https://bel.sputnik.by/20240814/galochanka-stuatsyya-na-valyutnym-rynku-belarus-stoylvaya-1088748065.html
Галоўчанка: сітуацыя на валютным рынку Беларусі ўстойлівая
Галоўчанка: сітуацыя на валютным рынку Беларусі ўстойлівая
Sputnik Беларусь
Па словах кіраўніка ўрада, расце давер насельніцтва да айчыннай валюты, грамадзяне часцей сталі рабіць уклады ў банках. 14.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-14T11:08+0300
2024-08-14T11:08+0300
2024-08-14T11:08+0300
раман галоўчанка
эканоміка
валюта
навіны
гандаль
экспарт
вуп
у беларусі
беларусь
савет міністраў рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/06/1084259467_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_2a69ba23e8ff77b9564141b1048d1df3.jpg
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Чатыры з пяці паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка выкананы за першае паўгоддзе, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета міністраў у сераду, перадае карэспандэнт Sputnik.Галоўчанка нагадаў, што за першае паўгоддзе ВУП Беларусі вырас на 5% пры прагнозе 3%. Ва ўсіх абласцях краіны і Мінску забяспечаны рост валавога рэгіянальнага прадукту. Паводле яго слоў, высокія тэмпы забяспечаны ў прамысловасці – 107,1%, сельскай гаспадарцы – 109,7%, будаўніцтве – 108,8% і гандлі – 111%."Дзякуючы мерам, якія прымаюцца намі сумесна з Нацыянальным банкам, у краіне забяспечваецца і макраэканамічная стабільнасць. Усе расходныя абавязацельствы бюджэту сацыяльнага характару выконваюцца своечасова і ў поўным аб’ёме", - дадаў прэм’ер.Сітуацыя на валютным рынку, ЗВР і інфляцыяШто да сітуацыі на валютным рынку, то яна ўстойлівая, праінфармаваў Галоўчанка. Пасля чаго ўдакладніў, што ў насельніцтва ўсё больш расце давер да нацыянальнай валюты. З пачатку года ўклады грамадзян выраслі на 1,4 млрд беларускіх рублёў, ці на 17,5%.За студзень-чэрвень павялічыліся золатавалютныя рэзервы краіны – на 400 млн долараў ЗША – на 1 жніўня яны склалі 8,5 млрд долараў.Інфляцыя знаходзіцца ў рамках прагнозу: у чэрвені ў адносінах да снежня мінулага года яна склалася на ўзроўні 3,4% пры заданні не больш як 103,9%.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240811/admonae-salda-zneshnyaga-gandlyu-sklala-17-mlrd-za-pagoda-1088556475.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/06/1084259467_22:0:1159:853_1920x0_80_0_0_09d9fcc784ca4cbb43e6f2b1cbebfdd3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, эканоміка, валюта, навіны , гандаль, экспарт, вуп, у беларусі, беларусь, савет міністраў рб
раман галоўчанка, эканоміка, валюта, навіны , гандаль, экспарт, вуп, у беларусі, беларусь, савет міністраў рб
Галоўчанка: сітуацыя на валютным рынку Беларусі ўстойлівая
Па словах кіраўніка ўрада, расце давер насельніцтва да айчыннай валюты, грамадзяне часцей сталі рабіць уклады ў банках.
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Чатыры з пяці паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка выкананы за першае паўгоддзе, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета міністраў у сераду, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Вынікі студзеня-чэрвеня вядомы. Калі коратка, то з пяці найважнейшых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка выкананы чатыры. Пяты паказчык, экспарт, недавыкананы зусім крыху, але ў гэтага "крыху" таксама ёсць прозвішча і назва, на чым спынімся сёння асобна", - адзначыў ён у пачатку нарады.
Галоўчанка нагадаў, што за першае паўгоддзе ВУП Беларусі вырас на 5% пры прагнозе 3%. Ва ўсіх абласцях краіны і Мінску забяспечаны рост валавога рэгіянальнага прадукту. Паводле яго слоў, высокія тэмпы забяспечаны ў прамысловасці – 107,1%, сельскай гаспадарцы – 109,7%, будаўніцтве – 108,8% і гандлі – 111%.
"Дзякуючы мерам, якія прымаюцца намі сумесна з Нацыянальным банкам, у краіне забяспечваецца і макраэканамічная стабільнасць. Усе расходныя абавязацельствы бюджэту сацыяльнага характару выконваюцца своечасова і ў поўным аб’ёме", - дадаў прэм’ер.
Сітуацыя на валютным рынку, ЗВР і інфляцыя
Што да сітуацыі на валютным рынку, то яна ўстойлівая, праінфармаваў Галоўчанка. Пасля чаго ўдакладніў, што ў насельніцтва ўсё больш расце давер да нацыянальнай валюты. З пачатку года ўклады грамадзян выраслі на 1,4 млрд беларускіх рублёў, ці на 17,5%.
За студзень-чэрвень павялічыліся золатавалютныя рэзервы краіны – на 400 млн долараў ЗША – на 1 жніўня яны склалі 8,5 млрд долараў.
Інфляцыя знаходзіцца ў рамках прагнозу: у чэрвені ў адносінах да снежня мінулага года яна склалася на ўзроўні 3,4% пры заданні не больш як 103,9%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"