https://bel.sputnik.by/20240718/rybako-savet-byaspek-aan-ne-mozha-prynyats-rashennya-pa-pytannyakh-vayny--mru-1088182330.html
Рыбакоў: Савет бяспекі ААН не можа прыняць рашэння па пытаннях вайны і міру
Рыбакоў: Савет бяспекі ААН не можа прыняць рашэння па пытаннях вайны і міру
Sputnik Беларусь
Беларусі пакуль што ўдаецца даносіць інфармацыю аб сітуацыі максімальна шырокаму колу краін праз пляцоўку ў Нью-Йорку, нягледзячы на пэўныя цяжкасці. 18.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-18T17:53+0300
2024-07-18T17:53+0300
2024-07-18T17:53+0300
аан
савет бяспекі аан
беларусь
у свеце
у беларусі
бяспека
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061222544_203:449:3046:2048_1920x0_80_0_0_6bace4c98708b3db86094ed0da4731a4.jpg
МІНСК, 18 ліп – Sputnik. Савет бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый не можа прыняць рашэнні па вельмі многіх галоўных пытаннях, такое меркаванне выказаў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў.Паводле яго слоў, гэта зразумела, паколькі ў Савеце бяспекі пастаяннымі членамі з аднаго боку з’яўляюцца Расія і Кітай, з другога – заходнія дзяржавы. Кожны з іх валодае правам вета.Дыпламат адзначыў, што пазіцыі бакоў цяпер непрымірымыя, асабліва гэта датычыцца ўкраінскага крызісу. Рыбакоў сумняваецца, што рашэнні па некаторых тэмах у прынцыпе будуць прымацца.Гаворачы аб магчымай хуткай рэформе Савета бяспекі ААН, Рыбакоў заявіў, што не мае аптымізму адносна гэтага. Ён растлумачыў сваю пазіцыю тым, што краіны не могуць дамовіцца аб такіх базавых рэчах, каго дадаткова прымаць у пастаянныя члены арганізацыі (цяпер іх пяць: РФ, Кітай, ЗША, Францыя і Брытанія), якія кантыненты павінны быць прадстаўлены і ў якой колькасці."Тут клубок інтарэсаў і супярэчнасцей", - дадаў пастаянны прадстаўнік.Дыпламат падкрэсліў, што мэта Беларусі – зрабіць так, каб праз пляцоўку ААН Мінск даносіў інфармацыю аб сітуацыі максімальна шырокай аўдыторыі. Па словах Рыбакова, пакуль што гэта ўдаецца, але не без цяжкасцей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240717/belarus-raskazala-na-savetse-byaspek-aan-ab-kalapse-shmatbakovasts--svetse-1088121961.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061222544_155:0:2886:2048_1920x0_80_0_0_c69369aaf977db6d9d203fdbc66c8c84.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аан, савет бяспекі аан, беларусь, у свеце, у беларусі, бяспека, навіны , палітыка
аан, савет бяспекі аан, беларусь, у свеце, у беларусі, бяспека, навіны , палітыка
Рыбакоў: Савет бяспекі ААН не можа прыняць рашэння па пытаннях вайны і міру
Беларусі пакуль што ўдаецца даносіць інфармацыю аб сітуацыі максімальна шырокаму колу краін праз пляцоўку ў Нью-Йорку, нягледзячы на пэўныя цяжкасці.
МІНСК, 18 ліп – Sputnik. Савет бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый не можа прыняць рашэнні па вельмі многіх галоўных пытаннях, такое меркаванне выказаў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў.
Паводле яго слоў, гэта зразумела, паколькі ў Савеце бяспекі пастаяннымі членамі з аднаго боку з’яўляюцца Расія і Кітай, з другога – заходнія дзяржавы. Кожны з іх валодае правам вета.
"Цяпер па асноўных пытаннях, дзеля якіх гэты орган ствараўся, па пытаннях вайны і міру, ён рашэння прыняць не можа", - цытуе Рыбакова БелТА.
Дыпламат адзначыў, што пазіцыі бакоў цяпер непрымірымыя, асабліва гэта датычыцца
ўкраінскага крызісу. Рыбакоў сумняваецца, што рашэнні па некаторых тэмах у прынцыпе будуць прымацца.
Гаворачы аб магчымай хуткай рэформе Савета бяспекі ААН, Рыбакоў заявіў, што не мае аптымізму адносна гэтага. Ён растлумачыў сваю пазіцыю тым, што краіны не могуць дамовіцца аб такіх базавых рэчах, каго дадаткова прымаць у пастаянныя члены арганізацыі (цяпер іх пяць: РФ, Кітай, ЗША, Францыя і Брытанія), якія кантыненты павінны быць прадстаўлены і ў якой колькасці.
"Тут клубок інтарэсаў і супярэчнасцей", - дадаў пастаянны прадстаўнік.
Дыпламат падкрэсліў, што мэта Беларусі – зрабіць так, каб праз пляцоўку ААН Мінск даносіў інфармацыю аб сітуацыі максімальна шырокай аўдыторыі. Па словах Рыбакова, пакуль што гэта ўдаецца, але не без цяжкасцей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"