Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь і РФ завяршаюць працу над праектам канцэпцыі бяспекі СД

© Sputnik / Виктор ТолочкоФлагі Беларусі і Расіі
Флагі Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2024
Падпісацца
На думку сакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча, сучасныя выклікі і пагрозы накіраваны на разбурэнне Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Праект канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі набліжаецца да завяршэння, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі рэспублікі Аляксандр Вальфовіч.
У панядзелак, 12 жніўня, у Маскве адбыліся яго перагаворы з калегам з РФ Сяргеем Шайгу.

"Вялікая праца праведзена апаратамі саветаў бяспекі Беларусі і Расіі над канцэпцыяй бяспекі Саюзнай дзяржавы. Мы выйшлі на завяршальную стадыю", - сказаў Вальфовіч, словы якога цытуе БелТА.

Ён падкрэсліў, што падчас сустрэч абмяркоўваліся пытанні супрацьдзеяння розным выклікам і пагрозам, у тым ліку ваенна-тэхнічныя аспекты і прававыя меры.
"Адзначана, што ў нас (Беларусі і Расіі - Sputnik) у палітычным плане агульныя погляды на ацэнку ваенна-палітычнай, ды і наогул геапалітычнай абстаноўкі ў свеце", - адзначыў сакратар Савета бяспекі Беларусі.
Вальфовіч таксама дадаў, што на мерапрыемствах у Маскве ўзнімаліся тэмы гібрыдных пагроз, якія закранаюць не толькі бяспеку Саюзнай дзяржавы, але і мір у цэлым. Паводле яго слоў, сучасныя выклікі накіраваны на дэстабілізацыю агульнай прасторы і разбурэнне Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, ён паведаміў аб тым, што былі закрануты пытанні падрыхтоўкі дагавора паміж дзвюма дзяржавамі, які датычыцца гарантый бяспекі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Міністры абароны Беларусі і РФ Віктар Хрэнін і Андрэй Белавусаў - Sputnik Беларусь, 1920, 12.08.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Кіраўнікі Мінабароны РФ і Беларусі абмеркавалі ваенна-палітычнае становішча
Стужка навiн
0