https://bel.sputnik.by/20240807/belarusk-baydarachnk-vyysha-u-pafnal-almpyady-1088584834.html
Беларускі байдарачнік выйшаў у паўфінал Алімпіяды
Беларускі байдарачнік выйшаў у паўфінал Алімпіяды
Sputnik Беларусь
На кіламетровай дыстанцыі нашаму спартсмену трэба было трапіць у лік двух мацнейшых свайго заезду, каб аўтаматычна кваліфікавацца на наступную стадыю. 07.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-07T12:52+0300
2024-08-07T12:52+0300
2024-08-14T12:18+0300
спорт
веславанне на байдарках і каноэ
навіны
парыж
гульні
алімпійскія гульні
алімпіяда
у свеце
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/07/1088581601_0:321:3071:2048_1920x0_80_0_0_f6eaccda4e23344204d449bc8cdea400.jpg
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Беларус Уладзіслаў Кравец адабраўся ў паўфінал спаборніцтваў па веславанні на байдарках на Алімпіядзе ў Парыжы, паведамляе прэс-служба НАК.У заездзе на дыстанцыі адну тысячу метраў, дзе выступалі шэсць спартсменаў, наш суайчыннік паказаў другі час. Яго вынік – 3 хвіліны 32,07 секунды. На некалькі секунд беларуса апярэдзіў партугалец Фернанда Пімента.Каб аўтаматычна трапіць у паўфінал, Уладзіславу трэба было заняць месца не ніжэй за другое, што ён і зрабіў.Паўфінальныя заезды запланаваны на 10 жніўня ў 12:10 па мінскім часе.Тхэквандыст не прайшоўУ сераду на Алімпіядзе выступаў яшчэ адзін беларус – тхэквандыст Георгій Гурцыеў.У першым жа паядынку ў 1/8 фіналу спартсмен уступіў французу Сір’ену Раве. Пры гэтым баец з Беларусі вёў у першым раундзе з лікам 6:0, але прапусціў некалькі ўдараў, якія вызначылі зыход сустрэчы.Калі "крыўднік" Гурцыева дойдзе да фіналу, то Георгій яшчэ зможа пазмагацца за бронзу праз суцяшальныя баі.Медалі беларусаў у ПарыжыПа стане на 7 жніўня спартсмены з Беларусі заваявалі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы тры медалі: золата і серабро ў беларускіх батутыстаў Івана Літвіновіча і Віялеты Бардзілоўскай, яшчэ адно серабро на рахунку Яўгена Залатога, які выступаў у акадэмічным веславанні.Летняя Алімпіяда стартавала ў Парыжы 26 ліпеня і завершыцца 11 жніўня.Беларускія спартсмены ўпершыню выступаюць у нейтральным статусе. Усяго запрашэнне на Гульні прынялі 17 атлетаў з рэспублікі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240806/bolsh-za-40-spartsmena-zarazlsya-covid-19-na-almpyadze--paryzhy-1088551874.html
парыж
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/07/1088581601_239:0:2970:2048_1920x0_80_0_0_163d3580eaae3b78ff46bb5dd0a176a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, веславанне на байдарках і каноэ, навіны , парыж, гульні, алімпійскія гульні, алімпіяда, у свеце, беларусь
спорт, веславанне на байдарках і каноэ, навіны , парыж, гульні, алімпійскія гульні, алімпіяда, у свеце, беларусь
Беларускі байдарачнік выйшаў у паўфінал Алімпіяды
12:52 07.08.2024 (абноўлена: 12:18 14.08.2024) На кіламетровай дыстанцыі нашаму спартсмену трэба было трапіць у лік двух мацнейшых свайго заезду, каб аўтаматычна кваліфікавацца на наступную стадыю.
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Беларус Уладзіслаў Кравец адабраўся ў паўфінал спаборніцтваў па веславанні на байдарках на Алімпіядзе ў Парыжы, паведамляе прэс-служба НАК.
У заездзе на дыстанцыі адну тысячу метраў, дзе выступалі шэсць спартсменаў, наш суайчыннік паказаў другі час. Яго вынік – 3 хвіліны 32,07 секунды. На некалькі секунд беларуса апярэдзіў партугалец Фернанда Пімента.
Каб аўтаматычна трапіць у паўфінал, Уладзіславу трэба было заняць месца не ніжэй за другое, што ён і зрабіў.
Паўфінальныя заезды запланаваны на 10 жніўня ў 12:10 па мінскім часе.
У сераду на Алімпіядзе выступаў яшчэ адзін беларус – тхэквандыст Георгій Гурцыеў.
У першым жа паядынку ў 1/8 фіналу спартсмен уступіў французу Сір’ену Раве. Пры гэтым баец з Беларусі вёў у першым раундзе з лікам 6:0, але прапусціў некалькі ўдараў, якія вызначылі зыход сустрэчы.
Калі "крыўднік" Гурцыева дойдзе да фіналу, то Георгій яшчэ зможа пазмагацца за бронзу праз суцяшальныя баі.
Медалі беларусаў у Парыжы
Па стане на 7 жніўня спартсмены з Беларусі заваявалі на Алімпійскіх гульнях у Парыжы тры медалі: золата і серабро ў беларускіх батутыстаў Івана Літвіновіча і Віялеты Бардзілоўскай, яшчэ адно серабро на рахунку Яўгена Залатога, які выступаў у акадэмічным веславанні.
Летняя Алімпіяда стартавала ў Парыжы 26 ліпеня і завершыцца 11 жніўня.
Беларускія спартсмены ўпершыню выступаюць у нейтральным статусе. Усяго запрашэнне на Гульні прынялі 17 атлетаў з рэспублікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"