Відэа

З яблыкамі ў храм: праваслаўныя вернікі адзначаюць Яблычны Спас – відэа

Падпісацца
Праабражэнне Гасподняе – адно з галоўных хрысціянскіх свят, Яблычны Спас – яго народная назва. З самай раніцы каля Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску свяшчэннікі асвячаюць яблыкі, грушы і вінаград з новага ўраджаю.
19 жніўня праваслаўная царква адзначае Праабражэнне Гасподняе, адно з галоўных свят у праваслаўі. У народзе гэтае свята яшчэ атрымала назву Яблычны Спас – вернікі ў гэты дзень нясуць у храмы яблыкі, грушы, вінаград як падзяку Збавіцелю, а свяшчэннікі акрапляюць святой вадой садавіну новага ўраджаю.
Сёння ў храмах ладзяцца святочныя Боскія літургіі. Як перадае карэспандэнт Sputnik, з самай раніцы на пляцоўцы каля Свята-Духава Кафедральнага сабора ў Мінску вернікі ўжо чакалі, калі свяшчэннік асвеціць прынесеныя ў храм яблыкі, вінаград, грушы, частку пладоў новага ўраджаю яны складалі ў скрыню для ахвяраванняў. Потым садавіну раздадуць людзям, якія жывуць у нястачы.
Свяшчэннікі павіншавалі вернікаў са святам Праабражэння Гасподняга і нагадалі, што 27 жніўня ў Мінск прыбудзе Усебеларускі Хрэсны ход – яго будуць сустракаць на пляцоўцы перад Свята-Духавым кафедральным саборам.
Свята Праабражэння Гасподняга, або па-народнаму Яблычны Спас, прысвечаны падзеям, якія апісаны ў Евангеллі, калі Ісус Хрыстос разам з трыма вучнямі пайшоў маліцца на гару Фавор і змяніўся.
Свята Праабражэння Гасподняга нагадвае вернікам, што яны таксама павінны стаць іншымі, гэта значыць духоўна змяніцца.
Па народнай традыцыі, 19 жніўня, на Яблычны Спас пачыналася святочная трапеза. Першаму з’едзенаму плоду прыпісвалі асаблівую гаючую сілу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0