https://bel.sputnik.by/20240814/mnabarony-ras-usu-na-kurskm-napramku-zho-stratsl-da-2300-vayskotsa-1088763837.html
Мінабароны Расіі: УСУ на курскім напрамку ўжо страцілі да 2300 вайскоўцаў
Мінабароны Расіі: УСУ на курскім напрамку ўжо страцілі да 2300 вайскоўцаў
Sputnik Беларусь
Кіеў распачаў спробу прарвацца ўглыб тэрыторыі Расіі 6 жніўня, але сустрэў магутны адпор расійскіх ваенных. 14.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-14T17:47+0300
2024-08-14T17:47+0300
2024-08-14T17:47+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
курская вобласць
расія
украіна
бяспека
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/0e/1088759781_0:0:1743:980_1920x0_80_0_0_010c744fdd5527bd411cf1ac9c1bc7af.jpg
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Страты УСУ на курскім напрамку за апошнія суткі склалі да 250 вайскоўцаў, праціўнік таксама пазбавіўся 16 адзінак бронетэхнікі, паведамілі ў Мінабароны РФ у сераду.Паводле зводкі ведамства, праціўнік пазбавіўся двух танкаў, бронетранспарцёра "Страйкер", 13-ці бронемашын, 10-ці аўтамабіляў і адной 122-мм гаўбіцы Д-30.Акрамя таго, там паведамілі, што за апошнія суткі былі ўзяты ў палон 18 вайскоўцаў УСУ.Атака на Курскую вобласцьНа мінулым тыдні каля тысячы баевікоў УСУ пачалі наступленне, каб захапіць прыгранічныя тэрыторыі ў Курскай вобласці. Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў.Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы сітуацыю ў Курскай вобласці, заявіў, што Кіеў распачаў чарговую маштабную правакацыю. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што УСУ вядуць хаатычную страляніну, а іх цэлямі ў тым ліку з’яўляюцца грамадзянскія аб’екты.У Мінабароны паведамілі, што аперацыя ў Курскай вобласці будзе завершана разгромам праціўніка і выхадам на дзяржмяжу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240813/rasyskya-vayskotsy-vyzvall-lschnae--dnr-1088733131.html
курская вобласць
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/0e/1088759781_55:0:1362:980_1920x0_80_0_0_076e80d8577ea70054239950dd80bcda.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , курская вобласць, расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , курская вобласць, расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
Мінабароны Расіі: УСУ на курскім напрамку ўжо страцілі да 2300 вайскоўцаў
Кіеў распачаў спробу прарвацца ўглыб тэрыторыі Расіі 6 жніўня, але сустрэў магутны адпор расійскіх ваенных.
МІНСК, 14 жні – Sputnik. Страты УСУ на курскім напрамку за апошнія суткі склалі да 250 вайскоўцаў, праціўнік таксама пазбавіўся 16 адзінак бронетэхнікі, паведамілі ў Мінабароны РФ у сераду.
Паводле зводкі ведамства, праціўнік пазбавіўся двух танкаў, бронетранспарцёра "Страйкер", 13-ці бронемашын, 10-ці аўтамабіляў і адной 122-мм гаўбіцы Д-30.
Акрамя таго, там паведамілі, што за апошнія суткі былі ўзяты ў палон 18 вайскоўцаў УСУ.
"Усяго за час баявых дзеянняў на курскім напрамку праціўнік страціў да 2 300 ваеннаслужачых, 37 танкаў, 32 бронетранспарцёры, 18 баявых машын пяхоты, 192 баявыя браніраваныя машыны, 88 аўтамабіляў, чатыры зенітных ракетных комплексы, дзве пускавыя ўстаноўкі рэактыўных сістэм залпавага агню і 15 гармат палявой артылерыі", - праінфармавалі ў Мінабароны Расіі.
Атака на Курскую вобласць
На мінулым тыдні каля тысячы баевікоў УСУ пачалі наступленне, каб захапіць прыгранічныя тэрыторыі ў Курскай вобласці. Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў.
Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы сітуацыю ў Курскай вобласці, заявіў, што Кіеў распачаў чарговую маштабную правакацыю. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што УСУ вядуць хаатычную страляніну, а іх цэлямі ў тым ліку з’яўляюцца грамадзянскія аб’екты.
У Мінабароны паведамілі, што аперацыя ў Курскай вобласці будзе завершана разгромам праціўніка і выхадам на дзяржмяжу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"