Белорусская наступательная операция Багратион с 23 июня - 29 августа 1944 года. Вступление Красной Армии в Минск - Sputnik Беларусь, 1920
Хроніка вызвалення Беларусі: аперацыя "Баграціён"
Савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю сучаснай Беларусі падчас аперацыі "Баграціён". Яна праходзіла з 23 чэрвеня да 29 жніўня 1944 года. Навіны з франтоў жыхары СССР даведваліся са зводак Саўінфармбюро, якое заснавалі праз два дні пасля пачатку ВАВ. Зводкі аб вызваленні Беларусі чытайце на Sputnik.

Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 21 ліпеня 1944 года

© Sputnik / Александр ФридлянскийГрупа бранябойшчыкаў РККА з супрацьтанкавымі стрэльбамі ідзе на агнявую пазіцыю, пераадольваючы водную перашкоду
Група бранябойшчыкаў РККА з супрацьтанкавымі стрэльбамі ідзе на агнявую пазіцыю, пераадольваючы водную перашкоду - Sputnik Беларусь, 1920, 21.07.2024
Група бранябойшчыкаў РККА з супрацьтанкавымі стрэльбамі ідзе на агнявую пазіцыю, пераадольваючы водную перашкоду
Падпісацца
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй). Sputnik Беларусь штодня публікуе зводкі Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
На Брэсцкім напрамку нашы войскі з баямі прасоўваліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці Дзівін, раённым цэнтрам Валынскай вобласці Шацк, а таксама з баямі занялі больш за 100 іншых населеных пунктаў, у ліку якіх буйныя населеныя пункты Мелейчыцы, Аляксандраўка, Сяміхачы, Ставы, Велькарыта, Дубечна, Арлянка, Рагозна, Медна, Пішча і чыгуначныя станцыі Нурэц, Пажэжын.
За 20 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 95 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 78 самалётаў праціўніка.
Партызанскі атрад імя Суворава, які дзейнічае ў адным з раёнаў Беларусі, разбурыў некалькі перапраў у тыле праціўніка. У бязлітасным баі савецкія патрыёты нанеслі немцам вялікія страты і захапілі 160 палонных. У іншым раёне савецкія патрыёты ўзарвалі нямецкі танк, 7 аўтамашын і вынішчылі да роты гітлераўцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0