https://bel.sputnik.by/20240812/belavusa-nazva-umovy-pospekhu--supratsstayann-z-kalektynym-zakhadam-1088700302.html
Белавусаў назваў умовы поспеху ў супрацьстаянні з калектыўным Захадам
Белавусаў назваў умовы поспеху ў супрацьстаянні з калектыўным Захадам
Sputnik Беларусь
Па словах кіраўніка расійскага абароннага ведамства, толькі комплексны падыход дае паўнавартасную перавагу перад праціўнікам. 12.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-12T12:36+0300
2024-08-12T12:36+0300
2024-08-12T12:36+0300
армия-2024
андрэй белавусаў
форум
міністэрства абароны рф
бяспека
навіны
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/0c/1086183369_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_68669e1cd5cbb72fb18c48e8c9d53007.jpg
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў агучыў умовы дасягнення поспеху ва ўзброеным супрацьстаянні з калектыўным Захадам на чале з ЗША. Кіраўнік абароннага ведамства Расіі выступіў на цырымоніі адкрыцця міжнароднага форуму "Армия-2024" у Кубінцы.Другой умовай Белавусаў назваў прымяненне новых тактычных прыёмаў вядзення баявых дзеянняў."У тым ліку з выкарыстаннем беспілотных сістэм і рабатызаваных комплексаў", - адзначыў міністр расійскага абароннага ведамства.Трэцяй па ліку ўмовай дасягнення поспеху ва ўзброеным супрацьстаянні з блокам НАТА Белавусаў назваў арганізацыю эфектыўнай сістэмы кіравання з выкарыстаннем перадавых тэхналогій. У тым ліку і штучны інтэлект.Кіраўнік Мінабароны таксама лічыць адной з галоўных умоў поспеху ў СВА высокую падрыхтоўку ваенных кадраў, у першую чаргу камандзіраў.Паводле слоў Белавусава, вакол ключавога вываду аб комплексным падыходзе і пройдзе работа форуму "Армия-2024".Форум "Армия-2024" у КубінцыЯк паведамілі ў Міністэрстве абароны Расіі, у форуме, які адкрыўся ў панядзелак, прымуць удзел ваенныя дэлегацыі больш як з 80 краін свету.У Мінабароны ўдакладнілі, што з 83 ваенных замежных дэлегацый, якія прыбудуць у Маскву на форум, каля 40 – на ўзроўні міністраў абароны і начальнікаў генштабоў.На форуме нацыянальныя экспазіцыі абароннай прамысловасці прапануюць Беларусь, Іран, Індыя, Кітай.Усяго ў "Армии-2024" прымуць удзел не менш як 120 замежных кампаній.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240812/khrenn-pryby-na-forum-armiya-2024-1088694588.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/0c/1086183369_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_8d70cc7e30335b3a672b66e0cfec9827.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
армия-2024, андрэй белавусаў, форум, міністэрства абароны рф, бяспека, навіны , расія
армия-2024, андрэй белавусаў, форум, міністэрства абароны рф, бяспека, навіны , расія
Белавусаў назваў умовы поспеху ў супрацьстаянні з калектыўным Захадам
Па словах кіраўніка расійскага абароннага ведамства, толькі комплексны падыход дае паўнавартасную перавагу перад праціўнікам.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў агучыў умовы дасягнення поспеху ва ўзброеным супрацьстаянні з калектыўным Захадам на чале з ЗША. Кіраўнік абароннага ведамства Расіі выступіў на цырымоніі адкрыцця міжнароднага форуму "Армия-2024" у Кубінцы.
"Першае – гэта забеспячэнне войск самым сучасным узбраеннем. Перш за ўсё – высокадакладнай зброяй", - заявіў Белавусаў, агучваючы ўмовы дасягнення поспеху ў сучасных ваенных канфліктах.
Другой умовай Белавусаў назваў прымяненне новых тактычных прыёмаў вядзення баявых дзеянняў.
"У тым ліку з выкарыстаннем беспілотных сістэм і рабатызаваных комплексаў", - адзначыў міністр расійскага абароннага ведамства.
Трэцяй па ліку ўмовай дасягнення поспеху ва ўзброеным супрацьстаянні з блокам НАТА Белавусаў назваў арганізацыю эфектыўнай сістэмы кіравання з выкарыстаннем перадавых тэхналогій. У тым ліку і штучны інтэлект.
Кіраўнік Мінабароны таксама лічыць адной з галоўных умоў поспеху ў СВА высокую падрыхтоўку ваенных кадраў, у першую чаргу камандзіраў.
"І чацвёртае – гэта пастаяннае ўдасканаленне падрыхтоўкі ваенных кадраў. Галоўным чынам – каманднага складу", - адзначыў міністр, падкрэсліўшы, што менавіта комплексны падыход можа даць паўнацэнную перавагу перад праціўнікам.
Паводле слоў Белавусава, вакол ключавога вываду аб комплексным падыходзе і пройдзе работа форуму "Армия-2024".
Форум "Армия-2024" у Кубінцы
Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Расіі, у форуме, які адкрыўся ў панядзелак, прымуць удзел ваенныя дэлегацыі больш як з 80 краін свету.
У Мінабароны ўдакладнілі, што з 83 ваенных замежных дэлегацый, якія прыбудуць у Маскву на форум, каля 40 – на ўзроўні міністраў абароны і начальнікаў генштабоў.
На форуме нацыянальныя экспазіцыі абароннай прамысловасці прапануюць Беларусь, Іран, Індыя, Кітай.
Усяго ў "Армии-2024" прымуць удзел не менш як 120 замежных кампаній.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"