https://bel.sputnik.by/20240815/ustupnaya-kampanya-zavyarshaetstsa--ssnu-belarus-1088771115.html
Уступная кампанія завяршаецца ў ССНУ Беларусі
Уступная кампанія завяршаецца ў ССНУ Беларусі
Sputnik Беларусь
Тэрміны паступлення ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі ў гэтым годзе ссунуліся, залічэнне адбылося раней, чым звычайна. 15.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-15T10:08+0300
2024-08-15T10:08+0300
2024-08-15T10:08+0300
абітурыент – 2024
абітурыенты
навіны
грамадства
ссну
адукацыя
сярэдняя адукацыя
вышэйшая адукацыя
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103396/44/1033964417_0:36:3077:1767_1920x0_80_0_0_7746807269326c6a8be6f9e904b5b5ee.jpg
МІНСК, 15 жні – Sputnik. Уступная кампанія афіцыйна завяршаецца ў беларускіх каледжах у чацвер, паведамляе Sputnik.Па 15 жніўня ўсе ССНУ краіны павінны залічыць абітурыентаў-платнікаў, якія паступаюць пасля 9 і 11 класаў школы.Тэрміны прыёму ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі сёлета істотна скараціліся для выпускнікоў 11-х класаў і прафтэхвучылішчаў. Падаваць дакументы абітурыенты-бюджэтнікі маглі з 20 ліпеня па 6 жніўня (раней па 12 жніўня), на платнае аддзяленне – з 20 ліпеня па 13 жніўня (раней па 20 жніўня).Тэрміны залічэння таксама ссунуліся: у 9-класнікаў – па 6 жніўня і 15 жніўня (бюджэт і платнае адпаведна; раней было па 10 і 16 жніўня), у 11-класнікаў – па 8 і 15 жніўня (бюджэт і платнае; раней было па 16 і 21 жніўня).Залічваць на некаторыя спецыяльнасці (звязаныя з сельскай гаспадаркай і ветэрынарыяй) каледжы Беларусі будуць яшчэ да 10 снежня ўключна.Прыём у ВНУУступная кампанія ва ўніверсітэты краіны пачалася 12 ліпеня і працягвалася па 3 жніўня. Да гэтага праходзіў прыём дакументаў у мэтавікоў.У Мінадукацыі распавялі, што сёлета ў кампаніі ўдзельнічалі 42 вышэйшыя навучальныя ўстановы. На бюджэтныя месцы падалі заявы больш за 40 тысяч чалавек (з улікам 4,6 тыс мэтавікоў). Залічана на гэтую форму навучання было каля 30 тыс абітурыентаў – на 2,5 тыс больш, чым у 2023 годзе.Акрамя таго, больш за 16 тыс абітурыентаў былі прыняты ў ВНУ на платную форму навучання.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240807/kalya-sta-rasyan-pastupl-sleta--vnu-belarus-praz-ade-1088595156.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103396/44/1033964417_287:0:3018:2048_1920x0_80_0_0_b1242c91d1a2fb83b1dc7fbcc8414a8a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыенты, навіны , грамадства, ссну, адукацыя, сярэдняя адукацыя, вышэйшая адукацыя, у беларусі, беларусь
абітурыенты, навіны , грамадства, ссну, адукацыя, сярэдняя адукацыя, вышэйшая адукацыя, у беларусі, беларусь
Уступная кампанія завяршаецца ў ССНУ Беларусі
Тэрміны паступлення ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі ў гэтым годзе ссунуліся, залічэнне адбылося раней, чым звычайна.
МІНСК, 15 жні – Sputnik. Уступная кампанія афіцыйна завяршаецца ў беларускіх каледжах у чацвер, паведамляе Sputnik.
Па 15 жніўня ўсе ССНУ краіны павінны залічыць абітурыентаў-платнікаў, якія паступаюць пасля 9 і 11 класаў школы.
Тэрміны прыёму ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі сёлета істотна скараціліся для выпускнікоў 11-х класаў і прафтэхвучылішчаў. Падаваць дакументы абітурыенты-бюджэтнікі маглі з 20 ліпеня па 6 жніўня (раней па 12 жніўня), на платнае аддзяленне – з 20 ліпеня па 13 жніўня (раней па 20 жніўня).
Тэрміны залічэння таксама ссунуліся: у 9-класнікаў – па 6 жніўня і 15 жніўня (бюджэт і платнае адпаведна; раней было па 10 і 16 жніўня), у 11-класнікаў – па 8 і 15 жніўня (бюджэт і платнае; раней было па 16 і 21 жніўня).
Залічваць на некаторыя спецыяльнасці (звязаныя з сельскай гаспадаркай і ветэрынарыяй) каледжы Беларусі будуць яшчэ да 10 снежня ўключна.
Уступная кампанія ва ўніверсітэты краіны пачалася 12 ліпеня і працягвалася па 3 жніўня. Да гэтага праходзіў прыём дакументаў у мэтавікоў.
У Мінадукацыі распавялі, што сёлета ў кампаніі ўдзельнічалі 42 вышэйшыя навучальныя ўстановы. На бюджэтныя месцы падалі заявы больш за 40 тысяч чалавек (з улікам 4,6 тыс мэтавікоў). Залічана на гэтую форму навучання было каля 30 тыс абітурыентаў – на 2,5 тыс больш, чым у 2023 годзе.
Акрамя таго, больш за 16 тыс абітурыентаў былі прыняты ў ВНУ на платную форму навучання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"