https://bel.sputnik.by/20240816/vdeafakt-ltva-pratsyagvae-puskats-mashyny-z-belaruskm-numaram-1088808567.html
Відэафакт: Літва працягвае пускаць машыны з беларускімі нумарамі
Відэафакт: Літва працягвае пускаць машыны з беларускімі нумарамі
Sputnik Беларусь
Чарга з легкавых машын на беларуска-літоўскай мяжы не знікла, бо літоўскі бок нечакана працягнуў прапускаць беларускія аўто. Што адбываецца на... 16.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-16T14:23+0300
2024-08-16T14:23+0300
2024-08-16T14:23+0300
калючая загарода еўрасаюза
відэа
навіны
аўто
мяжа
літва
у беларусі
беларусь
у свеце
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/10/1088806608_0:164:1280:884_1920x0_80_0_0_1b479feeb475d0c38615aadf28cc8350.jpg
Першапачаткова літоўцы заяўлялі, што апоўначы 16 жніўня яны спыняць прапускаць на сваю тэрыторыю машыны на беларускіх нумарах паводле забароны, аб якой Мытная служба Літвы аб’яўляла ў ліпені гэтага года.Напярэдадні на мяжы ў пункце пропуску "Беняконі" быў ажыятаж. Беларусы, якія працуюць у Літве, спрабавалі паспець трапіць у краіну да пачатку дзеяння забароны. У чэргах яны праводзілі па двое сутак.У пункце пропуску бліжэй да поўначы машыны з беларускімі нумарамі сталі разварочвацца і з’язджаць, разумеючы, што не паспяваюць пераехаць мяжу.У ноч на пятніцу стала зразумела, што літоўскі бок, няхай і павольна, але працягвае прапускаць беларускія легкавушкі. З раніцы беларусы на сваіх аўтамабілях зноў сталі ў чаканні, калі літоўцы паднімуць шлагбаум, перадае карэспандэнт Sputnik.Сёння ж стала вядома, што літоўская мытня афіцыйна заявіла, што працягне прапускаць машыны на беларускіх нумарах да 18 студзеня 2025 года. Пры гэтым увяла некаторыя выключэнні для аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі.Нюанс у тым, што і знаходзіцца машыны з беларускімі нумарамі змогуць толькі да гэтай даты ўключна.Афіцыйна літоўскі бок не апавяшчаў беларускі бок аб новаўвядзеннях.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/10/1088806608_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_f0bba69024a622cce8ea2d44d60033bf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, навіны , аўто, мяжа, літва, у беларусі, беларусь, у свеце, грамадства, видео
відэа, навіны , аўто, мяжа, літва, у беларусі, беларусь, у свеце, грамадства, видео
Відэафакт: Літва працягвае пускаць машыны з беларускімі нумарамі
Чарга з легкавых машын на беларуска-літоўскай мяжы не знікла, бо літоўскі бок нечакана працягнуў прапускаць беларускія аўто. Што адбываецца на беларуска-літоўскай мяжы, глядзіце на відэа Sputnik.
Першапачаткова літоўцы заяўлялі, што апоўначы 16 жніўня яны спыняць прапускаць на сваю тэрыторыю машыны на беларускіх нумарах паводле забароны, аб якой Мытная служба Літвы аб’яўляла ў ліпені гэтага года.
Напярэдадні на мяжы ў пункце пропуску "Беняконі" быў ажыятаж. Беларусы, якія працуюць у Літве, спрабавалі паспець трапіць у краіну да пачатку дзеяння забароны. У чэргах яны праводзілі па двое сутак.
У пункце пропуску бліжэй да поўначы машыны з беларускімі нумарамі сталі разварочвацца і з’язджаць, разумеючы, што не паспяваюць пераехаць мяжу.
У ноч на пятніцу стала зразумела, што літоўскі бок, няхай і павольна, але працягвае прапускаць беларускія легкавушкі. З раніцы беларусы на сваіх аўтамабілях зноў сталі ў чаканні, калі літоўцы паднімуць шлагбаум, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння ж стала вядома, што літоўская мытня афіцыйна заявіла, што працягне прапускаць машыны на беларускіх нумарах да 18 студзеня 2025 года. Пры гэтым увяла некаторыя выключэнні для аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі.
Нюанс у тым, што і знаходзіцца машыны з беларускімі нумарамі змогуць толькі да гэтай даты ўключна.
Афіцыйна літоўскі бок не апавяшчаў беларускі бок аб новаўвядзеннях.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"