https://bel.sputnik.by/20240821/sumlenny-chynonk--aptychny-telegraf-legendy-staroga-kamenya--grodne--vdea-1088919734.html
Сумленны чыноўнік і аптычны тэлеграф: легенды старога каменя ў Гродне – відэа
Сумленны чыноўнік і аптычны тэлеграф: легенды старога каменя ў Гродне – відэа
Sputnik Беларусь
Недалёка ад цэнтра Гродна ёсць камень, які расказвае пра малавядомыя факты з гісторыі горада. Аб сумленным чыноўніку і "месенджары" сярэдзіны XIX стагоддзя... 21.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-21T13:14+0300
2024-08-21T13:14+0300
2024-08-21T13:14+0300
відэа
відэа
гродна
гісторыя
помнік
помнікі
цiкавосткi
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/14/1088900962_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_caba195a738a302af69c12b9b81f5e33.jpg
Да гэтага месца рэдка прыходзяць турысты, камень схаваўся сярод кустоў і дрэў ля падножжа высокага ўзгорка недалёка ад набярэжнай Нёмана. У каменя вялікія памеры – прыкладна 100 на 70 сантыметраў. Праз пласт моху бачыцца надпіс: "Тут спачывае дырэктар 5 тэлеграфічнай лініі Платон Аляксеевіч Зуеў. Пакінуў гэты свет 22 ліпеня 1847 года".Камень Платона Зуева знайшлі гродзенскія краязнаўцы больш за трыццаць гадоў таму. Гісторыкі доўга спрабавалі зразумець, пра які тэлеграф ідзе гаворка. Бо першы ў Беларусі электрычны тэлеграф з’явіўся на дванаццаць гадоў пазней за гэтую дату.Адказы знайшліся дзякуючы архіўным дакументам. У Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь у Гродне захоўваецца некалькі соцень спраў пад агульнай назвай "V-я дырэкцыя Варшаўскай тэлеграфічнай лініі Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін". Дакументы ахапляюць перыяд з 1838 па 1855 год.Не электрычны, а аптычны тэлеграфРазмова ідзе аб самай доўгай у свеце лініі аптычнага тэлеграфа. Яе пачалі будаваць у 1839 годзе па распараджэнні імператара Мікалая першага. Лінія пачыналася ў спецыяльна пабудаванай для гэтых мэт сігнальнай вежы Зімовага палаца, яна захавалася да нашых дзён. Злучала Пецярбург і Варшаву. Працягласць тэлеграфнай лініі складала больш за 1 200 км, на гэтым адрэзку пабудавалі 149 веж-станцый вышынёй каля 20 м кожная.Паведамленні перадаваліся ў зашыфраваным выглядзе па ланцужку – ад адной вежы да іншай з дапамогай люстэркаў і свяцілень. У адрозненне ад еўрапейскай версіі аптычнага тэлеграфа, гэтая сістэма дазваляла адпраўляць пасланні нават ноччу і ў лёгкі туман. Паведамленне з 45 знакаў даходзіла з Пецярбурга ў Варшаву ўсяго за 22 хвіліны.Аптычны тэлеграф у асноўным выкарыстоўваўся для дзяржаўных мэт. Яго паслугамі маглі скарыстацца і звычайныя людзі, праўда, кошт такой пошты быў занадта высокі.Тэлеграфную лінію абслугоўвала каля дзвюх тысяч чалавек, яна дзялілася на шэсць адрэзкаў. Лінія ад Вільнюса да Гродна называлася "пятай дырэкцыяй", узначальваў яе Платон Аляксеевіч Зуеў.Трагічны лёс чыноўнікаАб жыцці Платона Зуева да нашых дзён дайшло вельмі мала звестак. Вядома, што ён меў чын маёра і ордэн святой Ганны, быў узнагароджаны знакам за дваццаць гадоў беззаганнай службы. У Гродне жыў прыкладна з 1843 года.Яго жыццё абарвалася раптоўна. Чыноўніка абвінавацілі ў растраце казённых грошай, Платон Зуеў не змог стрываць ганьбы, напісаў перадсмяротную запіску і застрэліўся на беразе Нёмана.У тыя часы тут – на пагорку, па якім зараз праходзіць дарога ў бок Новага моста – былі старыя могілкі. Зуева пахавалі за межамі старога могільніка ля падножжа ўзгорка. Надмагільны камень паставілі сябры чыноўніка, яны лічылі яго сумленным чалавекам, а абвінавачанні ў растраце – ілжывымі.Як знайсці камень Зуева?Каб знайсці камень дырэктара пятай тэлеграфічнай лініі Платона Зуева, трэба прагуляцца ўздоўж набярэжнай Нёмана, пачаўшы свой шлях ля падножжа ўзгоркаў Старога і Новага Замкаў. Недалёка ад Новага моста звярнуць з вуліцы Рыбацкай на вуліцу Нёманская. Камень схаваўся сярод зараснікаў дрэў, уваход на сцяжынку, якая вядзе да яго, знаходзіцца праз дарогу ад варот дома №52.Лёс старадаўняга каменя – пад пытаннемКамень Платона Зуева знаходзіцца на тэрыторыі перспектыўнай забудовы новага мікрараёна. Зусім хутка тут з’явяцца шматпавярхоўкі, кальцавая развязка і дарога, якая злучыць праспект Будаўнікоў і Новы мост цераз Нёман па вуліцы Паповіча.Камень як старадаўні артэфакт і напамін пра аптычны тэлеграф і заплямлены гонар чыноўніка варта захаваць. Хоць зрэдку да яго прыходзяць людзі, каб узгадаць незвычайную гісторыю і паразважаць пра сэнс жыцця.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
гродна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/14/1088900962_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_385951795ae385a7751dcfc5d4384617.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, гродна, гісторыя, помнік, помнікі, цiкавосткi, грамадства, у беларусі, беларусь, культура, спадчына, видео, турызм
відэа, гродна, гісторыя, помнік, помнікі, цiкавосткi, грамадства, у беларусі, беларусь, культура, спадчына, видео, турызм
Сумленны чыноўнік і аптычны тэлеграф: легенды старога каменя ў Гродне – відэа
Эксклюзіў
Недалёка ад цэнтра Гродна ёсць камень, які расказвае пра малавядомыя факты з гісторыі горада. Аб сумленным чыноўніку і "месенджары" сярэдзіны XIX стагоддзя глядзіце ў відэасюжэце Sputnik.
Да гэтага месца рэдка прыходзяць турысты, камень схаваўся сярод кустоў і дрэў ля падножжа высокага ўзгорка недалёка ад набярэжнай Нёмана. У каменя вялікія памеры – прыкладна 100 на 70 сантыметраў. Праз пласт моху бачыцца надпіс: "Тут спачывае дырэктар 5 тэлеграфічнай лініі Платон Аляксеевіч Зуеў. Пакінуў гэты свет 22 ліпеня 1847 года".
Камень Платона Зуева знайшлі гродзенскія краязнаўцы больш за трыццаць гадоў таму. Гісторыкі доўга спрабавалі зразумець, пра які тэлеграф ідзе гаворка. Бо першы ў Беларусі электрычны тэлеграф з’явіўся на дванаццаць гадоў пазней за гэтую дату.
Адказы знайшліся дзякуючы архіўным дакументам. У Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь у Гродне захоўваецца некалькі соцень спраў пад агульнай назвай "V-я дырэкцыя Варшаўскай тэлеграфічнай лініі Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін". Дакументы ахапляюць перыяд з 1838 па 1855 год.
Не электрычны, а аптычны тэлеграф
Размова ідзе аб самай доўгай у свеце лініі аптычнага тэлеграфа. Яе пачалі будаваць у 1839 годзе па распараджэнні імператара Мікалая першага. Лінія пачыналася ў спецыяльна пабудаванай для гэтых мэт сігнальнай вежы Зімовага палаца, яна захавалася да нашых дзён. Злучала Пецярбург і Варшаву. Працягласць тэлеграфнай лініі складала больш за 1 200 км, на гэтым адрэзку пабудавалі 149 веж-станцый вышынёй каля 20 м кожная.
Паведамленні перадаваліся ў зашыфраваным выглядзе па ланцужку – ад адной вежы да іншай з дапамогай люстэркаў і свяцілень. У адрозненне ад еўрапейскай версіі аптычнага тэлеграфа, гэтая сістэма дазваляла адпраўляць пасланні нават ноччу і ў лёгкі туман. Паведамленне з 45 знакаў даходзіла з Пецярбурга ў Варшаву ўсяго за 22 хвіліны.
Аптычны тэлеграф у асноўным выкарыстоўваўся для дзяржаўных мэт. Яго паслугамі маглі скарыстацца і звычайныя людзі, праўда, кошт такой пошты быў занадта высокі.
Тэлеграфную лінію абслугоўвала каля дзвюх тысяч чалавек, яна дзялілася на шэсць адрэзкаў. Лінія ад Вільнюса да Гродна называлася "пятай дырэкцыяй", узначальваў яе Платон Аляксеевіч Зуеў.
Аб жыцці Платона Зуева да нашых дзён дайшло вельмі мала звестак. Вядома, што ён меў чын маёра і ордэн святой Ганны, быў узнагароджаны знакам за дваццаць гадоў беззаганнай службы. У Гродне жыў прыкладна з 1843 года.
Яго жыццё абарвалася раптоўна. Чыноўніка абвінавацілі ў растраце казённых грошай, Платон Зуеў не змог стрываць ганьбы, напісаў перадсмяротную запіску і застрэліўся на беразе Нёмана.
У тыя часы тут – на пагорку, па якім зараз праходзіць дарога ў бок Новага моста – былі старыя могілкі. Зуева пахавалі за межамі старога могільніка ля падножжа ўзгорка. Надмагільны камень паставілі сябры чыноўніка, яны лічылі яго сумленным чалавекам, а абвінавачанні ў растраце – ілжывымі.
Каб знайсці камень дырэктара пятай тэлеграфічнай лініі Платона Зуева, трэба прагуляцца ўздоўж набярэжнай Нёмана, пачаўшы свой шлях ля падножжа ўзгоркаў Старога і Новага Замкаў. Недалёка ад Новага моста звярнуць з вуліцы Рыбацкай на вуліцу Нёманская. Камень схаваўся сярод зараснікаў дрэў, уваход на сцяжынку, якая вядзе да яго, знаходзіцца праз дарогу ад варот дома №52.
Лёс старадаўняга каменя – пад пытаннем
Камень Платона Зуева знаходзіцца на тэрыторыі перспектыўнай забудовы новага мікрараёна. Зусім хутка тут з’явяцца шматпавярхоўкі, кальцавая развязка і дарога, якая злучыць праспект Будаўнікоў і Новы мост цераз Нёман па вуліцы Паповіча.
Камень як старадаўні артэфакт і напамін пра аптычны тэлеграф і заплямлены гонар чыноўніка варта захаваць. Хоць зрэдку да яго прыходзяць людзі, каб узгадаць незвычайную гісторыю і паразважаць пра сэнс жыцця.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"