https://bel.sputnik.by/20240822/putsn-magate-pranfarmaval-ab-sprobakh-udara-usu-pa-kurskay-aes-1088962765.html
Пуцін: МАГАТЭ праінфармавалі аб спробах удараў УСУ па Курскай АЭС
Пуцін: МАГАТЭ праінфармавалі аб спробах удараў УСУ па Курскай АЭС
Sputnik Беларусь
У ноч на чацвер УСУ паспрабавалі атакаваць Курскую АЭС, улады рэгіёна запэўнілі, што ўсё працуе ў штатным рэжыме. 22.08.2024, Sputnik Беларусь
2024-08-22T16:45+0300
2024-08-22T16:45+0300
2024-08-22T16:45+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
магатэ
уладзімір пуцін
бяспека
курская вобласць
грамадства
навіны
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/0a/1088666807_0:254:3072:1982_1920x0_80_0_0_0cf81a39fb5479e0a29533b8cc6b071a.jpg
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Расійскі бок праінфармаваў МАГАТЭ аб спробах удараў па Курскай АЭС мінулай ноччу, паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе па сітуацыі ў Курскай, Белгародскай і Бранскай абласцях, якая прайшла ў чацвер.У сваю чаргу міністр па надзвычайных сітуацыях Расіі Аляксандр Куранкоў падчас нарады, якая прайшла ў фармаце відэасувязі, паведаміў, што МНС узмацніла радыяцыйны маніторынг за абстаноўкай у Курскай, Белгародскай, Растоўскай, Запарожскай абласцях і ў Крыме.Таксама ў Курскую вобласць перакінуты дадатковыя спецыялісты-выбухатэхнікі ведамства, адзначыў Куранкоў.У сваю чаргу часова выконваючы абавязкі губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў паведаміў кіраўніку дзяржавы аб абстаноўцы на АЭС."Сітуацыя стабільная, на кантролі. Усё працуе ў штатным рэжыме", - запэўніў Смірноў.Фінансаванне тэраабароныКіраўнік дзяржавы даў распараджэнне першаму віцэ-прэм’еру Дзянісу Мантураву і кіраўніку Мінфіна Антону Сілуанаву падумаць над фінансаваннем тэрытарыяльнай абароны. У тым ліку над пракладкай оптавалакновай сувязі, аб чым прасілі прадстаўнікі рэгіёнаў. Таксама асаблівую ўвагу Пуцін даручыў удзяліць арганізацыі навучальнага працэсу для дзяцей з прыгранічных рэгіёнаў.Нагадаем, падраздзяленні УСУ ў 5:30 раніцы 6 жніўня перайшлі ў наступленне з мэтай захопу тэрыторый Курскай вобласці, іх прасоўванне было спынена. Як паведаміла 22 жніўня Мінабароны РФ, за час баявых дзеянняў на курскім напрамку УСУ страцілі больш за 4,7 тыс вайскоўцаў, 68 танкаў.Пуцін заяўляў, што кіеўскі рэжым распачаў правакацыю, вядзе ў Курскай вобласці хаатычную стральбу, у тым ліку па грамадзянскіх аб’ектах. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праціўнік атрымае дастойны адказ, а ўсе мэты, якія стаяць перад Расіяй, будуць дасягнуты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240822/gras-navedae-kurskuyu-aes-na-nastupnym-tydn-1088947330.html
курская вобласць
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/0a/1088666807_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_690fba4ca0b73e430a6f3d5e70d3b0e1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, магатэ, уладзімір пуцін, бяспека, курская вобласць, грамадства, навіны , расія, украіна, аэс
спецаперацыя, магатэ, уладзімір пуцін, бяспека, курская вобласць, грамадства, навіны , расія, украіна, аэс
Пуцін: МАГАТЭ праінфармавалі аб спробах удараў УСУ па Курскай АЭС
У ноч на чацвер УСУ паспрабавалі атакаваць Курскую АЭС, улады рэгіёна запэўнілі, што ўсё працуе ў штатным рэжыме.
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Расійскі бок праінфармаваў МАГАТЭ аб спробах удараў па Курскай АЭС мінулай ноччу, паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе па сітуацыі ў Курскай, Белгародскай і Бранскай абласцях, якая прайшла ў чацвер.
"Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі праінфармаванае, яны абяцаюць прыслаць – і самі прыехаць, і прыслаць спецыялістаў для ацэнкі сітуацыі", - цытуе Пуціна РІА Навіны.
У сваю чаргу міністр па надзвычайных сітуацыях Расіі Аляксандр Куранкоў падчас нарады, якая прайшла ў фармаце відэасувязі, паведаміў, што МНС узмацніла радыяцыйны маніторынг за абстаноўкай у Курскай, Белгародскай, Растоўскай, Запарожскай абласцях і ў Крыме.
Таксама ў Курскую вобласць перакінуты дадатковыя спецыялісты-выбухатэхнікі ведамства, адзначыў Куранкоў.
У сваю чаргу часова выконваючы абавязкі губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў паведаміў кіраўніку дзяржавы аб абстаноўцы на АЭС.
"Сітуацыя стабільная, на кантролі. Усё працуе ў штатным рэжыме", - запэўніў Смірноў.
Кіраўнік дзяржавы даў распараджэнне першаму віцэ-прэм’еру Дзянісу Мантураву і кіраўніку Мінфіна Антону Сілуанаву падумаць над фінансаваннем тэрытарыяльнай абароны. У тым ліку над пракладкай оптавалакновай сувязі, аб чым прасілі прадстаўнікі рэгіёнаў. Таксама асаблівую ўвагу Пуцін даручыў удзяліць арганізацыі навучальнага працэсу для дзяцей з прыгранічных рэгіёнаў.
"Дзяніс Валянцінавіч, я на заканчэнне яшчэ дам вам слова па тых пытаннях, якія зараз былі пастаўлены губернатарам Белгародскай вобласці, – гэта (…) фінансаванне тэраабароны, падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, оптавалакновая сувязь (…) і падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона", - пералічыў Пуцін.
Нагадаем, падраздзяленні УСУ ў 5:30 раніцы 6 жніўня перайшлі ў наступленне з мэтай захопу тэрыторый Курскай вобласці, іх прасоўванне было спынена. Як паведаміла 22 жніўня Мінабароны РФ, за час баявых дзеянняў на курскім напрамку УСУ страцілі больш за 4,7 тыс вайскоўцаў, 68 танкаў.
Пуцін заяўляў, што кіеўскі рэжым распачаў правакацыю, вядзе ў Курскай вобласці хаатычную стральбу, у тым ліку па грамадзянскіх аб’ектах. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праціўнік атрымае дастойны адказ, а ўсе мэты, якія стаяць перад Расіяй, будуць дасягнуты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"