https://bel.sputnik.by/20240808/kngu-pra-klad-belarusa-u-peramogu-prezentaval--mnsku-1088618129.html
Кнігу пра ўклад беларусаў у Перамогу прэзентавалі ў Мінску
Кнігу пра ўклад беларусаў у Перамогу прэзентавалі ў Мінску
Sputnik Беларусь
Адзін з тамоў беларускай "Кнігі памяці", які расказвае аб подзвігу жыхароў Мінска і Мінскай вобласці, ствараўся пры падтрымцы фонду "Русский мир". 08.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-08T16:23+0300
2024-08-08T16:23+0300
2024-08-08T16:23+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
кніга
грамадства
гісторыя
вялікая айчынная вайна
другая сусветная вайна
саюзная дзяржава
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/08/1088613220_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_20b0197c107dec91202fe58bb6c3f805.jpg
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Прэзентацыя серыі выданняў "Кнігі памяці. Рэспубліка Беларусь" прайшла ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Як растлумачыў партнёр праекта, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання "Ветэраны ваеннай разведкі" Аляксандр Бітус, экзэмпляры кнігі перададуць у школы, бібліятэкі і выканкамы.Ён дадаў, што раней выйшла каля дзесяці тамоў, яны прысвечаны розным краінам Еўропы, якія закранула Другая сусветная вайна.У сваю чаргу выканаўчы дырэктар міжнароднага праекта "Кніга памяці" Юрыюс Тракшаліс расказаў, што яшчэ ў 2019 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў даручэнне аб стварэнні такіх выданняў.У прыватнасці, другі том серыі быў прысвечаны Эстоніі. "Шчыра вам скажу. Там вельмі шмат было падводных плыней. Калі казаць праўду, там было вельмі цяжка...", - адзначыў Тракшаліс.Ён падзякаваў старшаму саветніку расійскага пасольства ў Беларусі Станіславу Макаранку за тое, што ён дапамог сабраць каманду для стварэння кніг. Таксама дапамогу аказала Рассупрацоўніцтва, асабіста прыняў удзел і пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.Тракшаліс нагадаў, што раней выйшлі кнігі, прысвечаныя Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцям. Зроблена таксама кніга аб Мінску і Мінскай вобласці, наперадзе – выданні аб Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.Праект рэалізуюць пры падтрымцы фонду "Русский мир", у цэлым па Беларусі плануецца выданне шасці тамоў.У выданнях гаворыцца аб пахаваннях савецкіх воінаў, партызан, ахвяр фашызму і іншых памятных мясцінах. Прыводзяцца гістарычныя даведкі, копіі архіўных дакументаў, фатаграфіі.На прэзентацыі серыі кніг прысутнічалі прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі, Рассупрацоўніцтва, Мінабароны і Генпракуратуры Беларусі, Мінгарвыканкама, Мінаблвыканкама, Мінскага ваенна-патрыятычнага пошукавага цэнтра "Айчына".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240517/praekt-knga-pamyats-belarus-planuetstsa-zavyarshyts-u-2025-godze-1086276640.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/08/1088613220_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_0065c522cf610ee6c34e9b5bdf56ae29.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, кніга, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, саюзная дзяржава, расія, у беларусі, беларусь, меркаванне, рассупрацоўніцтва, перамога
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, кніга, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, саюзная дзяржава, расія, у беларусі, беларусь, меркаванне, рассупрацоўніцтва, перамога
Кнігу пра ўклад беларусаў у Перамогу прэзентавалі ў Мінску
Адзін з тамоў беларускай "Кнігі памяці", які расказвае аб подзвігу жыхароў Мінска і Мінскай вобласці, ствараўся пры падтрымцы фонду "Русский мир".
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Прэзентацыя серыі выданняў "Кнігі памяці. Рэспубліка Беларусь" прайшла ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Як растлумачыў партнёр праекта, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання "Ветэраны ваеннай разведкі" Аляксандр Бітус, экзэмпляры кнігі перададуць у школы, бібліятэкі і выканкамы.
"Кніга таксама будзе прадстаўлена для распаўсюджвання краінам-удзельніцам міжнароднага праекта. Гэта краіны Еўрасаюза...", - расказаў ён.
Ён дадаў, што раней выйшла каля дзесяці тамоў, яны прысвечаны розным краінам Еўропы, якія закранула Другая сусветная вайна.
У сваю чаргу выканаўчы дырэктар міжнароднага праекта "Кніга памяці" Юрыюс Тракшаліс расказаў, што яшчэ ў 2019 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў даручэнне аб стварэнні такіх выданняў.
У прыватнасці, другі том серыі быў прысвечаны Эстоніі. "Шчыра вам скажу. Там вельмі шмат было падводных плыней. Калі казаць праўду, там было вельмі цяжка...", - адзначыў Тракшаліс.
Ён падзякаваў старшаму саветніку расійскага пасольства ў Беларусі Станіславу Макаранку за тое, што ён дапамог сабраць каманду для стварэння кніг. Таксама дапамогу аказала Рассупрацоўніцтва, асабіста прыняў удзел і пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў.
Тракшаліс нагадаў, што раней выйшлі кнігі, прысвечаныя Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцям. Зроблена таксама кніга аб Мінску і Мінскай вобласці, наперадзе – выданні аб Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.
Праект рэалізуюць пры падтрымцы фонду "Русский мир", у цэлым па Беларусі плануецца выданне шасці тамоў.
У выданнях гаворыцца аб пахаваннях савецкіх воінаў, партызан, ахвяр фашызму і іншых памятных мясцінах. Прыводзяцца гістарычныя даведкі, копіі архіўных дакументаў, фатаграфіі.
На прэзентацыі серыі кніг прысутнічалі прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі, Рассупрацоўніцтва, Мінабароны і Генпракуратуры Беларусі, Мінгарвыканкама, Мінаблвыканкама, Мінскага ваенна-патрыятычнага пошукавага цэнтра "Айчына".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"