Белорусская наступательная операция Багратион с 23 июня - 29 августа 1944 года. Вступление Красной Армии в Минск - Sputnik Беларусь, 1920
Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"
Савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю сучаснай Беларусі падчас аперацыі "Баграціён". Яна праходзіла з 23 чэрвеня да 29 жніўня 1944 года. Навіны з франтоў жыхары СССР даведваліся са зводак Саўінфармбюро, якое заснавалі праз два дні пасля пачатку ВАВ. Зводкі аб вызваленні Беларусі чытайце на Sputnik.

Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 19 ліпеня 1944 года

© Sputnik / Борис ЯрославцевВызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падбітыя нямецкія танкі "Тыгры" ("Teiger") у раёне Мінска. 2-і Беларускі фронт. 19 ліпеня 1944 года
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падбітыя нямецкія танкі Тыгры (Teiger) у раёне Мінска. 2-і Беларускі фронт. 19 ліпеня 1944 года - Sputnik Беларусь, 1920, 19.07.2024
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падбітыя нямецкія танкі "Тыгры" ("Teiger") у раёне Мінска. 2-і Беларускі фронт. 19 ліпеня 1944 года
Падпісацца
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
На паўночны захад і захад ад горада Дрыса нашы войскі з баямі занялі больш за 80 населеных пунктаў, сярод якіх буйныя населеныя пункты Ветэраўцы, Зэнзі, Асуне, Індра, Скрадалі, Далдуша, Слабодка і чыгуначная станцыя Індра.
На захад ад горада Ваўкавыск нашы войскі, фарсіраваўшы раку Свіслач, з баямі занялі некалькі населеных пунктаў і сярод іх буйныя населеныя пункты Петрашэвічы, Крушыняны, Хаментаўцы, Баброўнікі, Жубры, Дубляны і чыгуначную станцыю Крынкі. Нашым часцям здаўся ў палон камандзір 31-й нямецкай пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант Аксенер.
На Брэсцкім напрамку нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці горадам і чыгуначнай станцыяй Кляшчэлі, а таксама занялі больш за 50 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Бяроза, Імянін, Гарадзец, Мяфёдавічы, Камень Шляхецкі, Камень Крулеўскі, Картэлісы і чыгуначную станцыю Гарадзец.
За 18 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 65 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіты 34 самалёты праціўніка.
* * *
На Брэсцкім напрамку нашы войскі працягвалі наступленне. Праціўнік, падкінуўшы пяхоту і танкі, спрабаваў вярнуць горад і чыгуначны вузел Гайнаўка, заняты ўчора савецкімі часцямі. Немцы ўвялі ў бой часткі дывізіі СС "Вікінг". Дывізія пад гэтай назвай была знішчана савецкімі войскамі ў лютым 1944 года. Немцы спехам сфарміравалі новую эсэсаўскую дывізію, прысвоілі ёй найменне "Вікінг" і адправілі на савецка-германскі фронт. Нашы байцы нанеслі праціўніку сустрэчны ўдар і адкінулі яго на зыходныя пазіцыі. На полі бою засталося да 400 варожых трупаў. Узята ў палон у поўным складзе рота 5-й венгерскай лёгка-пяхотнай дывізіі. На поўдзень ад горада Гайнаўка савецкія часці, з баямі прасоўваючыся наперад, авалодалі горадам і чыгуначнай станцыяй Кляшчэлі. Такім чынам, чыгунка Беласток – Брэст перарэзана нашымі войскамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0