https://bel.sputnik.by/20240716/vulchnyya-kantserty--ataprabeg-grodna-adznachae-80-gado-vyzvalennya--vdea-1088108705.html
Вулічныя канцэрты і аўтапрабег: Гродна адзначае 80 гадоў вызвалення – відэа
Вулічныя канцэрты і аўтапрабег: Гродна адзначае 80 гадоў вызвалення – відэа
Sputnik Беларусь
Міні-канцэрты, аўтапрабег, адкрыццё агляднай пляцоўкі і інфармацыйнага цэнтра для турыстаў, а ўвечары – вальс бронетранспарцёраў. Гродна з размахам адзначае... 16.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-16T17:26+0300
2024-07-16T17:26+0300
2024-07-16T17:26+0300
хроніка вызвалення беларусі: аперацыя "баграціён"
баграціён
гісторыя
вялікая айчынная вайна
гродна
грамадства
культура
турызм
саюзная дзяржава
відэа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/10/1088105786_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_182e69042bd0585cf812a2fe26da008d.jpg
Святочная праграма пачалася з мітынгу каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера. Яшчэ адной яркай падзеяй дня стаў патрыятычны аўтапрабег "Дарогамі славы", падчас якога дзесяткі машын праехаліся ад Кургана славы да плошчы Тызенгаўза праз цэнтральныя вуліцы Гродна.Традыцыйна ў дзень вызвалення горада адкрываюцца важныя аб’екты. Так, свае дзверы расчыніў гарадскі турыстычны інфармацыйны цэнтр, галоўная задача якога – дапамагаць гасцям горада ў пошуку галоўных турыстычных аб’ектаў. Ён размясціўся недалёка ад чыгуначнага вакзала па вуліцы Ажэшкі.У час цырымоніі адкрыцця начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі адзначыў, што ў Гродне з кожным годам павялічваецца прыток турыстаў. Прыязджаюць госці з іншых гарадоў Беларусі, а таксама з далёкага і блізкага замежжа. Асабліва адзначаецца цікавасць да Гродна з боку расійскіх турыстаў.Паводле яго слоў, найбліжэйшым часам Гродна будзе цікава наведваць не толькі летам, але і ў зімовы час. Ужо сёлета плануюцца цікавыя для турыстаў мерапрыемствы і сюрпрызы.Таксама ў Гродне ўрачыста адкрылі адно з папулярных у турыстаў месцаў – аглядную пляцоўку на даху былога ўнівермага, якая больш за год была закрыта для наведванняў.На вуліцах абласнога цэнтра на розных пляцоўках на працягу дня праходзяць міні-канцэрты і выступленні. Можна паслухаць папулярныя песні, выступленне духавога аркестра.Самым незвычайным мерапрыемствам у вячэрняй праграме стане вальс бронетранспарцёраў на плошчы Леніна. Канцэртная праграма ў горадзе працягнецца да позняга вечара.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/10/1088105786_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_a3b2d6586c9284e56ebe0f71e1113216.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
баграціён, гісторыя, вялікая айчынная вайна, гродна, грамадства, культура, турызм, саюзная дзяржава, відэа, видео
баграціён, гісторыя, вялікая айчынная вайна, гродна, грамадства, культура, турызм, саюзная дзяржава, відэа, видео
Вулічныя канцэрты і аўтапрабег: Гродна адзначае 80 гадоў вызвалення – відэа
Міні-канцэрты, аўтапрабег, адкрыццё агляднай пляцоўкі і інфармацыйнага цэнтра для турыстаў, а ўвечары – вальс бронетранспарцёраў. Гродна з размахам адзначае дзень вызвалення горада ад фашыстаў. Атмасфера святочнага дня ў відэасюжэце Sputnik.
Святочная праграма пачалася з мітынгу каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера. Яшчэ адной яркай падзеяй дня стаў патрыятычны аўтапрабег "Дарогамі славы", падчас якога дзесяткі машын праехаліся ад Кургана славы да плошчы Тызенгаўза праз цэнтральныя вуліцы Гродна.
Традыцыйна ў дзень вызвалення горада адкрываюцца важныя аб’екты. Так, свае дзверы расчыніў гарадскі турыстычны інфармацыйны цэнтр, галоўная задача якога – дапамагаць гасцям горада ў пошуку галоўных турыстычных аб’ектаў. Ён размясціўся недалёка ад чыгуначнага вакзала па вуліцы Ажэшкі.
У час цырымоніі адкрыцця начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі адзначыў, што ў Гродне з кожным годам павялічваецца прыток турыстаў. Прыязджаюць госці з іншых гарадоў Беларусі, а таксама з далёкага і блізкага замежжа. Асабліва адзначаецца цікавасць да Гродна з боку расійскіх турыстаў.
"Гродна быў недаацэнены на турыстычным рынку Расійскай Федэрацыі. Апошні год- паўтара жыхары Гродна могуць бачыць турыстычныя аўтобусы з расійскімі нумарамі, чаго раней не было. Калі расійскія госці прыязджаюць сюды, яны ў вялікім захапленні. Для іх наш горад – навінка. Тут цікавая архітэктура, тут можна ўбачыць тое, чаго няма ў Брэсце ці Мінску, якія ўжо знаёмыя расійскім турыстам", - падкрэсліў спецыяліст.
Паводле яго слоў, найбліжэйшым часам Гродна будзе цікава наведваць не толькі летам, але і ў зімовы час. Ужо сёлета плануюцца цікавыя для турыстаў мерапрыемствы і сюрпрызы.
Таксама ў Гродне ўрачыста адкрылі адно з папулярных у турыстаў месцаў – аглядную пляцоўку на даху былога ўнівермага, якая больш за год была закрыта для наведванняў.
На вуліцах абласнога цэнтра на розных пляцоўках на працягу дня праходзяць міні-канцэрты і выступленні. Можна паслухаць папулярныя песні, выступленне духавога аркестра.
Самым незвычайным мерапрыемствам у вячэрняй праграме стане вальс бронетранспарцёраў на плошчы Леніна. Канцэртная праграма ў горадзе працягнецца да позняга вечара.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"