https://bel.sputnik.by/20240725/lukashenka--putsn-sustrelsya-na-valaame-vdea-1088320205.html
Лукашэнка і Пуцін сустрэліся на Валааме (відэа)
Лукашэнка і Пуцін сустрэліся на Валааме (відэа)
Sputnik Беларусь
Беларускі і расійскі лідэры маюць намер абмеркаваць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін. Да старту перамоваў Пуцін і Лукашэнка пабывалі... 25.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-25T16:09+0300
2024-07-25T16:09+0300
2024-07-25T16:09+0300
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/19/1088318619_0:0:960:540_1920x0_80_0_0_e2f94b007fac4e0140a4025b21d60602.jpg
МІНСК, 25 ліп - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў чацвер на Валааме, відэакадры сустрэчы апублікавала прэс-служба Крамля.Прэзідэнты дзвюх краін наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі мужчынскі манастыр, пабывалі на службе ў царкве Смаленскай іконы Божай Маці на Смаленскім скіце, паведамілі ў Крамлі.Разам з беларускім лідэрам на Валаам прыехаў і ягоны малодшы сын Мікалай Лукашэнка. Размаўляючы са святарамі, беларускі лідэр пажартаваў аб мясцовым надвор'і:"Думалі, прыедзем, астынем тут у холадзе, а тут спякота большая, чым у нас", - сказаў Лукашэнка."Вада 25 градусаў зараз. Цяплей, чым у Чорным моры", - адрэагаваў святар.У чацвер прэзідэнт Беларусі прыляцеў у Санкт-Пецярбург з працоўным візітам.Паводле звестак прэс-службы беларускага лідэра, бакі абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін, прасоўванне саюзных праектаў, тэматыку рэгіянальнай бяспекі і міжнародны парадак дня.Кіраўнікі дзяржаў сустракаюцца на гэтай расійскай выспе не ўпершыню. Так, год таму яны таксама наведалі Валаам, дзе разам схадзілі ў Спаса-Праабражэнскі Сабор.Акрамя таго - таксама ў ліпені, але ўжо 2019 года - Лукашэнка і Пуцін. разам наведвалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр, пабывалі на службе, убачылі царкву Смаленскай іконы Божай Маці і капліцу Царскіх пакутнікаў, былі і на востраве Светлым.Тады разам з беларускім лідэрам, які ўпершыню быў на востраве ў Ладажскім возеры, прыехаў і яго малодшы сын Мікалай.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/19/1088318619_105:0:825:540_1920x0_80_0_0_636c5afb66a488136dc25e4fc7832040.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, расія, беларусь, видео
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, расія, беларусь, видео
Лукашэнка і Пуцін сустрэліся на Валааме (відэа)
Беларускі і расійскі лідэры маюць намер абмеркаваць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін. Да старту перамоваў Пуцін і Лукашэнка пабывалі на востраве Валаам і наведалі службу ў мясцовым храме.
МІНСК, 25 ліп - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў чацвер на Валааме, відэакадры сустрэчы апублікавала прэс-служба Крамля.
Прэзідэнты дзвюх краін наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі мужчынскі манастыр, пабывалі на службе ў царкве Смаленскай іконы Божай Маці на Смаленскім скіце, паведамілі ў Крамлі.
Разам з беларускім лідэрам на Валаам прыехаў і ягоны малодшы сын Мікалай Лукашэнка. Размаўляючы са святарамі, беларускі лідэр пажартаваў аб мясцовым надвор'і:
"Думалі, прыедзем, астынем тут у холадзе, а тут спякота большая, чым у нас", - сказаў Лукашэнка.
"Вада 25 градусаў зараз. Цяплей, чым у Чорным моры", - адрэагаваў святар.
У чацвер прэзідэнт Беларусі прыляцеў у Санкт-Пецярбург з працоўным візітам.
Паводле звестак прэс-службы беларускага лідэра, бакі абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін, прасоўванне саюзных праектаў, тэматыку рэгіянальнай бяспекі і міжнародны парадак дня.
Кіраўнікі дзяржаў сустракаюцца на гэтай расійскай выспе не ўпершыню. Так, год таму яны таксама наведалі Валаам, дзе разам схадзілі ў Спаса-Праабражэнскі Сабор.
Акрамя таго - таксама ў ліпені, але ўжо 2019 года - Лукашэнка і Пуцін. разам наведвалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр, пабывалі на службе, убачылі царкву Смаленскай іконы Божай Маці і капліцу Царскіх пакутнікаў, былі і на востраве Светлым.
Тады разам з беларускім лідэрам, які ўпершыню быў на востраве ў Ладажскім возеры, прыехаў і яго малодшы сын Мікалай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"