Відэа

Працавалі днём і ноччу: як аднаўлялі мазырскія электрасеткі (відэа)

Падпісацца
Ураган, які абрынуўся на Беларусь 13-14 ліпеня, прынёс нямала праблем у розных рэгіёнах краіны, але больш за ўсіх дасталася Гомельшчыне; буянства стыхіі ў поўнай меры адчуў на сабе Мазырскі і суседнія з ім раёны.
У першыя суткі пасля ўрагану на аднаўленчыя работы тут былі ўзняты ўсе мясцовыя брыгады энергетыкаў, працавалі саматугам, а затым падключылася ўся рэспубліка.
"Я працую ў энергасістэме з 1998 года, і бывала ўсялякае, але такога я не ўзгадаю", - распавёў карэспандэнту Sputnik дырэктар філіяла "Мазырскія электрасеткі" РУП "Гомельэнерга" Сцяпан Лапуста.
Паводле яго слоў, на самым піку аднаўленчых работ у першыя трое сутак пасля ўдару стыхіі ў зоне адказнасці мясцовых энергетыкаў працавала 61 брыгада - сумарна гэта 367 чалавек.
Адна з галоўных прычын абясточанасці ўсяго раёна - жалезабетонная апора 330 кВ, якая ўпала падчас урагану і пакінула без святла не толькі сам Мазыр, але і прамысловыя прадпрыемствы вакол.
"Без электрычнасці засталіся ўсе прамысловыя гіганты ў раёне: ЦЭЦ, Мазырскі НПЗ і Мазырсоль. Уначы тут было цёмна", – успамінае Лапуста.
Па словах спецыяліста, аднаўленнем апоры займалася механізаваная калона № 87, якая пры заяўленых сямі днях справілася з працай за тры.
Мазырскім энергетыкам у аднаўленні працягвае дапамагаць уся краіна: рамонтныя брыгады і генератары ў раёне прыехалі з усёй Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0