https://bel.sputnik.by/20240802/belarus-zavayavala-pershy-medal-na-almpyadze-1088490074.html
Беларусь заваявала першы медаль на Алімпіядзе
Беларусь заваявала першы медаль на Алімпіядзе
Sputnik Беларусь
Першы медаль пакарыўся беларускім спартсменам праз тыдзень пасля адкрыцця Гульняў, адзіная прадстаўніца краіны ў скачках на батуце паказала высокі ўзровень... 02.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-02T15:34+0300
2024-08-02T15:34+0300
2024-08-02T15:43+0300
спорт
алімпіяда
алімпійскія гульні
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/02/1088489784_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_469c4ed95ea6058b90057f30679ca591.jpg
МІНСК, 2 жнів - Sputnik. Беларуская батутыстка заваявала сярэбраны медаль на Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведаміла прэс-служба НАК у пятніцу. "Віялета Бардзілоўская – сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Парыжы!" - гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У фінале беларуска паказала вынік 56.060 бала і заняла другое месца.Золата – у прадстаўніцы Брытаніі Брыёні Пэйдж, якая адарвалася ад Бардзілоўскай на лічаныя долі бала: яе вынік 56.480.Фаварытам у фінале эксперты лічылі кітаянку Ху Ічэнь, аднак пры выкананні сваёй праграмы спартсменка спатыкнулася і ў выніку заняла апошняе месца.Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў Віялету Бардзілоўскую з заваяваннем сярэбранага медаля, адзначыўшы, што першы медаль для беларусаў у Парыжы ўдвая каштоўны і асаблівы."Дзякуючы сваёй упартасці, імкненню і працавітасці ты змагла перасягнуць многіх знакамітых саперніц і, перш за ўсё, саму сябе ў складанай псіхалагічнай барацьбе", – гаворыцца ў віншаванні.У пятніцу ў скачках на батуце будуць разыграны медалі і ў мужчын. Беларусь прадставіць Іван Літвіновіч, які на мінулай Алімпіядзе ў Токіа заваяваў золата. Ён выступіць пад 13-м нумарам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/02/1088489784_171:0:2900:2047_1920x0_80_0_0_45cfd1eb313ba83aae0fa8f0dcd67bda.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, алімпіяда, алімпійскія гульні, у беларусі
спорт, алімпіяда, алімпійскія гульні, у беларусі
Беларусь заваявала першы медаль на Алімпіядзе
15:34 02.08.2024 (абноўлена: 15:43 02.08.2024) Першы медаль пакарыўся беларускім спартсменам праз тыдзень пасля адкрыцця Гульняў, адзіная прадстаўніца краіны ў скачках на батуце паказала высокі ўзровень майстэрства.
МІНСК, 2 жнів - Sputnik. Беларуская батутыстка заваявала сярэбраны медаль на Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведаміла прэс-служба НАК у пятніцу.
"Віялета Бардзілоўская – сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Парыжы!" - гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
У фінале беларуска паказала вынік 56.060 бала і заняла другое месца.
Золата – у прадстаўніцы Брытаніі Брыёні Пэйдж, якая адарвалася ад Бардзілоўскай на лічаныя долі бала: яе вынік 56.480.
Фаварытам у фінале эксперты лічылі кітаянку Ху Ічэнь, аднак пры выкананні сваёй праграмы спартсменка спатыкнулася і ў выніку заняла апошняе месца.
Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў Віялету Бардзілоўскую з заваяваннем сярэбранага медаля, адзначыўшы, што першы медаль для беларусаў у Парыжы ўдвая каштоўны і асаблівы.
"Дзякуючы сваёй упартасці, імкненню і працавітасці ты змагла перасягнуць многіх знакамітых саперніц і, перш за ўсё, саму сябе ў складанай псіхалагічнай барацьбе", – гаворыцца ў віншаванні.
У пятніцу ў скачках на батуце будуць разыграны медалі і ў мужчын. Беларусь прадставіць Іван Літвіновіч, які на мінулай Алімпіядзе ў Токіа заваяваў золата. Ён выступіць пад 13-м нумарам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"