https://bel.sputnik.by/20240718/amal-300-naselenykh-punkta-gomelshchyny-da-getaga-chasu-zastayutstsa-bez-svyatla-1088155605.html
Амаль 300 населеных пунктаў Гомельшчыны да гэтага часу застаюцца без святла
Амаль 300 населеных пунктаў Гомельшчыны да гэтага часу застаюцца без святла
Sputnik Беларусь
Ліквідацыяй наступстваў непагадзі ў Гомельскай вобласці займаюцца 183 аварыйныя брыгады, задзейнічана 260 адзінак тэхнікі. 18.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-18T09:25+0300
2024-07-18T09:25+0300
2024-07-18T09:25+0300
гомельская вобласць
прырода
бяспека
прыродныя катаклізмы
надвор'е
анамаліі надвор'я
грамадства
электрычнасць
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/10/1088095344_0:2:1201:677_1920x0_80_0_0_0eb3f6204c07f7b8636659d9e8fbeb3a.jpg
МІНСК, 18 ліп – Sputnik. За мінулую ноч электразабеспячэнне было адноўлена ў 140 населеных пунктах Гомельскай вобласці, паведаміла прэс-служба Мінэнерга рэспублікі ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.Паводле інфармацыі міністэрства, аднаўленчыя работы яшчэ працягваюцца ў 293 населеных пунктах рэгіёна. Устараненнем наступстваў непагадзі займаюцца 183 аварыйныя брыгады, задзейнічана 260 адзінак тэхнікі.У Мінэнерга таксама праінфармавалі, што работы па расчыстцы дрэў, якія ўпалі, вядуцца як у дзённы, так і начны час."Робіцца ўсё магчымае, каб энергетыкі маглі хутчэй дабрацца да пацярпелых ад непагадзі ўчасткаў электрасетак для іх аднаўлення", - падкрэслілі ў ведамстве.Разам з тым, працу ўскладняюць умовы надвор’я. Так, паводле прагнозаў сіноптыкаў, у чацвер па тэрыторыі Гомельскай вобласці пройдуць навальніцы з ліўнямі і моцным ветрам, парывы якога будуць дасягаць 20 м/с.Працы працягваюццаЯк паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале Гомельскага аблвыканкама, на ранішнім пасяджэнні аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў непагадзі было прынята рашэнне, што сёння рамонтныя брыгады сканцэнтруюцца на ўстаноўцы дызельных станцый, а таксама працягнецца расчыстка падыходаў да ліній электраперадачы ад буралому. Таксама працягваецца дастаўка генератараў у пацярпелыя ад стыхіі раёны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240717/uragan-nas-zgurtava-yak-mazyr-vyartaetstsa-da-zhytstsya-paslya-daru-stykh-1088135770.html
гомельская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/10/1088095344_115:0:1018:677_1920x0_80_0_0_8f1d3db5b2fc977b48645e8c95a174f2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гомельская вобласць, прырода, бяспека, прыродныя катаклізмы, надвор'е, анамаліі надвор'я, грамадства, электрычнасць, у беларусі, беларусь, навіны , міністэрства энергетыкі рб
гомельская вобласць, прырода, бяспека, прыродныя катаклізмы, надвор'е, анамаліі надвор'я, грамадства, электрычнасць, у беларусі, беларусь, навіны , міністэрства энергетыкі рб
Амаль 300 населеных пунктаў Гомельшчыны да гэтага часу застаюцца без святла
Ліквідацыяй наступстваў непагадзі ў Гомельскай вобласці займаюцца 183 аварыйныя брыгады, задзейнічана 260 адзінак тэхнікі.
МІНСК, 18 ліп – Sputnik. За мінулую ноч электразабеспячэнне было адноўлена ў 140 населеных пунктах Гомельскай вобласці, паведаміла прэс-служба Мінэнерга рэспублікі ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.
Паводле інфармацыі міністэрства, аднаўленчыя работы яшчэ працягваюцца ў 293 населеных пунктах рэгіёна. Устараненнем наступстваў непагадзі займаюцца 183 аварыйныя брыгады, задзейнічана 260 адзінак тэхнікі.
"Для часовага электразабеспячэння населеных пунктаў, якія застаюцца без святла, прадаўжаецца дастаўка з іншых рэгіёнаў перасовачных дызель-генератарных установак", - гаворыцца ў паведамленні.
У Мінэнерга таксама праінфармавалі, што работы па расчыстцы дрэў, якія ўпалі, вядуцца як у дзённы, так і начны час.
"Робіцца ўсё магчымае, каб энергетыкі маглі хутчэй дабрацца да пацярпелых ад непагадзі ўчасткаў электрасетак для іх аднаўлення", - падкрэслілі ў ведамстве.
Разам з тым, працу ўскладняюць умовы надвор’я. Так, паводле прагнозаў сіноптыкаў, у чацвер па тэрыторыі Гомельскай вобласці пройдуць навальніцы з ліўнямі і моцным ветрам, парывы якога будуць дасягаць 20 м/с.
Як паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале Гомельскага аблвыканкама, на ранішнім пасяджэнні аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў непагадзі было прынята рашэнне, што сёння рамонтныя брыгады сканцэнтруюцца на ўстаноўцы дызельных станцый, а таксама працягнецца расчыстка падыходаў да ліній электраперадачы ад буралому. Таксама працягваецца дастаўка генератараў у пацярпелыя ад стыхіі раёны.
"Для больш поўнага разумення сітуацыі і вызначэння фронту работ выкарыстоўваюць дроны. Буйныя прадпрыемствы, аб’екты сацыяльнай сферы працуюць у штатным рэжыме", - гаворыцца ў паведамленні мясцовых улад.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"