https://bel.sputnik.by/20240809/sk-rf-pradyav-abvnavachann-kranskm-vayskotsam-za-zlachynstvy--danbase-1088641462.html
СК РФ прад’явіў абвінавачанні ўкраінскім вайскоўцам за злачынствы ў Данбасе
СК РФ прад’явіў абвінавачанні ўкраінскім вайскоўцам за злачынствы ў Данбасе
Sputnik Беларусь
Старшыня Следчага камітэта Расіі правёў аператыўную нараду ў Луганску, падчас якой яму паведамілі аб расследаванні злачынстваў прадстаўнікоў кіеўскага рэжыму. 09.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-09T12:25+0300
2024-08-09T12:25+0300
2024-08-09T12:25+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
ск рф
расія
данбас
луганск
аляксандр бастрыкін
бяспека
злачынства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/05/1061843441_0:128:3225:1942_1920x0_80_0_0_08f90aaed5173d6e92cfd06b7160d955.jpg
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Следчы камітэт Расіі завочна прад’явіў абвінавачанне двум высокапастаўленым украінскім вайскоўцам за злачынствы ў Данбасе ў 2014-2015 гадах, паведамілі ў прэс-службе ведамства.Старшыня СК РФ Аляксандр Бастрыкін правёў у пятніцу аператыўную нараду ў Луганску.У ходзе нарады кіраўніку ведамства паведамілі аб выніках расследавання злачынстваў прадстаўнікоў кіеўскага рэжыму.На падставе сабраных доказаў завочна прад’яўлены абвінавачанні былому першаму намесніку камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Украіны Аляксандру Крывенку, а таксама былому начальніку галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Юрыю Паўлаву, які знаходзіўся на гэтых пасадах у 2014-2015 гадах.У выніку злачынных дзеянняў названых асоб і звязаных з агульным кіраўніцтвам так званай антытэрарыстычнай аперацыі на паўднёвым усходзе Украіны, былі паранены і загінулі 132 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей, а таксама разбурана або пашкоджана больш за 87 аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры Данецкай і Луганскай народных рэспублік."Прымаюцца меры да іх вышуку і арышту", - паведамілі ў СК.Як паведамлялася раней, пачынаючы з 2014 года СК РФ узбудзіў больш за пяць тысяч крымінальных спраў па фактах злачынстваў улад і сілавікоў Украіны, а таксама членаў нацыяналістычных аб’яднанняў і наёмнікаў.Злачынствы супраць грамадзянскага насельніцтваЯшчэ ў студзені мінулага года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія фіксуе і абагульняе злачынствы кіеўскага рэжыму."Фіксаваць тое, што яны робяць, асабліва з грамадзянскім насельніцтвам, гэта абавязкова трэба. І мы будзем гэта рабіць", - сказаў ён.Пуцін удакладніў, што гэтым займаецца Следчы камітэт Расіі, які, у тым ліку, дае і прававую адзнаку дзеянням украінскіх улад.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240808/vaenkora-paddubnaga-dastavl--balntsu-maskvy--n-u-prytomnasts-1088612249.html
расія
данбас
луганск
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/05/1061843441_496:0:3225:2047_1920x0_80_0_0_641a72a629011e0404b02cb5b687d854.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , ск рф, расія, данбас, луганск, аляксандр бастрыкін, бяспека, злачынства, расследаванне злачынстваў, украіна, грамадства
спецаперацыя, навіны , ск рф, расія, данбас, луганск, аляксандр бастрыкін, бяспека, злачынства, расследаванне злачынстваў, украіна, грамадства
СК РФ прад’явіў абвінавачанні ўкраінскім вайскоўцам за злачынствы ў Данбасе
Старшыня Следчага камітэта Расіі правёў аператыўную нараду ў Луганску, падчас якой яму паведамілі аб расследаванні злачынстваў прадстаўнікоў кіеўскага рэжыму.
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Следчы камітэт Расіі завочна прад’явіў абвінавачанне двум высокапастаўленым украінскім вайскоўцам за злачынствы ў Данбасе ў 2014-2015 гадах, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Старшыня СК РФ Аляксандр Бастрыкін правёў у пятніцу аператыўную нараду ў Луганску.
У ходзе нарады кіраўніку ведамства паведамілі аб выніках расследавання злачынстваў прадстаўнікоў кіеўскага рэжыму.
"З мэтай рэалізацыі прынцыпу непазбежнасці пакарання следства вывучае даныя аб учыненні злачынстваў украінскім бокам за працяглы перыяд і дае прававую ацэнку ўстаноўленым фактам", - растлумачылі ў СК.
На падставе сабраных доказаў завочна прад’яўлены абвінавачанні былому першаму намесніку камандуючага Нацыянальнай гвардыяй Украіны Аляксандру Крывенку, а таксама былому начальніку галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Юрыю Паўлаву, які знаходзіўся на гэтых пасадах у 2014-2015 гадах.
У выніку злачынных дзеянняў названых асоб і звязаных з агульным кіраўніцтвам так званай антытэрарыстычнай аперацыі на паўднёвым усходзе Украіны, былі паранены і загінулі 132 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей, а таксама разбурана або пашкоджана больш за 87 аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
"Прымаюцца меры да іх вышуку і арышту", - паведамілі ў СК.
Як паведамлялася раней, пачынаючы з 2014 года СК РФ узбудзіў больш за пяць тысяч крымінальных спраў па фактах злачынстваў улад і сілавікоў Украіны, а таксама членаў нацыяналістычных аб’яднанняў і наёмнікаў.
Злачынствы супраць грамадзянскага насельніцтва
Яшчэ ў студзені мінулага года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія фіксуе і абагульняе злачынствы кіеўскага рэжыму.
"Фіксаваць тое, што яны робяць, асабліва з грамадзянскім насельніцтвам, гэта абавязкова трэба. І мы будзем гэта рабіць", - сказаў ён.
Пуцін удакладніў, што гэтым займаецца Следчы камітэт Расіі, які, у тым ліку, дае і прававую адзнаку дзеянням украінскіх улад.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"