https://bel.sputnik.by/20240822/premery-belarus--ktaya-padpsal-vyalk-paket-dakumenta-u-mnsku-1088971620.html
Прэм’еры Беларусі і Кітая падпісалі вялікі пакет дакументаў у Мінску
Прэм’еры Беларусі і Кітая падпісалі вялікі пакет дакументаў у Мінску
Sputnik Беларусь
Пагадненні мяркуюць нарошчванне двухбаковага гандлю, прамысловую кааперацыю ў фармацэўтыцы, энергетыцы, тэхніка-эканамічную і крэдытную дапамогу... 22.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-22T18:19+0300
2024-08-22T18:19+0300
2024-08-22T18:22+0300
кнр
кітай
у беларусі
беларусь
раман галоўчанка
навіны
эканоміка
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102837/89/1028378959_0:0:2445:1375_1920x0_80_0_0_e5bd5284827ed6b6dc14f8a10a5ce0b9.jpg
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян падпісалі ў Мінску шэраг сумесных дакументаў, перадае карэспандэнт Sputnik.У пераліку – 17 пратаколаў. У прыватнасці, кіраўнік Саўміна Беларусі і кіраўнік Дзяржсавета Кітая падпісалі праект сумеснага камюніке ўрадаў дзвюх краін.Гэты дакумент вызначае ключавыя напрамкі супрацоўніцтва, а менавіта: павелічэнне і аптымізацыю гандлю, прамысловую кааперацыю (асабліва ў фармацэўтыцы, энергетыцы, гандлі прамежкавымі таварамі), тэхніка-эканамічную і крэдытную дапамогу, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, а таксама ў сферы сельскай гаспадаркі, культуры, адукацыі і спорту.У камюніке Мінск і Масква асуджаюць аднабаковыя санкцыі як спосаб умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў.Таксама падкрэсліваецца, што камюніке адстойвае непахіснасць вынікаў Другой сусветнай вайны.Акрамя таго, Мінск і Пекін падпісалі шэраг іншых дамоўленасцей. Сярод іх – пагадненне паміж урадамі Беларусі і Кітая аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне "зялёнага" і нізкавугляроднага развіцця.Таксама падпісаны пагадненне аб супрацоўніцтве па развіцці Цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны ў Беларусі, мемарандум аб намерах супрацоўніцтва па стварэнні філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў КНР, мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне лічбавай адукацыі і іншыя профільныя дакументы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240822/l-tsyan-ktay-gato-realzavats-sumesna-z-belarussyu-vazhnyya-damolenasts-1088970991.html
кнр
кітай
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102837/89/1028378959_60:136:2468:1942_1920x0_80_0_0_2a9a4166d8eba95d1283e1089f0a7854.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кнр, кітай, у беларусі, беларусь, раман галоўчанка, навіны , эканоміка, палітыка, грамадства
кнр, кітай, у беларусі, беларусь, раман галоўчанка, навіны , эканоміка, палітыка, грамадства
Прэм’еры Беларусі і Кітая падпісалі вялікі пакет дакументаў у Мінску
18:19 22.08.2024 (абноўлена: 18:22 22.08.2024) Пагадненні мяркуюць нарошчванне двухбаковага гандлю, прамысловую кааперацыю ў фармацэўтыцы, энергетыцы, тэхніка-эканамічную і крэдытную дапамогу, супрацоўніцтва ў навуцы, сельскай гаспадарцы, культуры, спорце.
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян падпісалі ў Мінску шэраг сумесных дакументаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
У пераліку – 17 пратаколаў. У прыватнасці, кіраўнік Саўміна Беларусі і кіраўнік Дзяржсавета Кітая падпісалі праект сумеснага камюніке ўрадаў дзвюх краін.
Гэты дакумент вызначае ключавыя напрамкі супрацоўніцтва, а менавіта: павелічэнне і аптымізацыю гандлю, прамысловую кааперацыю (асабліва ў фармацэўтыцы, энергетыцы, гандлі прамежкавымі таварамі), тэхніка-эканамічную і крэдытную дапамогу, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, а таксама ў сферы сельскай гаспадаркі, культуры, адукацыі і спорту.
У камюніке Мінск і Масква асуджаюць аднабаковыя санкцыі як спосаб умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў.
"Выяўлена прыхільнасць да забеспячэння міжнароднай бяспекі і глабальнага развіцця, у тым ліку супрацоўніцтва ў сферы абароны, юстыцыі, праваахоўнай дзейнасці, а таксама праз умацаванне ўзаемадзеяння ў рамках ААН, ШАС і БРІКС", - сказана ў анатацыі дакумента.
Таксама падкрэсліваецца, што камюніке адстойвае непахіснасць вынікаў Другой сусветнай вайны.
Акрамя таго, Мінск і Пекін падпісалі шэраг іншых дамоўленасцей. Сярод іх – пагадненне паміж урадамі Беларусі і Кітая аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне "зялёнага" і нізкавугляроднага развіцця.
Таксама падпісаны пагадненне аб супрацоўніцтве па развіцці Цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны ў Беларусі, мемарандум аб намерах супрацоўніцтва па стварэнні філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў КНР, мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне лічбавай адукацыі і іншыя профільныя дакументы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"