https://bel.sputnik.by/20240812/kakoj-segodnya-den-12-zhniunya-1036987972.html
Які сёння дзень: 12 жніўня 2024 года
Які сёння дзень: 12 жніўня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 141 дзень. 12.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-12T05:54+0300
2024-08-12T05:54+0300
2024-08-12T05:54+0300
падзеі і даты
беларусь
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/06/1063327362_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_cc19acc60dd9c0105429c342f2e495ae.jpg
Якія падзеі адбыліся 12 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 12 жніўняХто нарадзіўся 12 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт-рамантык Роберт Саўці і аўстрыйскі фізык, стваральнік квантавай мэханікі Эрвін Шродзінгер.12 жніўня ў народным календарыУ гэты дзень шануюць памяць апосталаў-сямідзесятнікаў Сілуана і Сілы (Сіласа). У апошняга прасілі дапамогі ў цяжкіх работах у полі і верылі, што Сіла сваёй моццу дзеліцца ў гэты дзень з травамі і карэннем. 12 жніўня было спрыяльным днём, каб навязаць венікаў з асіны – верылі, што імі можна не только добра папарыцца ў лазні, але і абараніцца ад дурнога вока. Але любімай раслінай апостала Сілы лічыўся лопух. Гэтая расліна мае лекавыя ўласцівасці, прычым у народнай медыцыне ўжываюць і лісце, і карані, і ягады лопуху. Настоем каранёў загойвалі раны, а таксама, дадаўшы ў яго мёд і алей, ужывалі для умацаваня валасоў.На Сілу, калі спрыяла надвор'е, працягвалі жаць лён. А вызначалі, ці будзе дождж у гэты дзень, так: калі ўжо з ранку душна ды насякомыя ўюцца, будзе лівень. Калі ж прахалодна і вецер, няхай і хмарна, увесь дзень будзе суха. Лён звычайна жалі жанчыны, потым церабілі, а выцераблены ўкладвалі, каб прасушыць.Таксама 12 жніўня маліліся Івану Ваяру. Верылі, што ён дапаможа знайсці зладзеяў і рабаўнікоў, вярнуць скрадзенае. Нячысцікі таксама хаваліся ў гэты дзень ад Івана.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/06/1063327362_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_bea4fe035c54bd716f02038d350e6301.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, беларусь, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты, беларусь, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 12 жніўня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 141 дзень.
Якія падзеі адбыліся 12 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 12 жніўня
У 1383 годзе войска крыжакоў разам з Вітаўтам заняла Трокі і аблажыла Вільню.
У 1399 годзе ў бітвы на Ворскле армію ВКЛ разбілі войскі Залатой Арды.
У 1581 годзе выйшла асноўнае выданне Астрожскай Бібліі.
У 1812 годзе падчас вайны з Напалеонам адбылася Гарадзечанская бітва.
1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.
1966 год: Лера Сом, беларуская паэтэса, бард.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт-рамантык Роберт Саўці і аўстрыйскі фізык, стваральнік квантавай мэханікі Эрвін Шродзінгер.
12 жніўня ў народным календары
У гэты дзень шануюць памяць апосталаў-сямідзесятнікаў Сілуана і Сілы (Сіласа). У апошняга прасілі дапамогі ў цяжкіх работах у полі і верылі, што Сіла сваёй моццу дзеліцца ў гэты дзень з травамі і карэннем. 12 жніўня было спрыяльным днём, каб навязаць венікаў з асіны – верылі, што імі можна не только добра папарыцца ў лазні, але і абараніцца ад дурнога вока.
Але любімай раслінай апостала Сілы лічыўся лопух. Гэтая расліна мае лекавыя ўласцівасці, прычым у народнай медыцыне ўжываюць і лісце, і карані, і ягады лопуху. Настоем каранёў загойвалі раны, а таксама, дадаўшы ў яго мёд і алей, ужывалі для умацаваня валасоў.
На Сілу, калі спрыяла надвор'е, працягвалі жаць лён. А вызначалі, ці будзе дождж у гэты дзень, так: калі ўжо з ранку душна ды насякомыя ўюцца, будзе лівень. Калі ж прахалодна і вецер, няхай і хмарна, увесь дзень будзе суха. Лён звычайна жалі жанчыны, потым церабілі, а выцераблены ўкладвалі, каб прасушыць.
Таксама 12 жніўня маліліся Івану Ваяру. Верылі, што ён дапаможа знайсці зладзеяў і рабаўнікоў, вярнуць скрадзенае. Нячысцікі таксама хаваліся ў гэты дзень ад Івана.