https://bel.sputnik.by/20240728/aperatsyya-bagratsn-zvodka-sanfarmbyuro-za-28-lpenya-1944-goda-1088150856.html
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 28 ліпеня 1944 года
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 28 ліпеня 1944 года
Sputnik Беларусь
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён". Апошнім узялі Брэст. Паведамленнем аб яго вызваленні Sputnik Беларусь... 28.07.2024, Sputnik Беларусь
2024-07-28T09:08+0300
2024-07-28T09:08+0300
2024-07-28T09:08+0300
хроніка вызвалення беларусі: аперацыя "баграціён"
баграціён
саўінфармбюро
бяспека
вялікая айчынная вайна
гісторыя
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/0a/1087022304_0:2:3004:1692_1920x0_80_0_0_bfe1cef5a552bbaf18fd2e2c7614b46b.jpg
Войскі 1-га Беларускага фронту, у выніку ўмелага абходнага манеўру і атакі з фронту, 28 ліпеня авалодалі абласным цэнтрам Беларусі горадам і крэпасцю Брэст (Брэст-Літоўск) – аператыўна важным чыгуначным вузлом і магутным умацаваным раёнам абароны немцаў на Варшаўскім кірунку, а таксама з баямі занялі больш за 60 іншых населеных пунктаў, сярод якіх раённы цэнтр Брэсцкай вобласці горад Высокае, горад Цярэспаль, буйныя населеныя пункты Клюкавічы, Бардзеўка, Булька, Зажэчэ, Ставы, Шумакі, Пугачова, Гершоны, Макраны, Ракітна і чыгуначныя станцыі Высока-Літоўск, Цярэспаль. Нашы войскі акружылі групоўку праціўніка ў складзе трох дывізій на захад ад горада Брэст, прыціснулі яе да ракі Заходні Буг і вялі бой па яе знішчэнні.* * *Войскі 1-га Беларускага фронту, ахопліваючы горад Брэст з паўднёвага захаду і захаду, выйшлі на паўднёвы бераг ракі Заходні Буг. Тым самым былі адрэзаны шляхі адыходу брэсцкай групоўкі праціўніка. З баямі прасоўваючыся да Брэсту з усходу, захаду і поўначы, нашы войскі ўварваліся ў горад і пасля бязлітасных вулічных баёў авалодалі ім. Толькі на подступах да Брэста праціўнік страціў забітымі звыш 3.000 салдат і афіцэраў. Падбіта і спалена 27 нямецкіх танкаў і самаходных гармат. Захоплена 6 паравозаў, 240 вагонаў з боепрыпасамі, эшалон з харчаваннем і 30 цыстэрн з бензінам. На захад ад Брэста нашы войскі акружылі тры дывізіі немцаў. Сёння гітлераўцы спрабавалі прарваць кальцо акружэння. Нямецкія салдаты і афіцэры ішлі напралом. Суцэльнай сцяной яны рухаліся да нашых пазіцый. Савецкія артылерысты, мінамётчыкі і кулямётчыкі абрынулі на ворага ўраганны агонь. Праціўнік панёс вялізныя страты і адхлынуў назад. Нашы войскі працягваюць баі па ліквідацыі акружанай групоўкі праціўніка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/0a/1087022304_182:0:2913:2048_1920x0_80_0_0_a0a65d2969fd23a7278bbba3698782cc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
баграціён, саўінфармбюро, бяспека, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь
баграціён, саўінфармбюро, бяспека, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь
Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 28 ліпеня 1944 года
Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён". Апошнім узялі Брэст. Паведамленнем аб яго вызваленні Sputnik Беларусь завяршае публікацыю зводак Савецкага інфармбюро аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя.
Войскі 1-га Беларускага фронту, у выніку ўмелага абходнага манеўру і атакі з фронту, 28 ліпеня авалодалі абласным цэнтрам Беларусі горадам і крэпасцю Брэст (Брэст-Літоўск) – аператыўна важным чыгуначным вузлом і магутным умацаваным раёнам абароны немцаў на Варшаўскім кірунку, а таксама з баямі занялі больш за 60 іншых населеных пунктаў, сярод якіх раённы цэнтр Брэсцкай вобласці горад Высокае, горад Цярэспаль, буйныя населеныя пункты Клюкавічы, Бардзеўка, Булька, Зажэчэ, Ставы, Шумакі, Пугачова, Гершоны, Макраны, Ракітна і чыгуначныя станцыі Высока-Літоўск, Цярэспаль. Нашы войскі акружылі групоўку праціўніка ў складзе трох дывізій на захад ад горада Брэст, прыціснулі яе да ракі Заходні Буг і вялі бой па яе знішчэнні.
Войскі 1-га Беларускага фронту, ахопліваючы горад Брэст з паўднёвага захаду і захаду, выйшлі на паўднёвы бераг ракі Заходні Буг. Тым самым былі адрэзаны шляхі адыходу брэсцкай групоўкі праціўніка. З баямі прасоўваючыся да Брэсту з усходу, захаду і поўначы, нашы войскі ўварваліся ў горад і пасля бязлітасных вулічных баёў авалодалі ім. Толькі на подступах да Брэста праціўнік страціў забітымі звыш 3.000 салдат і афіцэраў. Падбіта і спалена 27 нямецкіх танкаў і самаходных гармат. Захоплена 6 паравозаў, 240 вагонаў з боепрыпасамі, эшалон з харчаваннем і 30 цыстэрн з бензінам. На захад ад Брэста нашы войскі акружылі тры дывізіі немцаў. Сёння гітлераўцы спрабавалі прарваць кальцо акружэння. Нямецкія салдаты і афіцэры ішлі напралом. Суцэльнай сцяной яны рухаліся да нашых пазіцый. Савецкія артылерысты, мінамётчыкі і кулямётчыкі абрынулі на ворага ўраганны агонь. Праціўнік панёс вялізныя страты і адхлынуў назад. Нашы войскі працягваюць баі па ліквідацыі акружанай групоўкі праціўніка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"