https://bel.sputnik.by/20240820/try-grupok-voysk-stvorany-va-uzbroenykh-slakh-rf-1088902429.html
Тры групоўкі войск створаны ва Узброеных Сілах РФ
Тры групоўкі войск створаны ва Узброеных Сілах РФ
Sputnik Беларусь
Кіраўнік абароннага ведамства Расіі правёў у аўторак пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях ваеннай бяспекі прыгранічных тэрыторый Белгародскай... 20.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-20T18:07+0300
2024-08-20T18:07+0300
2024-08-20T18:07+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
андрэй белавусаў
міністэрства абароны рф
расія
украіна
бяспека
грамадства
бранская вобласць
курская вобласць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0f/1084523281_0:0:2916:1640_1920x0_80_0_0_a1d3d42eeab0f6afc5964894d7032128.jpg
МІНСК, 20 жні – Sputnik. Групоўкі войск "Белгарад", "Бранск" і "Курск" створаны ў Расіі, вынікае з інфармацыі абароннага ведамства РФ.У паведамленні прэс-службы Мінабароны адзначаецца, што "за абарону грамадзян і тэрыторый ад атак беспілотных лятальных апаратаў і іншых сродкаў нападзення адказваюць прадстаўнік Генеральнага штаба УС РФ і камандуючыя групоўкамі "Белгарад", "Курск" і "Бранск".Пад кіраўніцтвам міністра абароны Расіі Андрэя Белавусава ў аўторак прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях ваеннай бяспекі прыгранічных тэрыторый Белгародскай, Бранскай і Курскай абласцей. Адзначаецца, што праца вядзецца круглыя суткі, запыты, якія паступаюць з рэгіёнаў, адпрацоўваюць на працягу 24 гадзін.Міністр падкрэсліў, што на дадзены момант наладжана прамое кругласутачнае ўзаемадзеянне паміж рэгіянальнымі адміністрацыямі, камандуючымі групоўкамі войск у трох суб’ектах РФ і адказнымі кіраўнікамі цэнтральнага апарату Мінабароны.Таксама ён дадаў, што кожнаму члену Кардынацыйнага савета ад абароннага ведамства вызначаны зоны адказнасці. Белавусаў падкрэсліў, што ніводнае пытанне не павінна быць пакінута без увагі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240819/laro-zyalensk-ne-vyrashysya-b-napasts-na-kurskuyu-voblasts-bez-daruchennya-zsha-1088871415.html
расія
украіна
бранская вобласць
курская вобласць
белгародская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0f/1084523281_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_db6f66427116ae1671232fa542f4f991.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, андрэй белавусаў, міністэрства абароны рф, расія, украіна, бяспека, грамадства, бранская вобласць, курская вобласць, белгародская вобласць, навіны
спецаперацыя, андрэй белавусаў, міністэрства абароны рф, расія, украіна, бяспека, грамадства, бранская вобласць, курская вобласць, белгародская вобласць, навіны
Тры групоўкі войск створаны ва Узброеных Сілах РФ
Кіраўнік абароннага ведамства Расіі правёў у аўторак пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях ваеннай бяспекі прыгранічных тэрыторый Белгародскай, Бранскай і Курскай абласцей.
МІНСК, 20 жні – Sputnik. Групоўкі войск "Белгарад", "Бранск" і "Курск" створаны ў Расіі, вынікае з інфармацыі абароннага ведамства РФ.
У паведамленні прэс-службы Мінабароны адзначаецца, што "за абарону грамадзян і тэрыторый ад атак беспілотных лятальных апаратаў і іншых сродкаў нападзення адказваюць прадстаўнік Генеральнага штаба УС РФ і камандуючыя групоўкамі "Белгарад", "Курск" і "Бранск".
Пад кіраўніцтвам міністра абароны Расіі Андрэя Белавусава ў аўторак прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях ваеннай бяспекі прыгранічных тэрыторый Белгародскай, Бранскай і Курскай абласцей. Адзначаецца, што праца вядзецца круглыя суткі, запыты, якія паступаюць з рэгіёнаў, адпрацоўваюць на працягу 24 гадзін.
Міністр падкрэсліў, што на дадзены момант наладжана прамое кругласутачнае ўзаемадзеянне паміж рэгіянальнымі адміністрацыямі, камандуючымі групоўкамі войск у трох суб’ектах РФ і адказнымі кіраўнікамі цэнтральнага апарату Мінабароны.
"Па кожнай задачы Каардынацыйнага савета ў міністэрстве вызначана службовая асоба, якая нясе адказнасць за яе выкананне ў сутачны тэрмін. У выпадку немагчымасці рашэння праблемы на сваім узроўні інфармацыя даводзіцца да мяне асабіста, і я прымаю рашэнне", - сказаў Белавусаў.
Таксама ён дадаў, што кожнаму члену Кардынацыйнага савета ад абароннага ведамства вызначаны зоны адказнасці. Белавусаў падкрэсліў, што ніводнае пытанне не павінна быць пакінута без увагі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"