https://bel.sputnik.by/20240719/lukashenka-zrab-kadravyya-perastanok-1088195474.html
Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі
Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі
Sputnik Беларусь
Беларускі лідэр абнавіў кадравы склад упаўнаважаных прэзідэнта ў абласцях і сталіцы, што стала лагічным працягам перастановак у вышэйшым эшалоне ўлады. 19.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-19T10:33+0300
2024-07-19T10:33+0300
2024-07-19T10:33+0300
беларусь
у беларусі
аляксандр лукашэнка
кадравы дзень
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/27/1023242792_0:162:3065:1886_1920x0_80_0_0_ab136693ba20635571d8b36c77e301b2.jpg
МІНСК, 19 ліп - Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб назначэнні ўпаўнаважанымі прэзідэнта ў абласцях і Мінску новых чыноўнікаў, паведаміў Telegram-канал Пул Першага.У чэрвені першым намеснікам прэзідэнцкай адміністрацыі стала Наталля Пяткевіч. Цяпер ёй даручана разам з членам Савета рэспублікі Міхаілам Русым курыраваць Брэсцкую вобласць.За самы паўночны рэгіён будзе адказваць спікер Палаты Прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка, які абіраўся ў парламент ад горада Паставы.Дапамагаць яму будзе новы кіраўнік Мінсельгасхарча Ігар Ліневіч, які шмат гадоў адпрацаваў у Віцебскай вобласці.Гомельскую вобласць стане курыраваць кіраўнік справамі прэзідэнта Юрый Назараў разам з віцэ-прэм'ерам Анатолем Сіваком.Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч на пару са старшынёй КДК Васілём Герасімавым зараз будуць адказваць за Гродзенскую вобласць.Цэнтральны рэгіён стаў зонай адказнасці намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандра Косінца і віцэ-прэм'ера Пятра Пархомчыка.За кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Дзмітрыем Крутым і членам Савета Рэспублікі Леанідам Зайцам - нагляд за работай у Магілёўскай вобласці.Беларуская сталіца будзе ў фокусе ўвагі спікера Савета рэспублікі Наталлі Качанавай і кіраўніка МУС Івана Кубракова.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/27/1023242792_169:0:2897:2046_1920x0_80_0_0_e2a1610b14b2687631a625d9aaa223a3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, у беларусі, аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, палітыка
беларусь, у беларусі, аляксандр лукашэнка, кадравы дзень, палітыка
Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі
Беларускі лідэр абнавіў кадравы склад упаўнаважаных прэзідэнта ў абласцях і сталіцы, што стала лагічным працягам перастановак у вышэйшым эшалоне ўлады.
МІНСК, 19 ліп - Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб назначэнні ўпаўнаважанымі прэзідэнта ў абласцях і Мінску новых чыноўнікаў, паведаміў Telegram-канал Пул Першага.
У чэрвені першым намеснікам прэзідэнцкай адміністрацыі стала Наталля Пяткевіч. Цяпер ёй даручана разам з членам Савета рэспублікі Міхаілам Русым курыраваць Брэсцкую вобласць.
За самы паўночны рэгіён будзе адказваць спікер Палаты Прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка, які абіраўся ў парламент ад горада Паставы.
Дапамагаць яму будзе новы кіраўнік Мінсельгасхарча Ігар Ліневіч, які шмат гадоў адпрацаваў у Віцебскай вобласці.
Гомельскую вобласць стане курыраваць кіраўнік справамі прэзідэнта Юрый Назараў разам з віцэ-прэм'ерам Анатолем Сіваком.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч на пару са старшынёй КДК Васілём Герасімавым зараз будуць адказваць за Гродзенскую вобласць.
Цэнтральны рэгіён стаў зонай адказнасці намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандра Косінца і віцэ-прэм'ера Пятра Пархомчыка.
За кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Дзмітрыем Крутым і членам Савета Рэспублікі Леанідам Зайцам - нагляд за работай у Магілёўскай вобласці.
Беларуская сталіца будзе ў фокусе ўвагі спікера Савета рэспублікі Наталлі Качанавай і кіраўніка МУС Івана Кубракова.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"