https://bel.sputnik.by/20240807/galochanka-pramyslovasts-perapratsue-ves-pavaleny-raganam-les-1088589888.html
Галоўчанка: прамысловасць перапрацуе ўвесь павалены ўраганам лес
Галоўчанка: прамысловасць перапрацуе ўвесь павалены ўраганам лес
Sputnik Беларусь
Беларускія лясгасы актыўна займаюцца ліквідацыяй наступстваў ліпеньскага ўрагану, які закрануў лес на плошчы 33 тысячы гектараў. 07.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-07T15:05+0300
2024-08-07T15:05+0300
2024-08-07T15:05+0300
драўніна
лес
прырода
катаклізмы надвор'я
прыродныя катаклізмы
раман галоўчанка
эканоміка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102361/33/1023613324_0:312:3077:2042_1920x0_80_0_0_05ac37296039fb227067a073af4e986b.jpg
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Праблем з перапрацоўкай драўніны, паваленай ураганам, у краіне не будзе, сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Быхаўскі раён.Паводле яго слоў, перад уладамі стаіць задача ўбраць увесь павалены ўраганам лес, затым яго перапрацаваць і атрымаць прадукцыю, а пасля яе продажу правесці аднаўленне лесу.Галоўчанка запэўніў, што з гэтым "няма ніякіх праблем. Тым больш, што наш цэлюлозны камбінат (Светлагорскі ЦКК - Sputnik) фактычна выйшаў на праектную магутнасць".Ён адзначыў, што зараз зразумела, куды і на якія менавіта прадпрыемствы будзе накіравана 4,6 млн кубічных метраў драўніны, якую трэба перапрацаваць пасля ўрагану."Галоўнае цяпер – усё аператыўна зрабіць і не дапусціць псавання драўніны ў сувязі з тым, што ідуць дажджы і надвор’е дастаткова спякотнае і вільготнае. На гэта цяпер кінуты асноўныя сілы. Неабходна выканаць даручэнне і атрымаць ад гэтага эканамічны эфект", - падсумаваў беларускі прэм’ер.Раней намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Віктар Звяртоўскі расказаў у МПЦ Sputnik, што лясны фонд пашкоджаны на агульнай плошчы каля 33 тысяч гектараў аб’ёмам 4 млн кубічных метраў.У сваю чаргу гендырэктар Светлагорскага ЦКК Юрый Крук у студзені бягучага года паведаміў, што валавы аб’ём вытворчасці цэлюлозы сульфатнай беленай за 2023 год склаў 282 тыс тон.Планавалася, што прадпрыемства ў Светлагорску на мадэрнізацыю якога патрацілі 800 млн долараў крэдыту, будзе выпускаць 400 тыс тон беленай цэлюлозы. Такім чынам, прадпрыемства на канец мінулага года працавала толькі на 70% ад плануемай праектнай магутнасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240717/uragan-nas-zgurtava-yak-mazyr-vyartaetstsa-da-zhytstsya-paslya-daru-stykh-1088135770.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102361/33/1023613324_87:0:2818:2048_1920x0_80_0_0_b54791adead0ea7f37ad341f5d84dc43.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
драўніна, лес, прырода, катаклізмы надвор'я, прыродныя катаклізмы, раман галоўчанка, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь
драўніна, лес, прырода, катаклізмы надвор'я, прыродныя катаклізмы, раман галоўчанка, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь
Галоўчанка: прамысловасць перапрацуе ўвесь павалены ўраганам лес
Беларускія лясгасы актыўна займаюцца ліквідацыяй наступстваў ліпеньскага ўрагану, які закрануў лес на плошчы 33 тысячы гектараў.
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Праблем з перапрацоўкай драўніны, паваленай ураганам, у краіне не будзе, сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Быхаўскі раён.
Паводле яго слоў, перад уладамі стаіць задача ўбраць увесь павалены ўраганам лес, затым яго перапрацаваць і атрымаць прадукцыю, а пасля яе продажу правесці аднаўленне лесу.
"Усё павінна быць максімальна эфектыўна выкарыстана. Усе аб’ёмы, якія падвергліся ветравалам, яны будуць выкарыстаны ў прамысловай вытворчасці", - удакладніў кіраўнік урада.
Галоўчанка запэўніў, што з гэтым "няма ніякіх праблем. Тым больш, што наш цэлюлозны камбінат (Светлагорскі ЦКК - Sputnik) фактычна выйшаў на праектную магутнасць".
Ён адзначыў, што зараз зразумела, куды і на якія менавіта прадпрыемствы будзе накіравана 4,6 млн кубічных метраў драўніны, якую трэба перапрацаваць пасля ўрагану.
"Галоўнае цяпер – усё аператыўна зрабіць і не дапусціць псавання драўніны ў сувязі з тым, што ідуць дажджы і надвор’е дастаткова спякотнае і вільготнае. На гэта цяпер кінуты асноўныя сілы. Неабходна выканаць даручэнне і атрымаць ад гэтага эканамічны эфект", - падсумаваў беларускі прэм’ер.
Раней намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Віктар Звяртоўскі расказаў у МПЦ Sputnik, што лясны фонд пашкоджаны на агульнай плошчы каля 33 тысяч гектараў аб’ёмам 4 млн кубічных метраў.
У сваю чаргу гендырэктар Светлагорскага ЦКК Юрый Крук у студзені бягучага года паведаміў, што валавы аб’ём вытворчасці цэлюлозы сульфатнай беленай за 2023 год склаў 282 тыс тон.
Планавалася, што прадпрыемства ў Светлагорску на мадэрнізацыю якога патрацілі 800 млн долараў крэдыту, будзе выпускаць 400 тыс тон беленай цэлюлозы. Такім чынам, прадпрыемства на канец мінулага года працавала толькі на 70% ад плануемай праектнай магутнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"