https://bel.sputnik.by/20250814/myadovy-spas-paklanicca-kryzhu-i-asvyacic-med-1030284507.html
Мядовы Спас: пакланіцца Крыжу і асвяціць мёд
Мядовы Спас: пакланіцца Крыжу і асвяціць мёд
Sputnik Беларусь
У праваслаўных пачынаецца Успенскі Пост, які будзе доўжыцца два тыдні і завершыцца 27 жніўня. 14.08.2025, Sputnik Беларусь
2025-08-14T09:08+0300
2025-08-14T09:08+0300
2025-08-14T09:08+0300
у беларусі
рэлігія
беларусь
бпц
традыцыі
традыцыі і абрады
мядовы спас
свята
мёд
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/11/1045487668_0:0:1600:901_1920x0_80_0_0_3c428b06f95b4671405e72a929ec49ea.jpg
Праваслаўная царква 14 жніўня адзначае свята Паходжання Пачэсных Дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподняга, таксама гэты дзень называюць Мядовы Спас.Напярэдадні ў храмах з алтароў вынеслі для пакланення Крыж Гасподні.Сёння ва ўсіх праваслаўных храмах раніцай праходзяць святочныя богаслужэнні. Акрамя прынясення Пачэсных Дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподняга царква адзначае свята Усеміласцівага Спаса і Прасвятой Багародзіцы.Таксама ў гэты дзень здзяйсняецца чын асвячэння вады і асвячэнне мёду новага ўраджаю. Людзі нясуць у храмы, каб свяціць, мёд, які завуць "вадкім золатам".Гэта першы з трох Спасаў, якія адзначаецца ў жніўні. Наступнымі будуць Яблычны – 19 жніўня, і Хлебны (або Арэхавы) – 29 жніўня.Народныя традыцыі на Мядовы СпасЗ 14 жніўня ў народзе звязаны шэраг прымет і павер’яў.Лічыцца, што ў гэты дзень пчолы спыняюць збіраць мёд і запячатваюць соты, таму пчаляры імкнуліся прынесці ў храмы для асвячэння мёд новага ўраджаю.А яшчэ продкі здаўна лічылі, што той, хто народзіцца ў гэты дзень, стане добрым пчаляром.Таксама склалася традыцыя ў гэты дзень частаваць мёдам жабракоў і бяздомных. Звязан гэта з павер’ем, што для таго, каб на наступны год быў багаты мёдазбор, першыя соты пчаляр павінен аддаціць бедным людзям.Аднак не толькі з мёдам звязана сённяшняе свята.Так, у народзе на Мядовы Спас, які таксама называлі Спас на вадзе, прынята асвячаць калодзежы.Да таго ж іншая назва Спаса – Макаў Спас ці Макавей, на яго прынята было асвячаць у храмах і мак. Да нашых дзён захавалася наступная традыцыя: у гэты дзень трэба есцi шмат маку, менавіта таму з макам пяклі пірагі, бліны і рабілі варэнікі.Таксама на Першы Спас "зашчыпвалі" гарох і пры гэтым казалі: "Колькі гароху, столькі й грошай".Лічыцца, што 14 жніўня жанчынам, якія прыйдуць на малітву ў храм, будуць адпушчаны ўсе грахі.З днём Мядовага Спаса звязаны і шматлікія сінаптычныя і аграрныя прыметы і забароны. Так, з гэтага дня не купаюцца ў рэках. Са Спаса таксама пачынаўся сезон збору лясных ягад – маліны і чаромхі.Таксама па з’явах, якія назіраліся ў прыродзе 14 жніўня, вызначалі, якім будзе надвор’е гэтай восенню. Калі актыўна ляцяць птушкі на поўдзень, то восень будзе ранняй і халоднай, рана выпадзе першы снег. А калі на Мядовы Спас будзе цёпла і сонечна, то і восень будзе цёплай.Акрамя таго, у гэты дзень назіралі за ружамі: калі яны абсыпаліся – чакай дажджлівай восені.14 жніўня ў праваслаўных пачынаецца Успенскі пост. Ён кароткі – усяго два тыдні, і называецца Багародзічным, бо ідзе перад Успеннем Прасвятой Багародзіцы ці інакш Багародзічным Вялікаднем (28 жніўня).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230814/uspensk-post-pachynaetstsa--pravaslanykh-14-zhnnya-1078410791.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/11/1045487668_86:0:1509:1067_1920x0_80_0_0_633c9db837ac498e6687ffafc035be2d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мядовы спас традыцыі прыкметы спас на вадзе мак мёд павер'і царква свята рэлігія культура спадчына беларусь медовый спас традиции приметы спас на воде мак мёд поверье церковь праздник религия наследие
мядовы спас традыцыі прыкметы спас на вадзе мак мёд павер'і царква свята рэлігія культура спадчына беларусь медовый спас традиции приметы спас на воде мак мёд поверье церковь праздник религия наследие
Мядовы Спас: пакланіцца Крыжу і асвяціць мёд
У праваслаўных пачынаецца Успенскі Пост, які будзе доўжыцца два тыдні і завершыцца 27 жніўня.
Праваслаўная царква 14 жніўня адзначае свята Паходжання Пачэсных Дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподняга, таксама гэты дзень называюць Мядовы Спас.
Напярэдадні ў храмах з алтароў вынеслі для пакланення Крыж Гасподні.
Сёння ва ўсіх праваслаўных храмах раніцай праходзяць святочныя богаслужэнні. Акрамя прынясення Пачэсных Дрэў Жыватворчага Крыжа Гасподняга царква адзначае свята Усеміласцівага Спаса і Прасвятой Багародзіцы.
Таксама ў гэты дзень здзяйсняецца чын асвячэння вады і асвячэнне мёду новага ўраджаю. Людзі нясуць у храмы, каб свяціць, мёд, які завуць "вадкім золатам".
Гэта першы з трох Спасаў, якія адзначаецца ў жніўні. Наступнымі будуць Яблычны – 19 жніўня, і Хлебны (або Арэхавы) – 29 жніўня.
Народныя традыцыі на Мядовы Спас
З 14 жніўня ў народзе звязаны шэраг прымет і павер’яў.
Лічыцца, што ў гэты дзень пчолы спыняюць збіраць мёд і запячатваюць соты, таму пчаляры імкнуліся прынесці ў храмы для асвячэння мёд новага ўраджаю.
А яшчэ продкі здаўна лічылі, што той, хто народзіцца ў гэты дзень, стане добрым пчаляром.
Таксама склалася традыцыя ў гэты дзень частаваць мёдам жабракоў і бяздомных. Звязан гэта з павер’ем, што для таго, каб на наступны год быў багаты мёдазбор, першыя соты пчаляр павінен аддаціць бедным людзям.
Аднак не толькі з мёдам звязана сённяшняе свята.
Так, у народзе на Мядовы Спас, які таксама называлі Спас на вадзе, прынята асвячаць калодзежы.
Да таго ж іншая назва Спаса – Макаў Спас ці Макавей, на яго прынята было асвячаць у храмах і мак. Да нашых дзён захавалася наступная традыцыя: у гэты дзень трэба есцi шмат маку, менавіта таму з макам пяклі пірагі, бліны і рабілі варэнікі.
Таксама на Першы Спас "зашчыпвалі" гарох і пры гэтым казалі: "Колькі гароху, столькі й грошай".
Лічыцца, што 14 жніўня жанчынам, якія прыйдуць на малітву ў храм, будуць адпушчаны ўсе грахі.
З днём Мядовага Спаса звязаны і шматлікія сінаптычныя і аграрныя прыметы і забароны. Так, з гэтага дня не купаюцца ў рэках. Са Спаса таксама пачынаўся сезон збору лясных ягад – маліны і чаромхі.
Таксама па з’явах, якія назіраліся ў прыродзе 14 жніўня, вызначалі, якім будзе надвор’е гэтай восенню. Калі актыўна ляцяць птушкі на поўдзень, то восень будзе ранняй і халоднай, рана выпадзе першы снег. А калі на Мядовы Спас будзе цёпла і сонечна, то і восень будзе цёплай.
Акрамя таго, у гэты дзень назіралі за ружамі: калі яны абсыпаліся – чакай дажджлівай восені.
14 жніўня ў праваслаўных пачынаецца Успенскі пост. Ён кароткі – усяго два тыдні, і называецца Багародзічным, бо ідзе перад Успеннем Прасвятой Багародзіцы ці інакш Багародзічным Вялікаднем (28 жніўня).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"