https://bel.sputnik.by/20240819/rasyskaya-armya-vyzvalla-gorad-artsmava--dnr-1088867273.html
Расійская армія вызваліла горад Арцёмава ў ДНР
Расійская армія вызваліла горад Арцёмава ў ДНР
Sputnik Беларусь
На тарэцкім напрамку працягваюцца актыўныя баі, расійскія ваенныя прасоўваюцца да тылоў праціўніка. 19.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-19T16:19+0300
2024-08-19T16:19+0300
2024-08-19T16:19+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
расія
украіна
днр
міністэрства абароны рф
навіны
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/01/1088454246_0:132:3173:1916_1920x0_80_0_0_01b6db9a3675b6484959d03aa88ca216.jpg
МІНСК, 19 жні – Sputnik. Узброеныя сілы Расіі вызвалілі буйны населены пункт дзяржынскай агламерацыі – Арцёмава, які знаходзіцца ў Данецкай Народнай Рэспубліцы, паведамілі ў Мінабароны РФ.У вызваленні горада ўдзельнічалі падраздзяленні групоўкі расійскіх войск "Цэнтр".Атрады таксама нанеслі паражэнне ўкраінскім фарміраванням у раёнах населеных пунктаў Розаўка, Дружба, Наўгародскае і Пцічча і адбілі восемь контратак УСУ.Армія праціўніка на гэтым напрамку страціла каля 500 чалавек, два танкі, бронемашыну "Козак", самаходную ўстаноўку 152 мм "Акацыя", гаўбіцы "Мста-Б" і Д-30, гармату "Гіяцынт-Б" і іншую тэхніку.Абстаноўка на іншых напрамкахПадраздзяленні расійскай групоўкі "Поўнач", якая дзейнічае на ваўчанскім і ліпцоўскім напрамках, за мінулыя суткі нанеслі паражэнне скапленню ўкраінскіх сіл і знішчылі склад беспілотнікаў.Страты УСУ склалі 170 вайскоўцаў, танк, дзве бронемашыны, дзве БМП, некалькі гаўбіц, устаноўка "Гваздзіка" і РСЗА "Град".Групоўка войск "Захад" у сваю чаргу заняла больш выгадныя рубяжы, паразіўшы фарміраванні праціўніка ў некалькіх населеных пунктах у Харкаўскай вобласці, ЛНР і ДНР.Страты ўкраінцаў на гэтым участку фронта склалі да 535 вайскоўцаў."Паўднёвая" групоўка палепшыла тактычнае становішча і вызваліла чыгуначную станцыю Выемка ў ДНР.Расійскія падраздзяленні нанеслі паражэнне 570 украінскім салдатам і вялікай колькасці заходняй ваеннай тэхнікі.Падраздзяленні групоўкі "Усход" у сваю чаргу ўдарылі па скапленню жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў раёне Угледара, Вялікай Навасёлкі і Прачыстаўкі ў ДНР, а таксама населенага пункта Далінка ў Запарожскай вобласці. Знішчана да 90 вайскоўцаў УСУ.Групоўка "Дняпр" нанесла ўдары па ўкраінскіх баевіках і складах боепрыпасаў у Запарожскай і Херсонскай абласцях, праціўнік страціў да 75 салдат.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240816/rasyskya-vayskotsy-zbl-12-raket-atacms-nad-krymskm-mostam-1088809348.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/01/1088454246_221:0:2950:2047_1920x0_80_0_0_77d7fe4213568b4528a6b39d5eadf242.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, расія, украіна, днр, міністэрства абароны рф, навіны , бяспека
спецаперацыя, расія, украіна, днр, міністэрства абароны рф, навіны , бяспека
Расійская армія вызваліла горад Арцёмава ў ДНР
На тарэцкім напрамку працягваюцца актыўныя баі, расійскія ваенныя прасоўваюцца да тылоў праціўніка.
МІНСК, 19 жні – Sputnik. Узброеныя сілы Расіі вызвалілі буйны населены пункт дзяржынскай агламерацыі – Арцёмава, які знаходзіцца ў Данецкай Народнай Рэспубліцы, паведамілі ў Мінабароны РФ.
У вызваленні горада ўдзельнічалі падраздзяленні групоўкі расійскіх войск "Цэнтр".
Атрады таксама нанеслі паражэнне ўкраінскім фарміраванням у раёнах населеных пунктаў Розаўка, Дружба, Наўгародскае і Пцічча і адбілі восемь контратак УСУ.
Армія праціўніка на гэтым напрамку страціла каля 500 чалавек, два танкі, бронемашыну "Козак", самаходную ўстаноўку 152 мм "Акацыя", гаўбіцы "Мста-Б" і Д-30, гармату "Гіяцынт-Б" і іншую тэхніку.
Абстаноўка на іншых напрамках
Падраздзяленні расійскай групоўкі "Поўнач", якая дзейнічае на ваўчанскім і ліпцоўскім напрамках, за мінулыя суткі нанеслі паражэнне скапленню ўкраінскіх сіл і знішчылі склад беспілотнікаў.
Страты УСУ склалі 170 вайскоўцаў, танк, дзве бронемашыны, дзве БМП, некалькі гаўбіц, устаноўка "Гваздзіка" і РСЗА "Град".
Групоўка войск "Захад" у сваю чаргу заняла больш выгадныя рубяжы, паразіўшы фарміраванні праціўніка ў некалькіх населеных пунктах у Харкаўскай вобласці, ЛНР і ДНР.
Страты ўкраінцаў на гэтым участку фронта склалі да 535 вайскоўцаў.
"Паўднёвая" групоўка палепшыла тактычнае становішча і вызваліла чыгуначную станцыю Выемка ў ДНР.
Расійскія падраздзяленні нанеслі паражэнне 570 украінскім салдатам і вялікай колькасці заходняй ваеннай тэхнікі.
Падраздзяленні групоўкі "Усход" у сваю чаргу ўдарылі па скапленню жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў раёне Угледара, Вялікай Навасёлкі і Прачыстаўкі ў ДНР, а таксама населенага пункта Далінка ў Запарожскай вобласці. Знішчана да 90 вайскоўцаў УСУ.
Групоўка "Дняпр" нанесла ўдары па ўкраінскіх баевіках і складах боепрыпасаў у Запарожскай і Херсонскай абласцях, праціўнік страціў да 75 салдат.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"