https://bel.sputnik.by/20240817/starshaklasnk-zmoguts-asvots-u-shkole-asnovy-prafes-spartynaga-pedagoga-1088750545.html
Старшакласнікі змогуць асвоіць у школе асновы прафесіі спартыўнага педагога
Старшакласнікі змогуць асвоіць у школе асновы прафесіі спартыўнага педагога
Sputnik Беларусь
Новыя факультатыўныя заняткі будуць праходзіць у старшакласнікаў два разы на тыдзень, яны падзелены на чатыры модулі. 17.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-17T10:55+0300
2024-08-17T10:55+0300
2024-08-17T10:55+0300
спорт
факультатыў
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
пастанова
школа
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/0d/1088714460_0:0:2948:1659_1920x0_80_0_0_38d951a25cb1dc2cd272bc3b91409c6a.jpg
МІНСК, 17 жні – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла вучэбную праграму новага факультатыву для старшакласнікаў, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №88 ад 19 ліпеня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Факультатыўныя заняткі называюцца "Уводзіны ў спартыўна-педагагічныя прафесіі" і разлічаны на вучняў 10-11-х класаў.У дакуменце адзначаецца, што факультатыў распрацаваны, каб дапамагчы старшакласнікам у выбары будучай прафесіі. Заняткі маюць прафарыентацыйную накіраванасць і знаёмяць вучняў з асаблівасцямі спартыўна-педагагічных прафесій.Навучальная праграма складаецца са 138 гадзін – па дзве гадзіны ў тыдзень, з іх 70 гадзін прадугледжаны для дзесяцікласнікаў і 68 гадзін – для адзінаццацікласнікаў.Факультатыўныя заняткі будуць праводзіцца па чатырох модулях – "Асновы гісторыі фізічнай культуры і спорту" і "Асновы педагогікі і псіхалогіі фізічнай культуры і спорту" для вучняў 10-х класаў і "Анатама-фізіялагічныя асновы мышачнай дзейнасці чалавека", а таксама "Агульныя асновы тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і тэорыі спорту" – для адзінаццацікласнікаў.Згодна з пастановай, мэта гэтых факультатыўных заняткаў – стварыць у вучняў уяўленне аб спецыфіцы прафесійнай дзейнасці ў сферы фізічнай культуры і спорту, а таксама сфарміраваць матывацыю для ўсвядомленага выбару спартыўна-педагагічных прафесій.На факультатыве будуць выкарыстоўвацца актыўныя і інтэрактыўныя метады навучання, эўрыстычныя і творчыя заданні. Таксама будуць праводзіцца дыскусіі і дыспуты, псіхалагічныя гульні і трэнінгі. Акрамя таго, вучні змогуць рэалізоўваць праекты і падрыхтоўваць эсэ, а таксама праходзіць рознае тэсціраванне.Дакумент набывае моц з 1 верасня 2024 года, гэта значыць з новага навучальнага года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240615/belaruskya-starshaklasnk-zmoguts-asvots-u-shkole-azy-medytsynskkh-prafesy-1087126927.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/0d/1088714460_97:0:2828:2048_1920x0_80_0_0_77b58a13ad4a00dfd9d59cb8fe762769.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, факультатыў, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, пастанова, школа, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
спорт, факультатыў, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, пастанова, школа, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Старшакласнікі змогуць асвоіць у школе асновы прафесіі спартыўнага педагога
Новыя факультатыўныя заняткі будуць праходзіць у старшакласнікаў два разы на тыдзень, яны падзелены на чатыры модулі.
МІНСК, 17 жні – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла вучэбную праграму новага факультатыву для старшакласнікаў, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №88 ад 19 ліпеня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Факультатыўныя заняткі называюцца "Уводзіны ў спартыўна-педагагічныя прафесіі" і разлічаны на вучняў 10-11-х класаў.
У дакуменце адзначаецца, што факультатыў распрацаваны, каб дапамагчы старшакласнікам у выбары будучай прафесіі. Заняткі маюць прафарыентацыйную накіраванасць і знаёмяць вучняў з асаблівасцямі спартыўна-педагагічных прафесій.
Навучальная праграма складаецца са 138 гадзін – па дзве гадзіны ў тыдзень, з іх 70 гадзін прадугледжаны для дзесяцікласнікаў і 68 гадзін – для адзінаццацікласнікаў.
Факультатыўныя заняткі будуць праводзіцца па чатырох модулях – "Асновы гісторыі фізічнай культуры і спорту" і "Асновы педагогікі і псіхалогіі фізічнай культуры і спорту" для вучняў 10-х класаў і "Анатама-фізіялагічныя асновы мышачнай дзейнасці чалавека", а таксама "Агульныя асновы тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і тэорыі спорту" – для адзінаццацікласнікаў.
Згодна з пастановай, мэта гэтых факультатыўных заняткаў – стварыць у вучняў уяўленне аб спецыфіцы прафесійнай дзейнасці ў сферы фізічнай культуры і спорту, а таксама сфарміраваць матывацыю для ўсвядомленага выбару спартыўна-педагагічных прафесій.
На факультатыве будуць выкарыстоўвацца актыўныя і інтэрактыўныя метады навучання, эўрыстычныя і творчыя заданні. Таксама будуць праводзіцца дыскусіі і дыспуты, псіхалагічныя гульні і трэнінгі. Акрамя таго, вучні змогуць рэалізоўваць праекты і падрыхтоўваць эсэ, а таксама праходзіць рознае тэсціраванне.
Дакумент набывае моц з 1 верасня 2024 года, гэта значыць з новага навучальнага года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"