Форум "Армия-2024" адкрыецца ў Падмаскоўі ў панядзелак

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкФорум "Армия", архіўнае фота
Форум Армия, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 12.08.2024
Падпісацца
У бягучым годзе мерапрыемства пройдзе ў абноўленым фармаце – без масавага наведвання, а толькі для спецыялістаў.
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Форум "Армия-2024" адкрыецца ў панядзелак, 12 жніўня, у Падмаскоўі, паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.
Па звестках ведамства, сёлета ён пройдзе ў абноўленым фармаце, а галоўнай тэмай стане спецыяльная аперацыя.
Пры гэтым працягласць работы форуму скарочана. Адзначаецца, што адменены мерапрыемствы ў ваенных акругах, а таксама на палігоне Алабіна і аэрадроме "Кубінка", выключаны забаўляльныя мерапрыемствы.
Па звестках Мінабароны РФ, у бягучым годзе было прынята рашэнне правесці "Армию" без масавага наведвання.
Мэтавай аўдыторыяй форуму ў 2024-м стануць профільныя спецыялісты, кіраўнікі і генеральныя канструктары абаронных арганізацый, афіцыйна запрошаныя дэлегацыі замежных краін. Згодна з абноўленай канцэпцыяй, "Армия" пройдзе як асабліва дзелавое мерапрыемства.
Форум "Армия", які праходзіць штогод з 2015 года, адбудзецца ў падмаскоўным парку "Патриот" з 12 па 14 жніўня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Радыёлакацыйная станцыя блізкай разведкі Клён - Sputnik Беларусь, 1920, 09.08.2024
Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у форуме "Армия"
Стужка навiн
0