РК Искандер-М на учениях в России, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920
Ядзерная зброя ў Беларусі
25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як Беларусь пасля распаду СССР выводзіла ядзерную зброю, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: усе кнопкі ўжо націснуты, засталася "самая чырвоная"

© Sputnik / Russian Defence Ministry / Перайсці ў медыябанк"Искандер"
Искандер - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2024
Падпісацца
Расійская тактычная ядзерная зброя з’явілася ў рэспубліцы ў канцы 2022 года ў адказ на мілітарызацыю Захаду і ў мэтах узмацнення абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 15 жні – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу "Россия" расказаў, ці гатоў ён націснуць на "чырвоную кнопку", калі спатрэбіцца.
Ён заявіў, што апаненты Беларусі і Расіі "ўжо панаціскалі "чырвоныя гэтыя кнопкі", засталося націснуць толькі "самую чырвоную".

"Таму ў маральных адносінах, напэўна, нам з Пуціным, прымаючы такія рашэнні, дык нават ужо неяк і няёмка пра гэта гаварыць", - цытуе кіраўніка беларускай дзяржавы БелТА.

Лукашэнка нагадаў, што, калі ў Беларусі з’явілася тактычная ядзерная зброя, ён сказаў праціўнікам за мяжой, што не збіраецца выкарыстоўваць ніякай зброі да наступлення пэўных абставін.
"Пакуль вы (заходнія краіны - Sputnik) не наступіце на нашу дзяржаўную мяжу. Яна ж – мяжа нашай Саюзнай дзяржавы", - растлумачыў беларускі лідар.

Ваенная падтрымка Расіі

Прэзідэнт таксама нагадаў, што Расія акажа ваенную падтрымку Беларусі ў выпадку агрэсіі супраць Мінска. Згодна з існуючымі дамоўленасцямі, Масква ўвядзе ў рэспубліку сваю армію.
"Мы прымаем першы ўдар, а далей у рэзерве нас падстрахоўвае Расія. Гэта агульная – Беларусі і Расіі – вайна супраць гэтых звяроў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён запэўніў, што ў выпадку магчымай вайны Беларусь адкажа імгненна і адэкватна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 15.08.2024
Лукашэнка: адказ будзе імгненным у выпадку парушэння дзяржмяжы
Стужка навiн
0