https://bel.sputnik.by/20240806/kakoj-segodnya-den-6-zhniunya-1036872443.html
Які сёння дзень: 6 жніўня 2024 года
Які сёння дзень: 6 жніўня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 147 дзён. 06.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-06T05:52+0300
2024-08-06T05:52+0300
2024-08-06T05:52+0300
падзеі і даты
беларусь
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
народны каляндар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103812/13/1038121360_0:0:1600:901_1920x0_80_0_0_4d0b3e32a56e06c7f102c95192a63059.jpg
Якія падзеі адбыліся 6 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 6 жніўняХто нарадзіўся 6 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканская актрыса Люсіль Бол і амерыканскі мастак Эндзі Уорхал.6 жніўня ў народным календарыУ гэты дзень ушаноўвалі святых Барыса, Глеба і Палікарпа (Палікопа). У народзе казалі: "Барыс і Глеб — паспеў хлеб". Працягваліся работы на полі, але ў гэты дзень забараняліся цяжкія працы: нельга было ставіць снапы і вазіць зярно ў гумно, каб не наклікаць на сваю гаспадарку пажар. Гэта рабілася з практычнага пункту гледжання, бо падчас нечаканай навальніцы, на якія заўсёды багаты жнівень, маланка магла патрапіць у стог, або моцны вецер мог раскідаць яго.Лічылася, што надвор'е ў гэты дзень цалкам непрадказальнае: калі вельмі спякотна, спелае зерне магло высыпацца з коласа, а будзе дождж – ды і ўвогуле яно прарасце, таму нават ужо зжатае збожжа нельга было лічыць сабраным: "Палікопы — не твае ў полі копы".6 жніўня хадзілі ў лес — па грыбы, а таксама каб нарыхтаваць бярозавых галінак, з якіх рабілі венікі для лазні. А вось рыбачыць у гэты дзень было нельга — лічалася, што ў таго, хто будзе лавіць рыбу 6 жніўня, улову ўвесь год потым не будзе.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103812/13/1038121360_177:0:1600:1067_1920x0_80_0_0_7251438052e017f993385f21e8881e3d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, беларусь, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар
падзеі і даты, беларусь, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар
Які сёння дзень: 6 жніўня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 147 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 6 жніўня
У 1409 годзе вялікі магістар Ордэна Ульрых фон Юнгінген абвясціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.
У 1517 годзе Францыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — "Псалтыр".
У 1945 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі атамную зброю падчас бамбардзіроўкі Хірасімы (Японія).
1715 год: Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнаўца ВКЛ.
1840 год: Альгерд Абуховіч, беларускі літаратар.
1884 год: Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнаўца, бібліёграф, літаратуразнаўца.
1903 год: Барыс Платонаў, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.
1938 год: Ігар Лучанок, беларускі кампазітар.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканская актрыса Люсіль Бол і амерыканскі мастак Эндзі Уорхал.
6 жніўня ў народным календары
У гэты дзень ушаноўвалі святых Барыса, Глеба і Палікарпа (Палікопа). У народзе казалі: "Барыс і Глеб — паспеў хлеб". Працягваліся работы на полі, але ў гэты дзень забараняліся цяжкія працы: нельга было ставіць снапы і вазіць зярно ў гумно, каб не наклікаць на сваю гаспадарку пажар. Гэта рабілася з практычнага пункту гледжання, бо падчас нечаканай навальніцы, на якія заўсёды багаты жнівень, маланка магла патрапіць у стог, або моцны вецер мог раскідаць яго.
Лічылася, што надвор'е ў гэты дзень цалкам непрадказальнае: калі вельмі спякотна, спелае зерне магло высыпацца з коласа, а будзе дождж – ды і ўвогуле яно прарасце, таму нават ужо зжатае збожжа нельга было лічыць сабраным: "Палікопы — не твае ў полі копы".
6 жніўня хадзілі ў лес — па грыбы, а таксама каб нарыхтаваць бярозавых галінак, з якіх рабілі венікі для лазні. А вось рыбачыць у гэты дзень было нельга — лічалася, што ў таго, хто будзе лавіць рыбу 6 жніўня, улову ўвесь год потым не будзе.