Які сёння дзень: 22 ліпеня 2024 года

© Sputnik / Альфрэд МікусЯкі сёння дзень: 22 ліпеня 2024 года
Які сёння дзень: 22 ліпеня 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 22.07.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 162 дні.
Якія падзеі адбыліся 22 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 ліпеня

У 1812 годзе адбыўся бой паміж расійскім і французскім войскамі каля вёскі Салтанаўка (зараз Магілёўская вобласць).

Хто нарадзіўся 22 ліпеня

1919 год: Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнавец.
1932 год: Леанід Яўменаў, беларускі філосаф, пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі мастак Эдвард Хопер і французкая спявачка Мірэй Мацьё.

22 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць епіскапа Панкрація і святапакутніка Кірыла.
Настаў час збіраць агуркі. У некаторых мясцовасцях існавала павер'е: першы агурок трэба закапаць у зямлю так глыбока, каб ні чалавек, ні звер не маглі раптам выкапаць яго – тады ураджай будзе добры. Першыя агуркі заўсёды давалі дзецям – лічылася, што пасля гэтага ўсе астатнія будуць смачныя і салодкія.
Пачыналі і варыць варэнне з чарніц. Збіраць ягаду трэба было, калі няма дажджу, і варыць у той жа дзень.
Калі ў лесе заўважалі шмат мурашнікаў – зіма будзе доўгая і халодная.
Стужка навiн
0