https://bel.sputnik.by/20240814/md-novaga-radzhayu-asvyatsl--mnsku--vdea-1088756198.html
Мёд новага ўраджаю асвяцілі ў Мінску – відэа
Мёд новага ўраджаю асвяцілі ў Мінску – відэа
Sputnik Беларусь
Праваслаўная царква 14 жніўня адзначае дзень пакутнікаў Макавеяў, у народзе гэты дзень называюць Мядовы Спас. 14.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-14T16:19+0300
2024-08-14T16:19+0300
2024-08-14T16:19+0300
відэа
відэа
мядовы спас
свята
мёд
рэлігія
царкоўнае свята
царква
беларуская праваслаўная царква
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/0e/1088755295_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_4ee2a5db9446b2146f33a09b2df10c5a.jpg
Для асвячэння мёду новага ўраджаю да Усіхсвяткога храма ў Мінску прыехалі пчаляры з усёй Беларусі. Раніцай у саборы прайшла літургія, пасля чаго свяшчэннікі правялі абрад."Спас – гэта назва свята, якое паходзіць як кароткае імя Збавіцеля Ісуса Хрыста. Гасподзь не бывае яблычным, мядовым, хлебным, ён выратавальнік душ", - распавёў настаяцель Усіхсвяцкага храма протаіерэй Фёдар Поўны.У жніўні адзначаюцца тры Спасы – мядовы, яблычны і арэхавы.Беларускія пчаляры прывезлі ў Мінск не толькі мёд, але і соты з ім, пяргу, пылок, а таксама прадукцыю, якую робяць з выкарыстаннем мёду і пропалісу. Вопытныя пчаляры кажуць, што людзі памыляюцца, калі шукаюць карысны мёд – некарыснага не бывае.Пчаляр з Клецкага раёна Арцём Абрамовіч распавёў, што на Мядовы Спас прыносяць майскі мёд, сабраны на разнатраўі, лясны.Абрамовіч даў параду, як выбіраць мёд: трэба пацікавіцца, якія травы цвілі падчас яго збору, і стане зразумела, які патрэбен.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/0e/1088755295_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_a9a452519c683bb0007b336e9227d2d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, мядовы спас, свята, мёд, рэлігія, царкоўнае свята, царква, беларуская праваслаўная царква, мінск, грамадства, у беларусі, беларусь, культура, видео
відэа, мядовы спас, свята, мёд, рэлігія, царкоўнае свята, царква, беларуская праваслаўная царква, мінск, грамадства, у беларусі, беларусь, культура, видео
Мёд новага ўраджаю асвяцілі ў Мінску – відэа
Праваслаўная царква 14 жніўня адзначае дзень пакутнікаў Макавеяў, у народзе гэты дзень называюць Мядовы Спас.
Для асвячэння мёду новага ўраджаю да Усіхсвяткога храма ў Мінску прыехалі пчаляры з усёй Беларусі. Раніцай у саборы прайшла літургія, пасля чаго свяшчэннікі правялі абрад.
"Спас – гэта назва свята, якое паходзіць як кароткае імя Збавіцеля Ісуса Хрыста. Гасподзь не бывае яблычным, мядовым, хлебным, ён выратавальнік душ", - распавёў настаяцель Усіхсвяцкага храма протаіерэй Фёдар Поўны.
У жніўні адзначаюцца тры Спасы – мядовы, яблычны і арэхавы.
"У гэтыя святы людзі неслі плады новага ўраджаю, каб аддаць іх маючым патрэбу і храмам. Гэта добрая традыцыя нашага народа – упускаць у сваё жыццё госпада, асвячаць яго прысутнасцю кожнае сваё паўсядзённае дзеянне", - сказаў свяшчэннік.
Беларускія пчаляры прывезлі ў Мінск не толькі мёд, але і соты з ім, пяргу, пылок, а таксама прадукцыю, якую робяць з выкарыстаннем мёду і пропалісу. Вопытныя пчаляры кажуць, што людзі памыляюцца, калі шукаюць карысны мёд – некарыснага не бывае.
Пчаляр з Клецкага раёна Арцём Абрамовіч распавёў, што на Мядовы Спас прыносяць майскі мёд, сабраны на разнатраўі, лясны.
"Мёд карысны любы. Людзі, калі падыходзяць, пачынаюць пытацца, які мёд карысны – майскі, верасовы або грэцкі. Яны памыляюцца. Няма такога паняцця, што нейкі мёд карысны, а нейкі – не. Галоўнае – ведаць, для чаго вам гэты мёд патрэбен", - сказаў ён.
Абрамовіч даў параду, як выбіраць мёд: трэба пацікавіцца, якія травы цвілі падчас яго збору, і стане зразумела, які патрэбен.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"