Які сёння дзень: 23 ліпеня 2024 года

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯкі сёння дзень: 23 ліпеня 2024 года
Які сёння дзень: 23 ліпеня 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 23.07.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 161 дзень.
Якія падзеі адбыліся 23 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 23 ліпеня

У 1922 годзе ў кафедральным праваслаўным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны са Славеніяй.

Хто нарадзіўся 23 ліпеня

1690 год: Якуб Брэтцар, беларускі жывапісец.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Вудзi Харыльсан і брытанскі акцёр Дэніэл Рэдкліф.

23 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Антонія Пячэрскага.
У народзе святога называлі Антоній Расачнік. У гэты дзень хадзілі да азёр і вадаёмаў назіраць за раскай. Па ёй прадказвалі надвор'е на бліжэйшыя дні. Калі раскі шмат, надвор'е будзе добрае, а год – ураджайны. Калі ж расліны няшмат, меркавалі, што і ўраджаю не будзе.
Добрае надвор'е таксама можна было чакаць, калі ноччу прайшла навальніца. А вось смаўжы, якія палезлі на дрэвы, прадвяшчалі ліўні. Увогуле, з гэтага часу надвор'е пачынае псавацца.
Стужка навiн
0