Афіцыйны візіт прэм’ера Дзяржсавета КНР Лі Цяна ў Расію – фота
Афіцыйны візіт прэм’ера Дзяржсавета КНР Лі Цяна ў Расію – фота
Sputnik Беларусь
Прэм’ер Дзяржаўнага савета Кітая Лі Цян знаходзіцца з афіцыйным візітам у Маскве. Як праходзіць візіт – глядзіце ў фотагалерэі на Sputnik Беларусь. 21.08.2024, Sputnik Беларусь
Лі Цян напярэдадні прыбыў у Расію з афіцыйным візітам па запрашэнні прэм’ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна – раней паведамлялася, што прэм’ер Дзяржсавета КНР 20-23 жніўня наведае з візітам Расію і Беларусь.У сераду адбыліся перагаворы Лі Цяна з Мішусціным у рамках 29-й рэгулярнай сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін, пасля высокапастаўленага прадстаўніка КНР у Крамлі прыняў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Ён папрасіў госця перадаць сяброўскае прывітанне старшыні КНР Сі Цзіньпіну і нагадаў, што кітайскага лідара чакаюць у РФ у кастрычніку – на саміце БРІКС у Казані.Самога Лі Цяна ўжо заўтра чакаюць у Мінску: павінны адбыцца афіцыйныя перагаворы з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам у вузкім і ў пашыраным складах. Па іх выніках запланавана падпісанне шэрага дакументаў. Плануецца, што ў пятніцу Лі Цян і Раман Галоўчанка разам наведаюць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэм’ер Дзяржаўнага савета Кітая Лі Цян знаходзіцца з афіцыйным візітам у Маскве. Як праходзіць візіт – глядзіце ў фотагалерэі на Sputnik Беларусь.
Лі Цян напярэдадні прыбыў у Расію з афіцыйным візітам па запрашэнні прэм’ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна – раней паведамлялася, што прэм’ер Дзяржсавета КНР 20-23 жніўня наведае з візітам Расію і Беларусь.
У сераду адбыліся перагаворы Лі Цяна з Мішусціным у рамках 29-й рэгулярнай сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін, пасля высокапастаўленага прадстаўніка КНР у Крамлі прыняў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Ён папрасіў госця перадаць сяброўскае прывітанне старшыні КНР Сі Цзіньпіну і нагадаў, што кітайскага лідара чакаюць у РФ у кастрычніку – на саміце БРІКС у Казані.
Самога Лі Цяна ўжо заўтра чакаюць у Мінску: павінны адбыцца афіцыйныя перагаворы з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам у вузкім і ў пашыраным складах. Па іх выніках запланавана падпісанне шэрага дакументаў. Плануецца, што ў пятніцу Лі Цян і Раман Галоўчанка разам наведаюць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".