https://bel.sputnik.by/20240806/turysty-pa-byazvze-masava-paekhal--belarus-mestsa-u-atelyakh-amal-nyama-1088562467.html
Турысты па бязвізе масава паехалі ў Беларусь: месцаў у атэлях амаль няма
Турысты па бязвізе масава паехалі ў Беларусь: месцаў у атэлях амаль няма
Sputnik Беларусь
Нацыянальнае агенцтва па турызме канстатуе, што большасць гасцей – гэта расіяне, аднак з бязвізам значна пашырылася палітра турыстаў з іншых краін. 06.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-06T16:57+0300
2024-08-06T16:57+0300
2024-08-06T16:57+0300
турызм
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
польшча
літва
латвія
германія
эстонія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055914125_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_6cbf96a21ff2135384ab857235bbab95.jpg
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Геаграфія ўязных турыстаў пашыраецца пасля нядаўняга пашырэння бязвізу, паведаміў журналістам дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў.Многія гасцініцы і іншыя аб’екты размяшчэння, паводле яго слоў, "дасягнулі свайго максімуму па ўмяшчальнасці". Дырэктар агенцтва лічыць, што таму важна развіваць рэгіянальны турызм для перанакіравання і размеркавання патокаў гасцей."…Каб сапраўды гэтую нагрузку (зняць - Sputnik) на буйныя турыстычныя цэнтры, да якіх адносіцца і Мінск, і абласныя цэнтры, і буйныя раённыя – той жа Полацк, напрыклад, Навагрудак, Пінск", - адзначыў Марозаў.Ён таксама звярнуў увагу на тое, што гасцямі напоўнены многія аграсядзібы і турыстычныя базы. Прычым ёсць турысты, якія на этапе высялення браніруюць месцы ўжо на наступны год.Як паведамлялася, 19 ліпеня гэтага года быў пашыраны бязвізавы рэжым уезду ў Беларусь. Да гэтага, з 2022-га, ён дзейнічаў для грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі, а зараз распаўсюджаны яшчэ на 35 краін.У мінулым такі рэжым уводзіўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, а зараз можна прыбыць праз сухапутныя пункты пропуску і знаходзіцца ў рэспубліцы без візы да 30 сутак. За два тыдні, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, па бязвізе ў краіну ўехалі 12 тысяч іншаземцаў.Акрамя грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама неграмадзян) гэта яшчэ каля тысячы чалавек з еўрапейскіх краін (8% ад агульнага патоку). Большасць з апошніх – уладальнікі пашпартоў Германіі і Эстоніі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240717/ryzhanko-belarus-uvodzts-novy-byazvz-dlya-gramadzyan-sheraga-kran-es-1088142599.html
беларусь
польшча
літва
латвія
германія
эстонія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055914125_135:0:1155:765_1920x0_80_0_0_a31758c2379ad4cda6d79ec2f7706840.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, польшча, літва, латвія, германія, эстонія, нацыянальнае агенцтва па турызме
турызм, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, польшча, літва, латвія, германія, эстонія, нацыянальнае агенцтва па турызме
Турысты па бязвізе масава паехалі ў Беларусь: месцаў у атэлях амаль няма
Нацыянальнае агенцтва па турызме канстатуе, што большасць гасцей – гэта расіяне, аднак з бязвізам значна пашырылася палітра турыстаў з іншых краін.
МІНСК, 6 жні – Sputnik. Геаграфія ўязных турыстаў пашыраецца пасля нядаўняга пашырэння бязвізу, паведаміў журналістам дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў.
"Большасць замежных гасцей – гэта грамадзяне Расійскай Федэрацыі, але пакрысе – найшырэйшая палітра, гэта значыць бязвіз сапраўды працуе. Турысты ім карыстаюцца, прыязджаюць... Аб’екты размяшчэння ў абсалютнай сваёй большасці загружаны вельмі", - сказаў Марозаў.
Многія гасцініцы і іншыя аб’екты размяшчэння, паводле яго слоў, "дасягнулі свайго максімуму па ўмяшчальнасці". Дырэктар агенцтва лічыць, што таму важна развіваць рэгіянальны турызм для перанакіравання і размеркавання патокаў гасцей.
"…Каб сапраўды гэтую нагрузку (зняць - Sputnik) на буйныя турыстычныя цэнтры, да якіх адносіцца і Мінск, і абласныя цэнтры, і буйныя раённыя – той жа Полацк, напрыклад, Навагрудак, Пінск", - адзначыў Марозаў.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што гасцямі напоўнены многія аграсядзібы і турыстычныя базы. Прычым ёсць турысты, якія на этапе высялення браніруюць месцы ўжо на наступны год.
Як паведамлялася, 19 ліпеня гэтага года быў пашыраны бязвізавы рэжым уезду ў Беларусь. Да гэтага, з 2022-га, ён дзейнічаў для грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі, а зараз распаўсюджаны яшчэ на 35 краін.
У мінулым такі рэжым уводзіўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, а зараз можна прыбыць праз сухапутныя пункты пропуску і знаходзіцца ў рэспубліцы без візы да 30 сутак. За два тыдні, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, па бязвізе ў краіну ўехалі 12 тысяч іншаземцаў.
Акрамя грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (а таксама неграмадзян) гэта яшчэ каля тысячы чалавек з еўрапейскіх краін (8% ад агульнага патоку). Большасць з апошніх – уладальнікі пашпартоў Германіі і Эстоніі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"