае даручэнне прэзідэнта – цвёрда скарачаць тэрміны ліквідацыі наступстваў.Намеснік кіраўніка ўрада асобна падкрэсліў, што стыхія закранула ўсе сферы.Паводле звестак МНС на раніцу аўторка, з-за навальнічнага фронту і моцнага ветру ў краіне пацярпелі 594 населеныя пункты ў 33 раёнах. Самае складанае становішча – у Гомельскай вобласці. Там вецер паваліў больш за 800 дрэў. Ратавальнікі дастаўляюць ваду насельніцтву: як пітную, так і тэхнічную. Задзейнічаны генератары МНС для забеспячэння электраэнергіяй крытычна важных аб’ектаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240716/mnenerga-700-naselenykh-punkta-belarus-zastayutstsa-bez-svyatla-z-za-nepagadz-1088087405.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060291477_95:0:2826:2048_1920x0_80_0_0_a875065b725827566dfb05a72d7d14f0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
энергетыка, электрычнасць, транспарт, сельская гаспадарка, грамадства, прырода, катаклізмы надвор'я, анамаліі надвор'я, надвор'е, у беларусі, беларусь
энергетыка, электрычнасць, транспарт, сельская гаспадарка, грамадства, прырода, катаклізмы надвор'я, анамаліі надвор'я, надвор'е, у беларусі, беларусь
Віцэ-прэм'ер Беларусі: транспартныя зносіны пасля ўрагану адноўлены
Моцны вецер і навальніцы не толькі абясточылі многія населеныя пункты, але перашкодзілі руху транспарту і парушылі работу аграсектара.
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Пасажырскі аўтатранспарт пасля разгулу стыхіі ўвайшоў у графік на працягу панядзелка, паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Сівак, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У нас тысячы дрэў падалі на аўтамабільныя дарогі і чыгункі", - растлумачыў Сівак.
Ён дадаў, што пасажырскія чыгуначныя зносіны таксама вярнуліся ў рытм работы.
Віцэ-прэм’ер паведаміў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка жорстка ставіў пытанне і па аднаўленні працы ў аграсектары.
"Больш за 500 ферм былі абясточаны, і забяспечыць функцыянаванне ферм, асаблівасці малочнатаварных... Гэта трэба было рабіць з дызельнымі генератарамі, забяспечваць электраэнергію. У мінулыя суткі ўся гэта работа была выканана", - запэўніў намеснік прэм’ер-міністра.
Былі абясточаны і прадпрыемствы па перапрацоўцы малака. Прыходзілася задзейнічаць іншыя магутнасці.
"Хоць там таксама былі адпаведныя праблемы", - адзначыў віцэ-прэм’ер.
У тым ліку выходзілі са строю высакавольтныя лініі.
Урон быў нанесены стыхіяй і лясгасам. Пацярпела 16 тысяч гектараў лесу.
"Па ацэнках – гэта паўтара мільёна метраў кубічных... Суцэльны лесапавал – 5,5 тысячы гектар. Гэта работа, якая будзе ў далейшым выконвацца", - растлумачыў Сівак.
Зараз усе сілы леснікоў кінуты на расчыстку месцаў, дзе з-за дрэў пацярпела энергасістэма.
Работа каналізацыі і водазабеспячэння
Шмат зроблена і для таго, каб аднавіць працу каналізацыі і сістэмы водазабеспячэння, асабліва ў Мазыры. З іншых рэгіёнаў туды прывозілі магутныя дызель-генератары, падавалі ваду ў сетку і паднімалі ціск.
"Гэта працэс таксама не імгненны... каб вада з’явілася ў сетцы", - адзначыў Сівак.
Па словах віцэ-прэм’ера, галоўнае даручэнне прэзідэнта – цвёрда скарачаць тэрміны ліквідацыі наступстваў.
Намеснік кіраўніка ўрада асобна падкрэсліў, што стыхія закранула ўсе сферы.
Паводле звестак МНС на раніцу аўторка, з-за навальнічнага фронту і моцнага ветру ў краіне пацярпелі 594 населеныя пункты ў 33 раёнах. Самае складанае становішча – у Гомельскай вобласці. Там вецер паваліў больш за 800 дрэў. Ратавальнікі дастаўляюць ваду насельніцтву: як пітную, так і тэхнічную. Задзейнічаны генератары МНС для забеспячэння электраэнергіяй крытычна важных аб’ектаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"