https://bel.sputnik.by/20240813/kakoj-segodnya-den-13-zhniunya-1036988336.html
Які сёння дзень: 13 жніўня 2024 года
Які сёння дзень: 13 жніўня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць шостым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 140 дзён. 13.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-13T05:52+0300
2024-08-13T05:52+0300
2024-08-13T05:52+0300
падзеі і даты
беларусь
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104458/58/1044585836_0:40:3073:1768_1920x0_80_0_0_11c3a4e431b765348253faab94ace724.jpg
А вы ведалі, што ў гэты дзень святкуюць Міжнародны дзень ляўшэй? Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 13 жніўняХто нарадзіўся 13 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі і амерыканскі кінарэжысёр Альфрэд Хічкок, дзеяч германскага і міжнароднага руху працоўных Карл Лібкнехт і былы кіраўнік Кубы Фідэль Кастра.13 жніўня ў народным календарыЕўдакімавы запускі — апошні дзень перад двухтыднёвым Успенскім пастом, або Спасаўкай. Пост на Спас не галодны, бо на стале поўна ўсялякай агародніны, ягад і хлеба. У гэты дзень збіралі спелую рэпу і варылі з яе кашу, рабілі квас, парылі, вялілі і папросту ўжывалі сырой.13 жніўня ў народзе таксама называлі Уліта Барана, бо трэба было загаварыць барану, каб не зламалася падчас ворыва. Прыгаворвалі: "Конь з месца не кранецца, пакуль мужык над бараной не сагнецца". Лічылі, што калі не загаварыць барану, конь пакрыўдзіцца і адмовіцца араць.Надвор'е ўжо пачынае паварочваць на восень. Ідуць дажджы, лісце пачынае жаўцець, становіцца холадна, але "ў жніўні сярпы грэюць". Калі ластаўка ў апошні раз вяртаецца да свайго гнязда, восень будзе ранняя, а калі вуж выпаўз пагрэцца на сонейку – хутка пойдзе дождж. Калі ў гэты дзень дзьме моцны вецер, зіма будзе снежная.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104458/58/1044585836_148:0:2879:2048_1920x0_80_0_0_39176a80d6f153a443bfc87b18366212.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, беларусь, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты, беларусь, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 13 жніўня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць шостым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 140 дзён.
А вы ведалі, што ў гэты дзень святкуюць Міжнародны дзень ляўшэй? Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 13 жніўня
У 1920 годзе падчас Польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва.
1913 год: Анатоль Багатыроў, беларускі кампазітар.
1950 год: Ларыса Фінкельштэйн, беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык.
1959 год: Яўген Колчаў, беларускі скульптар і фатограф.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі і амерыканскі кінарэжысёр Альфрэд Хічкок, дзеяч германскага і міжнароднага руху працоўных Карл Лібкнехт і былы кіраўнік Кубы Фідэль Кастра.
13 жніўня ў народным календары
Еўдакімавы запускі — апошні дзень перад двухтыднёвым Успенскім пастом, або Спасаўкай. Пост на Спас не галодны, бо на стале поўна ўсялякай агародніны, ягад і хлеба. У гэты дзень збіралі спелую рэпу і варылі з яе кашу, рабілі квас, парылі, вялілі і папросту ўжывалі сырой.
13 жніўня ў народзе таксама называлі Уліта Барана, бо трэба было загаварыць барану, каб не зламалася падчас ворыва. Прыгаворвалі: "Конь з месца не кранецца, пакуль мужык над бараной не сагнецца". Лічылі, што калі не загаварыць барану, конь пакрыўдзіцца і адмовіцца араць.
Надвор'е ўжо пачынае паварочваць на восень. Ідуць дажджы, лісце пачынае жаўцець, становіцца холадна, але "ў жніўні сярпы грэюць". Калі ластаўка ў апошні раз вяртаецца да свайго гнязда, восень будзе ранняя, а калі вуж выпаўз пагрэцца на сонейку – хутка пойдзе дождж. Калі ў гэты дзень дзьме моцны вецер, зіма будзе снежная.