https://bel.sputnik.by/20240821/mnfn-raskaza-ab-planakh-pavyalchyts-bazavuyu-staku-1088914868.html
Мінфін расказаў аб планах павялічыць базавую стаўку
Мінфін расказаў аб планах павялічыць базавую стаўку
Sputnik Беларусь
З ростам базавай стаўкі ў рэспубліцы зменіцца таксама заработная плата і ў работнікаў бюджэтнай сферы. 21.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-21T11:44+0300
2024-08-21T11:44+0300
2024-08-21T11:44+0300
юрый селіверстаў
эканоміка
міністэрства фінансаў беларусі
фінансы
бюджэт
навіны
грамадства
савет міністраў рб
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_0:192:2960:1857_1920x0_80_0_0_a89090bf6fe9a3c542372b7d723a2cf4.jpg
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Плануецца павялічыць заработную плату асобным катэгорыям работнікаў, сказаў журналістам перад пасяджэннем Саўміна ў сераду міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, павышэнне прадугледжана праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця, яно будзе адбывацца ў два этапы.Першы – гэта павелічэнне базавай стаўкі для ўсіх катэгорый бюджэтнікаў, другі – рост надбавак некаторым катэгорыям работнікаў (медыкам, настаўнікам і іншым прадстаўнікам сацсферы). На гэтыя мэты накіруюць больш за 1 млрд рублёў.Папярэдні раз базавая стаўка для работнікаў бюджэтных арганізацый павялічвалася 1 студзеня 2024 года – з 235 да 250 рублёў. Плануецца, што яна вырасце таксама ў верасні.Базавая стаўка – вызначаная ўрадам велічыня, на падставе якой праз сістэму каэфіцыентаў і даплат фарміруецца заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы.Бюджэт 2025 годаСеліверстаў таксама пракаменціраваў праект рэспубліканскага бюджэту на наступны год. Паводле ацэнкі Мінфіна, ён складзе каля 45,5 млрд рублёў, выдаткі пры гэтым плануюцца на ўзроўні каля 50 млрд рублёў.Паводле яго слоў, нягледзячы на дэфіцыт, усе сацыяльныя абавязацельствы – а гэта каля 35% усіх расходаў бюджэту – будуць выкананы ў поўным аб’ёме. У першую чаргу гэта датычыцца заработных плат.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240821/galochanka-rost-ekanomk-belarus--2025-godze-zaplanavany-na-zron-41-1088914139.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_115:0:2846:2048_1920x0_80_0_0_848b9ce5687e3ee4562fda8596d595bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
юрый селіверстаў, эканоміка, міністэрства фінансаў беларусі, фінансы, бюджэт, навіны , грамадства, савет міністраў рб, у беларусі, беларусь, базавая стаўка
юрый селіверстаў, эканоміка, міністэрства фінансаў беларусі, фінансы, бюджэт, навіны , грамадства, савет міністраў рб, у беларусі, беларусь, базавая стаўка
Мінфін расказаў аб планах павялічыць базавую стаўку
З ростам базавай стаўкі ў рэспубліцы зменіцца таксама заработная плата і ў работнікаў бюджэтнай сферы.
МІНСК, 21 жні – Sputnik. Плануецца павялічыць заработную плату асобным катэгорыям работнікаў, сказаў журналістам перад пасяджэннем Саўміна ў сераду міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, павышэнне прадугледжана праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця, яно будзе адбывацца ў два этапы.
Першы – гэта павелічэнне базавай стаўкі для ўсіх катэгорый бюджэтнікаў, другі – рост надбавак некаторым катэгорыям работнікаў (медыкам, настаўнікам і іншым прадстаўнікам сацсферы). На гэтыя мэты накіруюць больш за 1 млрд рублёў.
"Што датычыцца базавай стаўкі, то яна будзе павялічана з 1 студзеня (2025 года - Sputnik) для бюджэтнікаў. Але потым, як і ў гэтым годзе, мы думаем, што гэта будзе ў два этапы – студзень і верасень", - сказаў кіраўнік Мінфіна, адказваючы на пытанне Sputnik.
Папярэдні раз базавая стаўка для работнікаў бюджэтных арганізацый павялічвалася 1 студзеня 2024 года – з 235 да 250 рублёў. Плануецца, што яна вырасце таксама ў верасні.
Базавая стаўка – вызначаная ўрадам велічыня, на падставе якой праз сістэму каэфіцыентаў і даплат фарміруецца заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы.
Селіверстаў таксама пракаменціраваў праект рэспубліканскага бюджэту на наступны год. Паводле ацэнкі Мінфіна, ён складзе каля 45,5 млрд рублёў, выдаткі пры гэтым плануюцца на ўзроўні каля 50 млрд рублёў.
"На жаль, без дэфіцыту мы ўсе расходы запланаваць не змаглі. Прыйдзецца працаваць на ўнутраным рынку па прыцягненні знешніх інвестыцыйных рэсурсаў. У прынцыпе гэта стандартная практыка, каб каля 4,5 млрд рублёў або 1,6% да ВУП быў дэфіцыт", - адзначыў кіраўнік ведамства.
Паводле яго слоў, нягледзячы на дэфіцыт, усе сацыяльныя абавязацельствы – а гэта каля 35% усіх расходаў бюджэту – будуць выкананы ў поўным аб’ёме. У першую чаргу гэта датычыцца заработных плат.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"