https://bel.sputnik.by/20240717/aperatsyya-bagratsn-zvodka-sanfarmbyuro-za-17-lpenya-1944-goda-1088111218.html
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 17 ліпеня 1944 года
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 17 ліпеня 1944 года
Sputnik Беларусь
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня... 17.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-17T09:08+0300
2024-07-17T09:08+0300
2025-04-24T20:02+0300
хроніка вызвалення беларусі: аперацыя "баграціён"
баграціён
саўінфармбюро
бяспека
гісторыя
вялікая айчынная вайна
у беларусі
беларусь
дзень перамогі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/0a/1087940210_0:222:2726:1755_1920x0_80_0_0_2828b36b5596e398be3a17c9571144e5.jpg
На поўнач ад горада Дрыса нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Віцебскай вобласці горадам Асвея, а таксама занялі больш за 30 іншых населеных пунктаў і сярод іх Свяціца, Падэры, Дзедзіна, Гарбулі.На паўночны захад і захад ад горада Ваўкавыск нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Беластоцкай вобласці горадам Свіслач, а таксама з баямі занялі больш за 100 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Лаша, Пракаповічы, Масаляны, Эймінаўцы, Вялікая Бераставіца, Кукалкі і чыгуначныя станцыі Андрэевічы, Рудаўка, Свіслач.На Брэсцкім напрамку нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Брэсцкай вобласці горадам Пружаны і Шарашоў, раённым цэнтрам Пінскай вобласці горадам Драгічын, а таксама з баямі занялі больш за 200 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Белавежа, Відомля, Шчэрбава, Шчэрчава, Лінова, Малеч, Варотна, Іласк, Дзятковічы, Ласыніца, Сямёнаўшчына, Попіна, Кублік і чыгуначныя станцыі Пружаны, Паўлавічы, Аранчыцы, Снітава, Драгічын.За 16 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 100 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіты 94 самалёты праціўніка.* * *Войскі 3-га і 2-га Беларускіх франтоў, якія авалодалі горадам Гродна, захапілі вялікія трафеі. Захоплены ў немцаў склады з боепрыпасамі, запаснымі часткамі, харчаваннем і ваеннай маёмасцю. У ліку трафеяў – вялікая колькасць паравозаў, вагонаў з рознымі грузамі, платформ з танкамі і аўтамашынамі.* * *На захад ад горада Ваўкавыск часці Н-скага злучэння вялі баі з праціўнікам, які ўпарта абараняўся. Да зыходу дня савецкія байцы зламалі супраціўленне немцаў і, хутка рухаючыся наперад, авалодалі горадам Свіслач. Знішчана звыш 1.000 варожых салдат і афіцэраў. Знішчана 6 нямецкіх танкаў і 24 гарматы. Захоплена 11 гармат і 48 кулямётаў. Узята да 200 палонных.* * *На Брэсцкім напрамку нашы часці працягвалі наступленне. Бязлітасныя баі адбыліся ў раёне горада Пружаны – важнага вузла шашэйных і грунтавых дарог. Праціўнік упарта абараняў подступы да горада і часта пераходзіў у контратакі. Нашы танкавыя і кавалерыйскія часці здзейснілі імклівы абходны манеўр і перарэзалі ўсе дарогі, якія ідуць ад Пружан на захад і паўднёвы захад. Акружаныя ў раёне горада немцы распачалі адчайныя спробы прабіцца на паўднёвы захад, але былі разгромлены. Нашы войскі знішчылі два палкі варожай пяхоты. Развіваючы поспех, савецкія часці занялі больш за 200 населеных пунктаў.* * *Брэсцкія партызанскія атрады за месяц пусцілі пад адхон больш за 50 нямецкіх воінскіх эшалонаў. Савецкія патрыёты знішчылі сотні вагонаў і платформ з войскамі, узбраеннем і боепрыпасамі праціўніка. Партызаны атрада імя Аляксандра Неўскага напалі на нямецкую аўтакалону, якая адыходзіла, і вынішчылі 120 варожых салдат і афіцэраў. Захоплена ў немцаў 100 аўтамашын, 200 вінтовак і шмат боепрыпасаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2024
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    баграціён, саўінфармбюро, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, дзень перамогі
баграціён, саўінфармбюро, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, дзень перамогі
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 17 ліпеня 1944 года
09:08 17.07.2024  (абноўлена: 20:02 24.04.2025) Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
На поўнач ад горада Дрыса нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Віцебскай вобласці горадам Асвея, а таксама занялі больш за 30 іншых населеных пунктаў і сярод іх Свяціца, Падэры, Дзедзіна, Гарбулі.
На паўночны захад і захад ад горада Ваўкавыск нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённым цэнтрам Беластоцкай вобласці горадам Свіслач, а таксама з баямі занялі больш за 100 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Лаша, Пракаповічы, Масаляны, Эймінаўцы, Вялікая Бераставіца, Кукалкі і чыгуначныя станцыі Андрэевічы, Рудаўка, Свіслач.
На Брэсцкім напрамку нашы войскі, працягваючы наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Брэсцкай вобласці горадам Пружаны і Шарашоў, раённым цэнтрам Пінскай вобласці горадам Драгічын, а таксама з баямі занялі больш за 200 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Белавежа, Відомля, Шчэрбава, Шчэрчава, Лінова, Малеч, Варотна, Іласк, Дзятковічы, Ласыніца, Сямёнаўшчына, Попіна, Кублік і чыгуначныя станцыі Пружаны, Паўлавічы, Аранчыцы, Снітава, Драгічын.
За 16 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 100 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіты 94 самалёты праціўніка.
Войскі 3-га і 2-га Беларускіх франтоў, якія авалодалі горадам Гродна, захапілі вялікія трафеі. Захоплены ў немцаў склады з боепрыпасамі, запаснымі часткамі, харчаваннем і ваеннай маёмасцю. У ліку трафеяў – вялікая колькасць паравозаў, вагонаў з рознымі грузамі, платформ з танкамі і аўтамашынамі.
На захад ад горада Ваўкавыск часці Н-скага злучэння вялі баі з праціўнікам, які ўпарта абараняўся. Да зыходу дня савецкія байцы зламалі супраціўленне немцаў і, хутка рухаючыся наперад, авалодалі горадам Свіслач. Знішчана звыш 1.000 варожых салдат і афіцэраў. Знішчана 6 нямецкіх танкаў і 24 гарматы. Захоплена 11 гармат і 48 кулямётаў. Узята да 200 палонных.
На Брэсцкім напрамку нашы часці працягвалі наступленне. Бязлітасныя баі адбыліся ў раёне горада Пружаны – важнага вузла шашэйных і грунтавых дарог. Праціўнік упарта абараняў подступы да горада і часта пераходзіў у контратакі. Нашы танкавыя і кавалерыйскія часці здзейснілі імклівы абходны манеўр і перарэзалі ўсе дарогі, якія ідуць ад Пружан на захад і паўднёвы захад. Акружаныя ў раёне горада немцы распачалі адчайныя спробы прабіцца на паўднёвы захад, але былі разгромлены. Нашы войскі знішчылі два палкі варожай пяхоты. Развіваючы поспех, савецкія часці занялі больш за 200 населеных пунктаў.
Брэсцкія партызанскія атрады за месяц пусцілі пад адхон больш за 50 нямецкіх воінскіх эшалонаў. Савецкія патрыёты знішчылі сотні вагонаў і платформ з войскамі, узбраеннем і боепрыпасамі праціўніка. Партызаны атрада імя Аляксандра Неўскага напалі на нямецкую аўтакалону, якая адыходзіла, і вынішчылі 120 варожых салдат і афіцэраў. Захоплена ў немцаў 100 аўтамашын, 200 вінтовак і шмат боепрыпасаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"