https://bel.sputnik.by/20240819/prezdent-z-parkokam--mnsku-pony-khaos-1088865865.html
Прэзідэнт: з паркоўкамі ў Мінску поўны хаос
Прэзідэнт: з паркоўкамі ў Мінску поўны хаос
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады маюць намер навесці парадак з парковачнымі месцамі для аўтамабіляў, асабліва гэта датычыцца платных зон. 19.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-19T14:12+0300
2024-08-19T14:12+0300
2024-08-19T14:12+0300
аляксандр лукашэнка
аўто
паркоўка
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103080/36/1030803605_0:156:1500:1000_1920x0_80_0_0_a64920bcf7d4f094e5d1b027a36049b4.jpg
МІНСК, 19 жні – Sputnik. Нацыянальны аператар інтэлектуальных транспартных сістэм, які будзе курыраваць пытанні платных дарог, парковак, фотафіксацыі парушэнняў, можа з’явіцца ў Беларусі, аб гэтым стала вядома на нарадзе кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Саўміна ў панядзелак.Лукашэнка расказаў, што адзін з інвестараў яшчэ год таму прапанаваў стварыць орган, які аб’яднаў бы ўсе транспартныя інтэлектуальныя сістэмы, якія існуюць у краіне. Размова, у прыватнасці, ідзе аб зборах платы за праезд па платных дарогах, паркоўках, вагагабарытным кантролі, фотафіксацыі парушэнняў.Праблемы з паркоўкамі і на дарогахЛукашэнка падрабязна спыніўся на тэме сталічных аўтапарковак. У гэтым пытанні яшчэ хапае надзённых праблем. Так, паводле яго слоў, нямала аматараў "заштурхаць сваю машыну куды заўгодна".На думку прэзідэнта, што ў людзей няма плацежнай дысцыпліны, а прапановы па яе ўстанаўленні з боку органаў улады таксама адсутнічаюць. Падобная сітуацыя назіраецца з перавозкай грузаў па дарогах агульнага карыстання і з захаваннем вагавых абмежаванняў. Штогод фіксуюцца тысячы парушэнняў."А гэта ж захаванасць нашых дарог, якія цяжкавагавы транспарт проста разбурае", - падкрэсліў беларускі лідар.Ці патрэбен аператар?У сувязі з гэтым Лукашэнка пацікавіўся ў членаў урада аб мэтазгоднасці з’яўлення ў краіне адзінага нацаператара, роля якога – умацаваць дарожную бяспеку і павысіць фінансавую дысцыпліну з боку вадзіцеляў.Ён таксама задаў пытанне прысутным на нарадзе, за кошт чаго можна дабіцца эканоміі сродкаў з бюджэту і якія выгады краіне нясе прапанаваная кансалідацыя сістэм.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240812/mshustsn-dzeyanne-asaga-pashyrats-na-belarus-1088704917.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103080/36/1030803605_167:0:1500:1000_1920x0_80_0_0_d3eee87d68c2852e974785e008e51407.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, аўто, паркоўка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, аўто, паркоўка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Прэзідэнт: з паркоўкамі ў Мінску поўны хаос
Беларускія ўлады маюць намер навесці парадак з парковачнымі месцамі для аўтамабіляў, асабліва гэта датычыцца платных зон.
МІНСК, 19 жні – Sputnik. Нацыянальны аператар інтэлектуальных транспартных сістэм, які будзе курыраваць пытанні платных дарог, парковак, фотафіксацыі парушэнняў, можа з’явіцца ў Беларусі, аб гэтым стала вядома на нарадзе кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Саўміна ў панядзелак.
Лукашэнка расказаў, што адзін з інвестараў яшчэ год таму прапанаваў стварыць орган, які аб’яднаў бы ўсе транспартныя інтэлектуальныя сістэмы, якія існуюць у краіне. Размова, у прыватнасці, ідзе аб зборах платы за праезд па платных дарогах, паркоўках, вагагабарытным кантролі, фотафіксацыі парушэнняў.
"Было даручана найпадрабязнейшым чынам прапрацаваць гэтую тэму ва ўрадзе. Зразумела, выключна ў дзяржаўных інтарэсах. Па крайняй меры, каб было лепш, чым цяпер, і гэта выяўлялася ў фінансах", - цытуе словы прэзідэнта яго прэс-служба.
Праблемы з паркоўкамі і на дарогах
Лукашэнка падрабязна спыніўся на тэме сталічных аўтапарковак. У гэтым пытанні яшчэ хапае надзённых праблем. Так, паводле яго слоў, нямала аматараў "заштурхаць сваю машыну куды заўгодна".
"Усім вядома, што ў плане парковак у нас поўны хаос, асабліва ў сталіцы (…) Нават пры наяўнасці платных зон, размешчаных па ўсім цэнтры, ёсць такія грамадзяне, якія аўтамабіль там паставяць, але не заплацяць", - канстатаваў ён.
На думку прэзідэнта, што ў людзей няма плацежнай дысцыпліны, а прапановы па яе ўстанаўленні з боку органаў улады таксама адсутнічаюць. Падобная сітуацыя назіраецца з перавозкай грузаў па дарогах агульнага карыстання і з захаваннем вагавых абмежаванняў. Штогод фіксуюцца тысячы парушэнняў.
"А гэта ж захаванасць нашых дарог, якія цяжкавагавы транспарт проста разбурае", - падкрэсліў беларускі лідар.
У сувязі з гэтым Лукашэнка пацікавіўся ў членаў урада аб мэтазгоднасці з’яўлення ў краіне адзінага нацаператара, роля якога – умацаваць дарожную бяспеку і павысіць фінансавую дысцыпліну з боку вадзіцеляў.
"Які аб’ём інвестыцый спатрэбіцца для рэалізацыі праекта? Якія тэрміны акупнасці? Ці пралічаны будучыя паступленні ў бюджэт? Пакуль што я бачу, што дакладнага і яснага адказу на пастаўленыя пытанні няма", - акрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама задаў пытанне прысутным на нарадзе, за кошт чаго можна дабіцца эканоміі сродкаў з бюджэту і якія выгады краіне нясе прапанаваная кансалідацыя сістэм.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"