https://bel.sputnik.by/20240820/belarus-ab-ekspedytsy-na-panochny-polyus-adchuvaesh-syabe-na-vyarshyn-svetu-1088889571.html
Беларус аб экспедыцыі на Паўночны полюс: адчуваеш сябе на вяршыні свету
Беларус аб экспедыцыі на Паўночны полюс: адчуваеш сябе на вяршыні свету
Sputnik Беларусь
Ад Калінінграда да Камчаткі – як студэнты расійскіх ВНУ падарожнічаюць па самых аддаленых і экзатычных кропках Расіі, радыё Sputnik расказаў беларускі... 20.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-20T12:57+0300
2024-08-20T12:57+0300
2024-08-20T12:57+0300
відэа
відэа
саюзная дзяржава
беларусь
расія
паўночны полюс
экспедыцыя
грамадства
студэнты
моладзь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/13/1088872989_425:202:3266:1800_1920x0_80_0_0_3f9ecafd5b54fc0b9cb3f2f2d3678754.jpg
Гісторыя вандровак пачалася з моманту паступлення ў расійскую ВНУ РТУ МІРЭА, і за час вучобы субяседнік Sputnik паспеў пабываць ужо ў 15 экспедыцыях, у тым ліку, і самых аддаленых кутках Расіі.За час студэнцкіх экспедыцый беларус ужо двойчы бываў у сібірскай тайзе ў знакамітай пустэльніцы Расіі Агаф’і Лыкавай, на Себежскім умацаваным раёне ўдзельнічаў у пошуках і пад’ёме астанкаў воінаў Вялікай Айчыннай вайны, наведваў Прыэльбруссе, Паўночную Асецію, Камчатку і Камандорскія астравы, мінулай зімой таксама адбылася экспедыцыя на ляднік Іган.Асобная экспедыцыя і зусім асаблівыя адчуванні на Паўночным полюсе, адкуль субяседнік Sputnik толькі што вярнуўся.Па словах вандроўніка, калі група апынуўся на Паўночным полюсе, "усе тэлефоны і компасы проста звар’яцелі", але ў той жа час з надвор’ем пашанцавала як ніколі."Цяпер на Паўночным полюсе лета, і лёд невялікі – дзесьці паўтара-два метры. Для ледакола гэта ні пра што, таму што ён можа паламаць лёд таўшчынёй 3 метры. Па тэмпературы дастаткова цёпла – на самым Паўночным полюсе было дзесьці мінус 1. Нам сказалі, што мы настолькі шчаслівыя людзі, што мы ўпершыню, напэўна, за мінулыя пяць гадоў убачылі сонечнае надвор’е і яшчэ і вясёлку", - расказаў субяседнік.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
расія
паўночны полюс
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/13/1088872989_771:194:2913:1800_1920x0_80_0_0_96ebf51c6862c3ede7b1da003820f408.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, саюзная дзяржава, беларусь, расія, паўночны полюс, экспедыцыя, грамадства, студэнты, моладзь, видео, радыё
відэа, саюзная дзяржава, беларусь, расія, паўночны полюс, экспедыцыя, грамадства, студэнты, моладзь, видео, радыё
Беларус аб экспедыцыі на Паўночны полюс: адчуваеш сябе на вяршыні свету
Ад Калінінграда да Камчаткі – як студэнты расійскіх ВНУ падарожнічаюць па самых аддаленых і экзатычных кропках Расіі, радыё Sputnik расказаў беларускі ўдзельнік расійскага Студэнцкага экспедыцыйнага корпуса "Команда Арктики" Іван Качура.
Гісторыя вандровак пачалася з моманту паступлення ў расійскую ВНУ РТУ МІРЭА, і за час вучобы субяседнік Sputnik паспеў пабываць ужо ў 15 экспедыцыях, у тым ліку, і самых аддаленых кутках Расіі.
"З гэтага года стала магчыма, што кожны студэнт расійскай ВНУ можа стаць удзельнікам Студэнцкага экспедыцыйнага корпуса "Команда Арктики" і далучыцца да нашых экспедыцый – мы падарожнічаем па ўсёй Расіі, пачынаючы ад Калінінграда і заканчваючы Камчаткай. У мінулым годзе дзяўчынкі зляталі ў Антарктыду, а мы сёлета пакарылі Паўночны полюс", - расказаў Іван.
За час студэнцкіх экспедыцый беларус ужо двойчы бываў у сібірскай тайзе ў знакамітай пустэльніцы Расіі Агаф’і Лыкавай, на Себежскім умацаваным раёне ўдзельнічаў у пошуках і пад’ёме астанкаў воінаў Вялікай Айчыннай вайны, наведваў Прыэльбруссе, Паўночную Асецію, Камчатку і Камандорскія астравы, мінулай зімой таксама адбылася экспедыцыя на ляднік Іган.
Асобная экспедыцыя і зусім асаблівыя адчуванні на Паўночным полюсе, адкуль субяседнік Sputnik толькі што вярнуўся.
"Там адчуваецца нейкі спакой, удзельнікі экспедыцыі таксама казалі, што яны натхніліся ў гэты момант, адчулі, што знаходзіцца ў цябе пад нагамі, калі ты ўяўляеш, што стаіш на вяршыні свету. Ты разумееш, чаго ты дасягнуў, дзе ты зараз знаходзішся, можаш зрабіць невялікае кола вакол сябе, і фактычна гэтае кругасветнае падарожжа", - падзяліўся Іван.
Па словах вандроўніка, калі група апынуўся на Паўночным полюсе, "усе тэлефоны і компасы проста звар’яцелі", але ў той жа час з надвор’ем пашанцавала як ніколі.
"Цяпер на Паўночным полюсе лета, і лёд невялікі – дзесьці паўтара-два метры. Для ледакола гэта ні пра што, таму што ён можа паламаць лёд таўшчынёй 3 метры. Па тэмпературы дастаткова цёпла – на самым Паўночным полюсе было дзесьці мінус 1. Нам сказалі, што мы настолькі шчаслівыя людзі, што мы ўпершыню, напэўна, за мінулыя пяць гадоў убачылі сонечнае надвор’е і яшчэ і вясёлку", - расказаў субяседнік.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"