Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Улады Курскай вобласці: аператыўная сітуацыя стабільная і пад кантролем

© Sputnik / Ministry of Defense of the Russian Federation / Перайсці ў медыябанкЭкіпаж верталёта Ка-52 "Алігатар" выконвае баявое заданне
Экіпаж верталёта Ка-52 Алігатар выконвае баявое заданне - Sputnik Беларусь, 1920, 08.08.2024
Падпісацца
Пасля атакі ўкраінскіх вайскоўцаў на расійскае прымежжа на тэрыторыі Курскай вобласці ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
МІНСК, 8 жні – Sputnik. Аператыўная сітуацыя ў Курскай вобласці на дадзены момант стабільная і пад кантролем, паведаміў часова выконваючы абавязкі намесніка губернатара рэгіёна Андрэй Беластоцкі.
Ён паведаміў, што на тэрыторыі вобласці, якая падверглася атацы з боку УСУ, пачне працу кругласутачны аператыўны штаб.
Раней 7 жніўня на тэрыторыі вобласці быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Эвакуацыя жыхароў

Кіраўнік рэгіёна таксама праінфармаваў, што з пачаткам украінскіх абстрэлаў з раёнаў вобласці, якія мяжуюць з Украінай, было эвакуіравана каля трох тысяч мірных жыхароў. Палову з іх накіравалі ў пункты часовага размяшчэння. Гэтыя меры былі прыняты з-за складанай абстаноўкі.
"Усё насельніцтва, якое трэба было эвакуіраваць, мы эвакуіравалі", - сказаў ён, адзначыўшы, што эвакуіраваны былі ўсе тыя, хто гэтага хацеў.

Атака на Курскую вобласць

Як раней паведамляў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі Валерый Герасімаў, амаль тысяча ўкраінскіх ваенных 6 жніўня ў 5:30 раніцы пачала наступленне, каб захапіць некаторыя прыгранічныя тэрыторыі ў Курскай вобласці. Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне падраздзяленняў УСУ.
Па даных Мінабароны, кіеўскі рэжым страціў 315 чалавек, у тым ліку не менш за 100 забітымі, больш за 50 адзінак бронетэхнікі, у тым ліку 7 танкаў.
Пры гэтым Герасімаў падкрэсліў, што аперацыя ў Курскай вобласці будзе завершана разгромам праціўніка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Яўген Паддубны, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 08.08.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Мінздароўя РФ: ваенкора Паддубнага эвакуіруюць з Курскай вобласці ў Маскву
Стужка навiн
0